У межах гервяцкага фэсту, які сёлета прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фацысцкіх захопнікаў, знакаміты ў Беларусі і за яе межамі фотамайстар Валерый Вядрэнка прэзентаваў серыю работ і фотаальбом «Містэрыі Гервят». Фотавыстава складаецца з трох частак. У першай аўтар знаёміць гледача з мясцовасцю, касцёлам і яго інтэр’ерам. Стылізацыю гэтай часткі вызначае час стварэння храма – пачатак ХХ стагоддзя. ...
Читать далее »У Беларусі
Юрыдычная лекцыя адбудзецца ў Мінску
Рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства Святога Францішка Сальскага” запрашае ўсіх жадаючых 19 чэрвеня наведаць бясплатную лекцыю, прысвечаную абароне правоў спажыўцоў, паведамляе sdb.by. На працягу лекцыі будуць абмяркоўвацца пытанні правоў i абавязкаў пакупнікоў і прадаўцоў, гарантыі і спосабы абароны правоў пакупнікоў, алгарытм дзеянняў у выпадках парушэння правоў. Пасля лекцыі ў кожнага жадаючага будзе магчымасць індывідуальна пагутарыць са спецыялістам. Спатканне адбудзецца 19 чэрвеня ў ...
Читать далее »Парафіяда-2019: адбыліся спаборніцтвы па плаванні
14 чэрвеня, у чацвёрты і апошні дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзііі, з самага ранку адбыліся спаборніцтвы па плаванні. Яны прайшлі ў фізкультурна-аздараўленчым унітарным прадпрыемстве “Аквацэнтр”. Дзяўчаты і хлопцы паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Таксама гэта былі апошнія спаборніцтвы ў межах сёлетняй ХI Парафіяды. кс. Юрый Марціновіч, тэкст Аліна Пяценка, фота grodnensis.by
Читать далее »«Запрашаем у Будслаў». Запрацаваў новы сайт Нацыянальнага санктуарыя
Ужо менш за месяц застаецца да пачатку сёлетніх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Будслаўскай, і акурат цяпер запрацаваў абноўлены інтэрнэт-сайт Нацыянальнага санктуарыя Budslau.by. Вельмі актуальна! Падрыхтаваны намаганнямі новага будслаўскага пробашча кс. Дзмітрыя Дубовіка (для якога, дарэчы, сёлетні фэст будзе першым у такой адказнай якасці) і рэалізаваны дзякуючы вялізнаму творчаму IT-патэнцыялу вікарыя парафіі кс. Аўгуста Калясінскага, абноўлены сайт падае ўсю актуальную ...
Читать далее »Першая прыміцыйная Імша новапрэзбітэра Артура Ляшнеўскага SDB адбылася ў Мiнску
9 чэрвеня адбылася першая прыміцыйная Імша новапрэзбітэра Артура Ляшнеўскага SDB. Імша адбылася ў мікрараёне Сухарава ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якой апякуюцца айцы марыяне і якая з’яўляецца роднай для ксяндза Артура. У гэты важны і хвалюючы для новага святара момант яго суправаджаў і падтрымліваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандар Яшэўскі SDB, а таксама сабраты салезіяне на чале з ...
Читать далее »Грэка-католікі сталіцы запрашаюць на парафіяльнае свята ў гэтым годзе
Грэка-каталіцкая Парафія Святога Духа ў Мінску запрашае на штогадовае парафіяльнае свята. Усе службы будуць адбывацца ў Ніжнім храме касцёла Святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла). 8.06.2019 – Субота: Чаканне свята Святога Духа Узначальвае Апостальскі візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей (Гаек) 18:00 Вячэрня з ліццёй, міраванне 19:00 Праслаўленне Святога Духа 9.06.2019 – Нядзеля Зыходу Святога Духа – Тройца 11:00 Боская Літургія, Казанне ...
Читать далее »Дзень бацькі адзначылі ў Барунах
Tрадыцыйна ў першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень бацькі. Ва ўсіх святынях дыяцэзіі вернікі моляцца за ўсіх бацькаў, а для памерлых бацькаў просяць вечнага шчасця ў небе. Галоўныя святкаванні сёлета адбыліся ў санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат). На ўрачыстасці прыбыла пешая пілігрымка бацькаў з Ашмян, у якой прынялі ўдзел больш за 100 чалавек. Адметнасць ...
Читать далее »Тысячы вернікаў прайшлі вуліцамі Мінска ў Эўхарыстычнай працэсіі
2 чэрвеня ў Мінску адбылася Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада на ўшанаванне Божага Цела. Працэсія распачалася святой Імшой на цвінтары перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. Узначаліў урачыстую цэлебрацыю арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. У гаміліі арцыбіскуп адзначыў, што Хрыстус пакінуў пасля сябе на зямлі трывалы след — сваё Евангелле, Касцёл і сакрамэнты. Сярод іх цэнтральнае месца ...
Читать далее »Як пасол Ватыкану карміў бяздомных і бедных у Гомелі. Фатафакт
1–2 чэрвеня з візітам у Гомелі знаходзіцца Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Прадстаўнік Папы Рымскага наведаў каталіцкія ўстановы, якія выконваюць сацыяльную функцыю: Дзіцячую вёску для дзяцей-інвалідаў, пабудаваную на ахвяраванні замежных спонсараў праз каталіцкую дабрачынную місію “Карытас-Міласэрнасць”, а таксама Дом міласэрнасьці сясцёр Маці Тэрэзы. У Доме міласэрнасці пасол Ватыкану звярнуўся з прамовай да дзясяткаў бедных і бяздомных, што сабраліся ...
Читать далее »Ці гэта грэх – карыстацца пірацкімі праграмамі?
На гэта пытанне адказвае кс. Аляксандр Фаміных, дырэктар “Радыё Марыя” ў Беларусі. У рубрыцы “Сто адно пытанне да святара” на каталіцкім “Радыё Марыя” ў Беларусі задалі пытанне: “Вядома, што крадеж — гэта грэх. Але як быць з праграмамі ў кампутары? Іх кошты проста не разлічаны на людзей-беларусоў. Не кожны зарабляе столькі, каб дазволіць паставіць сабе ліцэнзаваную версію праграмаў, якія патрэбныя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!