У Беларусі

Моладзь з Наваполацкай парафіі здзейсніла “падарожжа ў гісторыю” роднай Беларусі

Гэта адбылося ў нядзелю 7 красавіка, калі невялікая група моладзі з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса разам з сястрой Змёртвыхпаўстанкай выправілася ў вандроўку. Выехаўшы ў нядзельную раніцу, нашы сэрцы спяшаліся на Святую Імшу ў Нарачы – гэта быў першы пункт нашай вандроўкі. Падмацаваныя Божым Словам і Эўхарыстыяй мы вырушылі далей. А чакалі нас Гервяты – невялікая вёска ў Астравецкім раёне. Менавіта ...

Читать далее »

Біскуп Юзаф Станеўскі адзначыў сваё пяцідзесяцігоддзе

4 красавіка свой залаты юбілей адзначыў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. 50 гадоў таму, у вечар Вялікай пятніцы, у сям’і Рамуальда і Гелены Станеўскіх прыйшло ў свет чацвёртае дзіця. Падчас святога хросту, які адбыўся 13 мая 1969 года ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата ў Заневічах, хлопчык атрымаў імя вялікага апекуна – св. Юзафа, Абранніка ...

Читать далее »

Камунікат прэс-службы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека

Раніцай 4 красавіка 2019 года ва урочышчы Курапаты пад Мінскам, у месцы загубы ахвяр палітычных рэпрэсій у 1930–1940-я гады, пачаўся дэмантаж і вываз крыжоў, якія былі ўсталяваныя грамадскасцю на працягу некалькіх гадоў. Дагэтуль невядома мэта гэтага… акту. Крыж для хрысціянаў з’яўляецца святым сімвалам пакуты і збаўчай смерці Госпада нашага Ісуса Хрыста. Для усіх людзей абсягу хрысціянскай цывілізацыі крыж з’яўляецца сімвалам ...

Читать далее »

“Б’юцца з крыжамі”. Андрусь Такінданг праспяваў у Курапатах (відэа)

Твор стаў рэакцыяй на знос крыжоў ва ўрочышчы на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных. Вядомы беларускі музыка і мастак, каталіцкі вернік Андрусь Такінданг запісаў у Курапатах відэа з новай песняй. Твор стаў рэакцыяй на сумныя падзеі ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе знеслі 70 крыжоў, усталяваных грамадскасцю на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных. – І вось, думаеш сабе, рабіць рафінаваную, модную музыку, ...

Читать далее »

Мінскі касцёл перамог у аглядзе-конкурсе

У Адміністрацыі Савецкага раёна Мінска 1 красавіка адбыўся ўрачысты сход, на якім лепшым прадпрыемствам, арганізацыям і навучальным установам раёна ўручылі пасведчанні аб іх занясенні на раённую Дошку гонару. Таксама дыпломамі і памятнымі падарункамі былі адзначаны пераможцы аглядаў-конкурсаў 2018 года на лепшае навагодняе афармленне арганізацый і тэрыторый, каляднае афармленне рэлігійных аб’ектаў, на лепшы інтэрнат. Пераможцам агляду-конкурсу ў намінацыі «Лепшае каляднае афармленне ...

Читать далее »

Заява Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна сітуацыі ў Курапатах

Заява арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Праходячы за мяжой курс рэабілітацыі пасля складанай аперацыі па стабілізацыі пазванкоў металаканструкцыямі, я, тым не менш, сачу за падзеямі, якія адбываюцца на маёй Радзіме. Сёння сродкі масавай інфармацыі напоўнены трывожнымі звесткамі пра знос крыжоў у мемарыяльным комплексе ва ўрочышчы Курапаты, які разам са шматлікімі іншымі падобнымі месцамі на ...

Читать далее »

Сустрэчу для бацькоў правялі айцы піяры ў Шчучыне

30 сакавіка ў Шчучыне адбылася малітоўна-фармацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да розных груп парафіяльных (літургічная служба алтара, дзіцячы і моладзевы хор Calasanz). Сустрэча распачалася ў парафіяльнай святыні набажэнствам Крыжовага шляху (разам з дзецьмі). Наступнай часткай праграмы стала фармацыйная сустрэча на тэму «Скарбы св. Імшы», якую падрыхтаваў а. Віталій Слука SP. Навошта мы прымаем удзел у св. Імшы, чаму ...

Читать далее »

“Сям’я – гэта аснова”. Пралайферы прапанавалі нацыянальную ідэю

Дзяржава не павінна ўмешвацца ва ўнутранае жыццё сям’і, лічаць аўтары. – Прэзідэнт прасіў грамадскасць прапанаваць асноўную ідэю дзяржавы. Мы прапануем: “Сям’я – аснова сучаснасці і будучыні Беларусі”. Мы ставім акцэнт на падтрыманне традыцыйнай сям’і – саюза мужчыны і жанчыны – на права выхоўваць сваіх дзяцей у адпаведнасці з светапоглядам бацькоў. Бо гэтых звычайных правоў ўжо няма ў многіх краінах, і ...

Читать далее »

“Выводзіла глядзець нас у нябёсы”. Як веруючы сын павіншаваў маму з Днём нараджэння

Гэта не звычайны верш, скапіяваны дзесьці ў інтэрнэце… Мінчанка Тэрэза Баляславаўна Белаблоцкая 29 сакавіка адзначае свой Дзень нараджэння. Пра гэта стала вядома дзякуючы яе 25-гадоваму сыну Артуру, які размясціў у сацсетцы свой верш на адрас мамы. Гэта не звычайны верш, скапіяваны дзесьці ў Інтэрнэце, а сапраўдны ад душы і сэрцы напісаны твор, поўны любові да маці. З гэтым выдатным вершам ...

Читать далее »

Аб’яўленне Маці Божай у Будславе – аповяд 1650 года

Неяк нядаўна я пераклаў невялікі ўрывак з кнігі айца Элеўтэрыя Зеляевіча “Zwierzyniec na ziemi niebieski, to jest Puszcza Budzka łaskami Bożymi opływająca, których ludzie przy cudownym obrazie Najśw. Marii Panny w kościele OO. Bernardynów będącym doznawają”, выдадзенай у Вільні ў 1650. Гэтая кніга – пра кляштар у Будзе (Будславе), тамтэйшы абраз Маці Божай і цуды, якія Бог там чыніў. “Браты ...

Читать далее »