Нацыянальны «Карытас» правёў у салезіянскім араторыі ў Смаргоні трэнінг для падлеткаў пад назвай «Я і Інтэрнэт».
У ходзе трэнінгу ўдзельнікі ўзгадалі пра небяспекі, якія сустракаюцца ў кіберпрасторы, прайгралі і абмеркавалі сітуацыі, у якіх могуць апынуцца падлеткі падчас зносінаў з віртуальнымі сябрамі.
Цікавай атрымалася дыскусія на тэму «Як вызначыць, ці з’яўляецца віртуальны сябар тым, кім ён сябе прадстаўляе?». Выказваліся разнастайныя варыянты, але ў выніку ўсе прыйшлі да высновы, што вызначыць гэта практычна немагчыма і таму трэба быць уважлівым і асцярожным падчас зносінаў у кіберпрасторы.
На заканчэнне трэнінгу былі выпрацаваны правілы бяспечных зносінаў.
