У Адміністрацыі Савецкага раёна Мінска 1 красавіка адбыўся ўрачысты сход, на якім лепшым прадпрыемствам, арганізацыям і навучальным установам раёна ўручылі пасведчанні аб іх занясенні на раённую Дошку гонару. Таксама дыпломамі і памятнымі падарункамі былі адзначаны пераможцы аглядаў-конкурсаў 2018 года на лепшае навагодняе афармленне арганізацый і тэрыторый, каляднае афармленне рэлігійных аб’ектаў, на лепшы інтэрнат. Пераможцам агляду-конкурсу ў намінацыі «Лепшае каляднае афармленне ...
Читать далее »У Беларусі
Заява Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна сітуацыі ў Курапатах
Заява арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Праходячы за мяжой курс рэабілітацыі пасля складанай аперацыі па стабілізацыі пазванкоў металаканструкцыямі, я, тым не менш, сачу за падзеямі, якія адбываюцца на маёй Радзіме. Сёння сродкі масавай інфармацыі напоўнены трывожнымі звесткамі пра знос крыжоў у мемарыяльным комплексе ва ўрочышчы Курапаты, які разам са шматлікімі іншымі падобнымі месцамі на ...
Читать далее »Сустрэчу для бацькоў правялі айцы піяры ў Шчучыне
30 сакавіка ў Шчучыне адбылася малітоўна-фармацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да розных груп парафіяльных (літургічная служба алтара, дзіцячы і моладзевы хор Calasanz). Сустрэча распачалася ў парафіяльнай святыні набажэнствам Крыжовага шляху (разам з дзецьмі). Наступнай часткай праграмы стала фармацыйная сустрэча на тэму «Скарбы св. Імшы», якую падрыхтаваў а. Віталій Слука SP. Навошта мы прымаем удзел у св. Імшы, чаму ...
Читать далее »“Сям’я – гэта аснова”. Пралайферы прапанавалі нацыянальную ідэю
Дзяржава не павінна ўмешвацца ва ўнутранае жыццё сям’і, лічаць аўтары. – Прэзідэнт прасіў грамадскасць прапанаваць асноўную ідэю дзяржавы. Мы прапануем: “Сям’я – аснова сучаснасці і будучыні Беларусі”. Мы ставім акцэнт на падтрыманне традыцыйнай сям’і – саюза мужчыны і жанчыны – на права выхоўваць сваіх дзяцей у адпаведнасці з светапоглядам бацькоў. Бо гэтых звычайных правоў ўжо няма ў многіх краінах, і ...
Читать далее »“Выводзіла глядзець нас у нябёсы”. Як веруючы сын павіншаваў маму з Днём нараджэння
Гэта не звычайны верш, скапіяваны дзесьці ў інтэрнэце… Мінчанка Тэрэза Баляславаўна Белаблоцкая 29 сакавіка адзначае свой Дзень нараджэння. Пра гэта стала вядома дзякуючы яе 25-гадоваму сыну Артуру, які размясціў у сацсетцы свой верш на адрас мамы. Гэта не звычайны верш, скапіяваны дзесьці ў Інтэрнэце, а сапраўдны ад душы і сэрцы напісаны твор, поўны любові да маці. З гэтым выдатным вершам ...
Читать далее »Аб’яўленне Маці Божай у Будславе – аповяд 1650 года
Неяк нядаўна я пераклаў невялікі ўрывак з кнігі айца Элеўтэрыя Зеляевіча “Zwierzyniec na ziemi niebieski, to jest Puszcza Budzka łaskami Bożymi opływająca, których ludzie przy cudownym obrazie Najśw. Marii Panny w kościele OO. Bernardynów będącym doznawają”, выдадзенай у Вільні ў 1650. Гэтая кніга – пра кляштар у Будзе (Будславе), тамтэйшы абраз Маці Божай і цуды, якія Бог там чыніў. “Браты ...
Читать далее »Фотафакт: на Гродзеншчыне благаслаўляюць палі перад пасевам
Можна шмат і добра працаваць, але ўсё ў руках Бога. — Прыгожы стары звычай: прасіць у Бога добры ўраджай. Бо можна шмат і добра працаваць, але толькі аднаму Богу, вядома як пойдзе. Мне падаецца, кожны фермер гэта пацвердзіць. На фота кс. Анджэй Ганчар на малітве з супрацоўнікамі аднаго з калгасаў каля Ваўкавыска перад пасевам 2019, — напісаў каталіцкі блогер Арцём ...
Читать далее »Трэнінг для падлеткаў на тэму віртуальнага свету прайшоў у Смаргоні
Нацыянальны «Карытас» правёў у салезіянскім араторыі ў Смаргоні трэнінг для падлеткаў пад назвай «Я і Інтэрнэт». У ходзе трэнінгу ўдзельнікі ўзгадалі пра небяспекі, якія сустракаюцца ў кіберпрасторы, прайгралі і абмеркавалі сітуацыі, у якіх могуць апынуцца падлеткі падчас зносінаў з віртуальнымі сябрамі. Цікавай атрымалася дыскусія на тэму «Як вызначыць, ці з’яўляецца віртуальны сябар тым, кім ён сябе прадстаўляе?». Выказваліся разнастайныя варыянты, ...
Читать далее »Мінская міліцыя арганізавала экскурсію ў Будслаў для праблемных падлеткаў
Нехта задумаўся над сваімі ўчынкамі, хтосьці маліўся за свае сем’і. У рамках мерапрыемстваў па кантролі за паводзінамі непаўналетніх у перыяд вясновых канікул супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Заводскага РУУС Мінска арганізавалі экскурсію ў каталіцкі храм у Будславе. Гэта адзін з самых вядомых касцёлаў Беларусі, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай, і дзе штогод праходзіць Будслаўскі фэст. У экскурсіі прынялі ...
Читать далее »Як савецкая ўлада забівала каталіцкіх святароў з Магілёва. Пашанцавала адзінкам
Гісторыя разгрому каталіцкай сталіцы Расійскай імперыі – Магілёва. Гаворка ў гэтым матэрыяле пойдзе пра маладаследаваную катэгорыю пераследаў – рэпрэсіях супраць рэлігійных груп. Тэкст заснаваны на матэрыялах праграмы “Ганенні духавенства і свецкіх пры багаборчай уладзе” маскоўскага праваабарончага цэнтра “Мемарыял”. Даследаваліся следчыя справы ў цэнтральным і рэгіянальных архівах ФСБ, а таксама ў цэнтральным архіве МУС Расіі. У аснове праграмы ляжала таксама вывучэнне ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!