Удзельнікі суботніка знішчылі тыя крыжы, якія былі на навідавоку.
Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам зноў знеслі крыжы. Гэта здарылася 13 красавіка падчас суботніка, які праводзілі дзяржаўныя арганізацыі, у тым ліку федэрацыя прафсаюзаў, БРСМ, “Белая Русь”. Удзельнікі суботніка прыбралі ўсе металічныя крыжы, якія былі навідавоку – стаялі ўздоўж Мінскай кальцавой дарогі каля нядаўна ўсталяванага ўладамі плота. На месцы выдраных крыжоў высадзілі дрэвы. Патлумачылі гэта добраўпарадкаваннем – тым, што ва ўрочышчы “наводзяць парадак да Вялікадня”.
– Гэта нонсэнс, вар’яцтва. Як можна да Вялікадня – Уваскрасення Хрыстова, асноўнага свята хрысціянства, галоўны сімвал якога – крыж, на якім Ісус быў укрыжаваны і памёр за нашыя грахі, прыбіраць крыжы? – здзіўляюцца карыстальнікі ў сацсетках.
Нагадаем, абурэнне грамадскасці выклікаў першы знос крыжоў у Курапатах 4 красавіка. Тады ва ўрочышчы, на месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў ахвяаўр сталінскіх рэпрэсій, тэхнікай вырвалі 70 драўляных крыжоў.
Зноў Курапаты.Напэўна кожны з нас чуў хоць раз песню Цоя "Перемен", гэта гімн тых, хто хоча іншага, хоча зменаў. І там…
Опубликовано Надзеей Гацак Суббота, 13 апреля 2019 г.