У Беларусі

У Даўнарах на Іўеўшчыне асвяцілі новы крыж

1 мая, калі ў касцёле адназначаецца ўспамін Святога Юзафа Рамесніка, у парафіі св. Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах адбылося асвячэнне новага крыжа. Крыж быў усталяваны намаганнямі парафіян у вёсцы Даўнары. Гэта ўжо чацвёрты крыж, які быў асвечаны пробашчам Анджэем Бураком за час яго святарскай паслугі ў парафіі. Пасля асвячэння крыжа ксёндз разам са сваімі парафіянамі адправілі маёвае набажэнства. Падчас ...

Читать далее »

Сэрцанін Дзмітрый Прыступа прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Ляхавічах

1 мая ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Ляхавічах біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Дзмітрыя Прыступу SCI. Новапрэзбітэр родам з Баранавічаў, належыць да Кангрэгацыі ксяндзоў Найсвяцейшага Сэрца Езуса — сэрцанаў. Да прэзбітэрскага пасвячэння кс. Дзмітрый нёс дыяканскае служэнне ў парафіі св. Антонія Падуанскага ў Паставах (Віцебская дыяцэзія). Catholic.by

Читать далее »

Больш за паўтысячы ўдзельнікаў касцёльных рухаў і супольнасцяў сабраліся на сваёй першай сустрэчы ў Будславе

1 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прайшла сустрэча прадстаўнікоў рухаў і супольнасцяў Касцёла на Беларусі — першая падобная сустрэча такога маштабу. Ініцыятарам правядзення сустрэчы стаў біскуп Юрый Касабуцкі, які падчас аплаткавай сустрэчы ў Мінску прапанаваў удзельнікам рэлігійных рухаў і супольнасцяў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабрацца разам, каб падзяліцца паміж сабою багаццем розных формаў духоўнага досведу. У сустрэчы ў Будславе ўзялі ...

Читать далее »

«Шчучын – Тракелі – Ліда»: моладзь са Шчучына здзейсніла традыцыйную пілігрымку

Падчас святой Імшы ў Тракелях, 27 красавіка, маладыя людзі прасілі аб патрэбных ласках для годнага прыняцця сакраманту хрысціянскай сталасці (Канфірмацыі). У сваім казанні а. Віталій Слука SchP звярнуў увагу на тое, што не трэба баяцца несці Езуса ў свет. Болей таго, пасля прыняцця сакраманту – гэта становіцца нашым абавязкам. Далей пілігрымы адправіліся ў Ліду. У парафіі Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ...

Читать далее »

Упершыню за 245 гадоў на Анёльскай гары ў Нясвіжы адбылася святая Імша

Упершыню пасля 245 гадоў святую Імшу адправілі на Анёльскай (Свята-Міхайлаўскай) гары пад Нясвіжам, дзе знаходзіўся касцёл Святога Міхала і кляштар езуітаў. Гэта адбылося 27 красавіка 2019 года, паведаміў пробашч рыма-каталіцкай парафіі Святога Казіміра ў Стоўбцах ксёндз Ігар Лашук. — Дзе знаходзіцца фігура, там быў прэзбітэрый касцёла, — пракаментаваў апублікаваныя здымкі кс. Ігар. Гаворка ідзе пра фігуру Арханёла Міхаіла, перэгрынацыя якога ...

Читать далее »

“На аплату паслуг міліцыі”. Пілігрымкі ў Беларусі стануць платнымі?

Арганізатараў могуць абавязаць наймаць міліцыю для аховы пілігрымак. Каталіцкі блогер Арцём Ткачук падлічыў, колькі прыйдзецца заплаціць міліцыі арганізатарам (= удзельнікам) традыцыйных каталіцкіх пешых пілігрымак. Справа ў тым, што нядаўна выйшла пастанова Савета міністраў Беларусі №49, якое прадугледжвае абавязковыя паслугі міліцыі па ахове масавых мерапрыемстваў. Каталіцкі Касцёл штогод арганізуе дзясяткі пешых пілігрымак, найбольш масавыя – у Будслаў, якія таксама падпадаюць пад ...

Читать далее »

“Без Уваскрасення няма хрысціянства”. Арцыбіскуп Кандрусевіч скіраваў Велікоднае віншаванне вернікам Беларускай Праваслаўнай Царквы

З нагоды галоўнай хрысціянскай урачыстасці Уваскрасення Хрыста, якое хрысціяне заходняй традыцыі адзначылі ў мінулую нядзелю, а праваслаўныя вернікі святкуюць 28 красавіка, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч кіруе ім сваё віншаванне. Глыбокапаважаныя праваслаўныя браты і сёстры! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! У радасную і збаўчую ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста сардэчна вітаю вас і віншую з гэтам святам святаў! Пасха ідзе па свеце, абвяшчаючы асноватворную праўду ...

Читать далее »

В Бресте планируют построить еще один костел

Костел святого Казимира может появиться в юго-западном микрорайоне №3. Горисполком вынес проект на общественное обсуждение. Общественное обсуждение концепции строительства костела будет проходить с 29 апреля по 23 мая. Если проект будет одобрен, то римско-католическому храму святого Казимира быть. На данный момент в Бресте есть три костела – Воздвижения святого Креста на ул. Ленина, святого Иосифа на ул. Суворова и Матери ...

Читать далее »

Iўеўскія міністранты стаялі ў ганаровай варце

Літургічная служба алтара парафіі Святых Пятра і Паўла ў Іўі дзве ночы стаяла ў ганаровай варце пры Гробе Пана. Гэта адна з самых лепшых традыцый іўеўскіх міністрантаў. Яна нагадвае аб тым, як рымскія салдаты пільнавалі Гроб Пана, і мае назву “Старожкі”. “Старожкі” праходзяць у ноч з Вялікай пятніцы на Вялікую суботу і ў ноч Уваскрасення Пана. Хлопцы нясуць варту ўдваіх, ...

Читать далее »

Гістарычны Вялікдзень у Гомелі: упершыню – у двух касцёлах

Гістарычнай падзеяй назваў біскуп Казімір Велікаселец сёлетняе святкаванне Вялікадня ў Гомелі. Упершыню Пасхальны трыдуум распачаўся ў горадзе адначасова ў двух касцёлах. Літургія адбываецца ў касцёле Нараджэння Маці Божай і капліцы на месцы будоўлі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Нагадаем, у 500-тысячным Гомелі – другім па колькасці беларускім горадзе – да гэтага часу ёсць толькі адзін каталіцкі храм, які ў 2000 ...

Читать далее »