Новая праграма “101 пытанне да святара”

Фота catholic.by

У сераду 8 мая на “Радыё Марыя” запускаецца новая праграма “101 пытанне да святара”.

Калі вы штосьці не разумеце пра Каталіцкі Касцёл, пра хрысціянства ў цэлым, сумняваецеся ў сэнсе ці можа проста маеце любое пытанне, якое тычыцца веры, напішыце нам.

Наш новы дырэктар ксёндз Аляксандр Фаміных адкажа на ваш запыт у прамым эфіры. Пачатак праграмы а 17-й гадзіне.

Паведамленні адпраўляйце на вайбер +375 44 513-73-97

Радыё Марыя

для друку для друку