У каталіцкай парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (пабрыгіцкі касцёл) 7-10 сакавіка правёў вялікапосныя духоўныя практыкаванні біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. — Наследваць Хрыста, давяраць Хрысту і быць сведкамі Хрыста — гэта былі галоўныя думкі, якімі дзяліўся біскуп Алег з удзельнікамі рэкалекцый, — распавёў кс. Антоні Грэмза. — Плённыя духоўныя практыкаванні ўмацоўваюць дух і накіроўваюць імкненні хрысціяніна да больш дакладнага ...
Читать далее »У Беларусі
Дні духоўных сустрэч для юнакоў прайшлі ў Лідзе
8-10 сакавіка ў Лідзе (м-н Індустрыяльны) у айцоў піяраў адбыліся дні духоўных сустрэч для юнакоў ад 14 гадоў, якія хочуць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне. На гэты раз удзельнікі засяродзіліся на тэме “Пачуць голас Езуса ў сваім сэрцы”. Акрамя канферэнцый, якія падрыхтаваў а. Аляксандр Махнач SP, адказны за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, удзельнікі мелі час на малітву, індывідуальныя размовы, споведзь, ...
Читать далее »У Мінску адбылося прыміцыйнае служэнне новасвятара айца Сяргея Ганчарова
У нядзелю, 3 сакавіка, новасвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы а. Сяргей Ганчароў CSsR, адслужыў у Мінску прыміцыйныя Службы. Прыміцыі (ад лацінскага primitiae) – гэта першыя Боскія Літургіі, якія адпраўляе новасвятар. Часта гэта адбываецца ў яго роднай парафіі. Напрыканцы Літургіі новасвятар ўдзяляе вернікам асаблівае блаславенне. Па запрашэнні настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа, протапрэзбітара Андрэя Абламейкі, а. Сяргей Ганчар CSsR адслужыў Боскую Літургію ...
Читать далее »Крыжовы шлях “за жанчын” правялі ў Гомелі 8 сакавіка
Вернікі разважалі пра пакліканне і ролю жанчын у сучасным свеце. Дзясяткі жанчын 8 сакавіка сабраліся ў гомельскім каталіцкім храме на святую Імшу і Набажэнства Крыжовага шляху. У гэтым годзе Жаночы дзень прыпаў на першую пятніцу Вялікага посту ў католікоў – дзень, калі хрысціяне ўспамінаюць пакуты і Крыжовы шлях Езуса Хрыста. У гэты трагічны дзень вернікі не рабілі застолля, а сабраліся ...
Читать далее »Паведамленне з 74-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
8 сакавіка ў Пастырскім цэнтры ККББ адбылося 74-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У чарговым пасяджэнні бралі ўдзел усе члены ККББ за выключэннем дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца, а таксама Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі кс. архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Апостальскі Нунцый у сваім слове звярнуў увагу на ...
Читать далее »Жанчына, твае вочы – чыстае неба. Віншаванне жанчынам ад біскупа Юзафа Станеўскага
Блог біскупа Юзафа Станеўскага 8 сакавіка прысвечаны жанчынам. Узлюбленыя ў Хрысце Пану сёстры! У Жаночы дзень ён не дарыў кветкі жанчынам, але цэлебраваў у іх інтэнцыі святую Імшу. Ён з вялізнай павагай ставіўся да жанчыны, асабліва да багацця яе ўнутранага жыцця. Ён не меў сястры, а яго маці памерла, калі яму было восем гадоў. З вялікай настойлівасцю ён заклікаў да ...
Читать далее »Партал Catholic.by распачаў публікацыю анлайн рэкалекцый на Вялікі пост
У Папяльцовую сераду партал Catholic.by распачаў публікацыю анлайн рэкалекцый, якія кожны можа прайсці разам з намі на працягу Вялікага посту. Уводзіны Вітаем вас на велікапосных рэкалекцыях анлайн і прапануем у цішыні і малітве крок за крокам паразважаць над сваім жыццём і адносінамі з Богам і людзьмі. Нашымі спадарожнікамі на гэтым шляху сёлета стануць святы Ігнацый Лаёла і святая Мэры Вард: ...
Читать далее »«Знойдзеце мяне па тэлефоне». У Вялікі пост многія адмаўляюцца ад сацсетак
Не толькі мяса, але і сацсеткі — тэндэнцыя апошніх гадоў становіцца ўсё больш папулярнай сярод хрысціян, якія практыкуюць удзел у Вялікім посце. Многія вернікі вырашаюць абмежаваць сябе ў сацыяльных сетках, прагляд якіх, каментаванне пастоў, перапіскі забіраюць так шмат каштоўнага часу і спустошваюць душу. У прыватнасці, адразу некалькі падпісчыкаў старонак у сацсетках сайта Katolik.life заявілі аб тым, што на час Вялікага ...
Читать далее »Шчучын-Гродна. Дзяўчаты азнаёміліся з жыццём манахінь, хлопцы наведалі семінарыю
2 сакавіка для дзяцей і моладзі са Шчучына быў арганізаваны супольны выезд у горад Гродна. Падчас невялікага падарожжа дзяўчаты мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з с. Ганнай з кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, і даведацца, як выглядае штодзённае жыццё манахінь з гэтай супольнасці. Хлопцы наведалі Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю, гісторыю якой распавёў кл. Павел. Забаўляльнай часткай дадзенага выезду стала гульня ...
Читать далее »Першае свята “Казюкі” правялі ў Стоўбцах
Свята наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. У суботу, 2 сакавіка, у Стоўбцах адбыўся фэст у гонар святога Казіміра. Урачыстасці арганізавалі ў мясцовай каталіцкай парафіі святога Казіміра пад назвай “Казюкі стаўпецкія”. Свята наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. У рамках фэсту адбылася працэсія ад месца зруйнаванага касцёла да месца, дзе сёння будуецца новы храм. – Нейкі чалавек прынёс нам проста на пляц ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!