Апостальскі нунцый Габар Пінтэр развітаецца з беларускімі вернікамі

Як паведамлялася раней, 12 лістапада папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Габара Пінтэра Апостальскім нунцыем у Гандурасе, у сувязі з чым іерарх завяршае сваю місію ў нашай краіне і развітваецца з беларускімі вернікамі.

19 снежня, у чацвер, арцыбіскуп Габар Пінтэр, які з мая 2016 года быў Апостальскім нунцыем у Беларусі, возьме ўдзел у пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая пройдзе ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску (пачатак у 11.00).

Падчас сустрэчы, якая распачнецца супольнай малітвай Літургіі гадзінаў, працягнецца тэматычнай канферэнцыяй, адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і святой Імшой, пасля кароткай арганізацыйнай часткі адбудзецца дзяленне аплаткамі.

5 студзеня, у нядзелю, арцыбіскуп Габар Пінтэр у 13.00 узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

Гэтая Эўхарыстыя стане падзякаю Богу за больш як трохгадовае служэнне іерарха ў якасці прадстаўніка папы Францішка ў Беларусі.

catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі