Урачыстая святая Імша ў першы дзень развітання з біскупам Казімірам адбылася ўвечары 10 лютага. Духавенства Гомельскай вобласці, разам з католікамі Гомеля і прадстаўнікамі з парафій Гомельскай вобласці сабраліся разам на супольную малітву. Прыбыў таксама Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. На пачатку святой Імшы пробашч парафіі кс. Аляксандр Канановіч прамовіў уступнае слова, у якім між іншым адзначыў: “Наш біскуп ...
Читать далее »Архив меток: развітанне
Папа Францішак: апошняе развітанне ў атачэнні бедных
Святы Пасад выпусціў паведамленне, у якім гаворыцца, што група бедных і патрабуючых будзе прысутнічаць на прыступках, якія вядуць да Базілікі Санта-Марыя Маджорэ, каб аддаць апошні гонар Папу Францішку перад яго пахаваннем. Прысутнасць бедных і патрабуючых на цырымоніі пахавання – гэта не проста фармальны жэст, але глыбокае сведчанне таго, як Папа Францішак на працягу ўсяго свайго пантыфікату ставіў на першае месца ...
Читать далее »Ксёндз канонік Сяргей Сурыновіч завяршыў душпастырскае служэнне ў Друі
30 чэрвеня парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі развіталася са сваім пробашчам — доктарам біблійнай тэалогіі, ксяндзом канонікам Сяргеем Сурыновічам, які ў адпаведнасці з Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча прызначаны на далейшую працу пробашчам парафіі св. Антонія Падуанскага ў Віцебску. У гэты сонечны і спякотны дзень у друйскім касцёле было шматлюдна. На развітальную святую Імшу з пробашчам вернікі прыходзілі сем’ямі. Паўсюль зіхацелі ...
Читать далее »У гродзенскай катэдры біскуп Кашкевіч цэлебраваў Імшу за супакой душы Бэнэдыкта XVI
У катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне 5 студзеня, у дзень пахавання Бэнэдыкта XVI, адбылася Імша за супакой яго душы. Цэлебрацыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх разам са шматлікімі прысутнымі – духавенствам і вернікамі – узносіў малітву аб вечным жыцці для спачылага Папы эмерыта, які кіраваў Паўсюдным Касцёлам з 2005 па 2013 год. На пачатку Эўхарыстыі біскуп падкрэсліў, ...
Читать далее »За адзін дзень каля 65 тысяч чалавек развіталіся з Бэнэдыктам XVI
Каля 65 тысяч чалавек развіталіся з Бэнэдыктам XVI у першы дзень выстаўлення яго цела ў базыліцы святога Пятра, — паведаміла Ватыканская жандармерыя. Колькасць людзей, якія прыйшлі аддаць пашану спачыламу Папу-эмерыту, больш чым у два разы перавысіла прагназаваную. Чакалася, што развітацца з ім будзе прыходзіць каля 25-30 тысяч чалавек штодня. Цела Бэнэдыкта XVI, памерлага 31 снежня 2022 года, будзе выстаўлена ў ...
Читать далее »Сакрамант канфірмацыі і развітанне з пробашчам у Параф’янаве
Падзея адбылася ў нядзелю 20 чэрвеня. Святая Імша распачалася а 11-й гадзіне з урачыстага ўваходу біскупа Алега Буткевіча, пробашча ксяндза Рамана Мурзіча і міністрантаў у храм. Напачатку вернікі ўрачыста прывіталі біскупа Алега і паднеслі яму каравай. Біскуп у адказ выказаў словы падзякі, а таксама падзякаваў Богу за добрае сонечнае надвор’е. Сакрамант канфірмацыі прынялі 36 чалавек Пасля Літургіі слова пробашч ксёндз ...
Читать далее »Парафія ў Варапаеве адзначыла фэст св. Міхала Арханёла і развіталася з пробашчам
Урачыстасць адбылася 29 верасня, калі Касцёл адзначае свята Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Варапаеўская парафія сваім апекуном мае св. Міхала. Дарэчы, ён лічыцца нябесным заступнікам Беларусі, а імя азначае “Хто ж, як не Бог”. Святочны дзень стаў і часам развітання з пробашчам кс. Юрыем Вількам SCJ. Святар тут служыў з 2015 года, спачатку вікарыем, а з 2016 года пробашчам. 4 ...
Читать далее »Арцыбіскуп Габар Пінтэр: буду неафіцыйным паслом Беларусі ў свеце
5 снежня 2020 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі св. Імшу на заканчэнне сваёй працы ў Беларусі ўзначаліў Апостальскі Нунцый, арцыбіскуп Габар Пінтэр. Развітацца з іерархам сабраўся ўвесь склад Канферэнцыі Біскупаў, святары і сотні вернікаў. Наперадзе ў дыпламата місія ў Гандурасе, за плячыма – больш чым тры гады служэння ў Беларусі, за якія, шчыра прызнаўся іерарх, ён удзячны ...
Читать далее »Апостальскі нунцый Габар Пінтэр развітаецца з беларускімі вернікамі
Як паведамлялася раней, 12 лістапада папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Габара Пінтэра Апостальскім нунцыем у Гандурасе, у сувязі з чым іерарх завяршае сваю місію ў нашай краіне і развітваецца з беларускімі вернікамі. 19 снежня, у чацвер, арцыбіскуп Габар Пінтэр, які з мая 2016 года быў Апостальскім нунцыем у Беларусі, возьме ўдзел у пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая ...
Читать далее »У Віцебску развіталіся са святаром, якому не дазволілі служыць у Беларусі
У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам, які вымушаны вярнуцца ў Польшчу, бо беларускія ўлады не дазволілі яму працягнуць святарскае служэнне ў Беларусі. Нягледзячы на петыцыю вернікаў парафіі Упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка не ўзгадніў запрашэнне ксяндза, які з’яўляецца грамадзянінам Польшчы, для рэлігійнай дзейнасці ў Беларусі. 12 мая кс. Павел Кнурэк адслужыў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!