Папа Францішак: апошняе развітанне ў атачэнні бедных

Падчас папскай Імшы з удзелам бедных

Святы Пасад выпусціў паведамленне, у якім гаворыцца, што група бедных і патрабуючых будзе прысутнічаць на прыступках, якія вядуць да Базілікі Санта-Марыя Маджорэ, каб аддаць апошні гонар Папу Францішку перад яго пахаваннем.

Прысутнасць бедных і патрабуючых на цырымоніі пахавання – гэта не проста фармальны жэст, але глыбокае сведчанне таго, як Папа Францішак на працягу ўсяго свайго пантыфікату ставіў на першае месца клопат пра тых, хто знаходзіцца на перыферыі грамадства.

Варта адзначыць, што выбар Базілікі Санта-Марыя-Маджорэ для пахавання Пантыфіка таксама мае глыбокае сімвалічнае значэнне. Гэта месца, куды ён часта прыходзіў маліцца перад абразом Багародзіцы “Salus Populi Romani”, асабліва перад і пасля сваіх апостальскіх падарожжаў.

Прысутнасць бедных і патрабуючых на прыступках базілікі падчас апошняга развітання з Папам становіцца завяршальным акордам яго пантыфікату, які быў пазначаны асаблівай увагай да тых, хто знаходзіцца ў патрэбе, і заклікам да Касцёла быць «бедным для бедных».

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку