3 і 4 лістапада ў Смаргоні адбылося першае спатканне групы «Пошук» для хлопцаў і дзяўчат з 10-11 класаў і вышэй. Сустрэчу арганізавалі айцы салезіяне і сёстры салезіянкі, паведамляе SDB.by. Спатканне праводзілася з мэтай даць моладзі магчымасць нанова адкрыць прыгажосць хрысціянскага жыцця і ўбачыць сябе па-новаму. Удзельнікі два дні разважалі над тэмай «Я – гэта дар». Юнакі і дзяўчаты ўдзельнічалі ў ...
Читать далее »У Беларусі
У Гомелі пабудавалі каталіцкую капліцу і заклалі падмурак касцёла
У Савецкім раёне Гомеля, на месцы будаўніцтва каталіцкага храма Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, узведзена часовая капліца. Хутка пройдзе яе асвячэнне, і мясцовыя католікі змогуць збірацца тут на св. Імшу, каб не дабірацца праз увесь горад да пакуль адзінага ў Гомелі касцёла на вуліцы Савецкай. Адначасова працягваюцца працы па ўзвядзенню новага каталіцкага храма — будаўнікі завяршаюць заліццё падмурка. Нагадаем, касцёл з’явіцца ...
Читать далее »Біскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў парафіяльную ўрачыстасць у Лаздунах
28 кастрычнiка, у дзень свайго нябеснага апекуна, у парафii Святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах адбыўся парафiяльны фэст. Святочную Імшу з гэтай нагоды ўзначалiў дапаможны бiскуп Гродзенскай дыяцэзii Юзаф Станеўскi. Таксама на ўрачыстасцi прысутнiчаў ксёндз-дзекан Вiктар Субель, пробашч парафii ў Трабах, i святары з усяго Iўеўскага дэканату. Касцёл у Лаздунах у гэты дзень быў перапоўнены. Акрамя парафiянаў на ўрачыстаць ...
Читать далее »Mалітва за паляўнічых прайшла ў Вялікай Бераставіцы
3 лістапада, ва ўспамін св. Губерта, у парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы адбылася святая Імша ў інтэнцыі паляўнічых. Гэты святы з’яўляецца іх апекуном. Імшу ўзначаліў пробашч парафіі а. Вальдэмар Слота CSsR. Святар заклікаў паляўнічых захоўваць вялікую пашану да прыроды і жывёлаў. Акрамя таго, ён распавёў пра асобу св. Губерта, які з’яўляецца таксама апекуном леснікоў. Святы Губерт нарадзіўся ў 665 ...
Читать далее »У Мсціславе пачалі работы па выратаванні старадаўняга касцёла (відэа)
На першым этапе закінуты храм закансервуюць. У Мсціславе, на помніку архітэктуры XVIII стагоддзя — касцёле езуітаў — зноў ажыўленне. Да супрацьаварыйных работ прыступілі будаўнікі з Магілёва — падрадная арганізацыя будтрэста №12. Спецыялісты павінны падрыхтаваць да кансервацыі культавае збудаванне — езуіцкі касцёл у стылі барока, які размешчаны амаль у самым цэнтры Мсціслава, паведамляе актывіст Дзяніс Касцюкевіч. У мясцовым райвыканкаме ўдакладнілі, што ...
Читать далее »10 лістапада ў Мінску — сустрэча для музыкантаў «Грай Пану»
«Грай Пану» — сустрэча, якую ладзяць удзельнікі Rybyproject для музыкантаў і не толькі. Сустрэча пройдзе 10 лістапада ў Мінску ў касцёле Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка). Гэта будзе ўжо трэцяя сустрэча «Грай Пану» па ліку, але першая ў Мінску. Фармат лістападаўскай «музычнай тусоўкі» будзе адрознівацца ад папярэдніх. Гэта будзе аднадзённая сустрэча без асобных майстар-класаў. Удзельнікі сустрэчы змогуць разам «паджэміць» (паімправізіраваць). ...
Читать далее »«Святасць магчыма і сёння»: у Навагрудку адбылася сустрэча для дзяўчат
29-31 кастрычніка ў кляштары Кангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) у Навагрудку адбылася сустрэча дзяўчат. На духоўныя практыкаванні прыбылі 32 удзельніцы з Мінска, Гродна, Геранёнаў, Войстама, Маладзечна, Навагрудка. Сустрэча праходзіла пад назвай “Дзіўны Пан у сваіх святых”. Ксёндз Уладзіслаў Сурвіла і сёстры назарэтанкі пазнаёмілі ўдзельніц з жыццём бл. сястры Стэлы і яе дзесяці паплечніц, мучаніц з Навагрудка, і разам ...
Читать далее »“Адбіраць дзяцей за беднасць недапушчальна!” Рабін Ягудзі звярнуўся ў Адміністрацыю Прэзідэнта
Вядомы пралайфер заклікае перагледзець крытэрыі, па які дзяцей «ставяць у сацыяльна-небяспечнае становішча» (па-руску СОП – социально-опасное положение). Вядомы беларускі равін Ігаэл Ягудзі — палітолаг, аналітык па пытаннях дэмаграфічнага суверэнітэту і сямейнай палітыкі беларускіх пралайф-арганізацый, звярнуўся да намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалая Снапкова. Ігаэл Ягудзі заклікае чыноўніка зрабіць усё, што ад яго залежыць, уключаючы асабісты зварот да прэзідэнта, “для спынення ...
Читать далее »Семінарысты прывялі ў парадак старыя гродзенскія могілкі
Перад урачыстасцю Усіх Святых і ўспамінам усіх памерлых вернікаў навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прынялі ўдзел у прывядзенні ў парадак старых каталіцкіх могілак горада. Стала ўжо традыцыяй, што найстарэйшым гродзенскім некропалем апякуюцца людзі, якія належаць да розных душпастырстваў, а таксама грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць у горадзе. Мэта гэтага – захаванне памяці пра памерлых і добры ўчынак у дачыненні да ...
Читать далее »Біскуп Яшэўскі тлумачыць правілы правядзення канцэртаў у касцёлах
29 красавіка ў Гродне падчас Трэцяй агульнабеларускай сустрэчы моладзі адбылося 70-е надзвычайнае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім было разгледжана пытанне адносна правядзення канцэртаў у касцёлах на Беларусі. Рашэннем ККББ пастаноўлена, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі, праводзячы ў святынях канцэрты сакральнай, рэлігійнай і духоўнай музыкі, павінен карыстацца Інструкцыяй Кангрэгацыі Божага культу Прат. № 1251/87 ад 5 лістапада ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!