У Беларусі

У гомельскім касцёле — новы святар, ураджэнец Гродзеншчыны

Ксёндз Павел Мазан быў пасвечаны месяц таму ў Пінску. У гомельскую рымска-каталіцкую парафію Нараджэння Божай Маці прыбыў новы святар — 28-гадовы ксёндз Павел Мазан. Ён будзе служыць у касцёле вікарыем. Новапрэзбітэр быў пасвечаны крыху больш за месяц таму, 2 чэрвеня 2018 года. Нагадаем, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка высвеціў яго ў Пінскім катэдральным касцёле. Ксёндз Павел — з горада Масты Гродзенскай ...

Читать далее »

Фотафакт: моладзь з Гродна выйшла спяваць у горад

У нядзельны вечар 8 ліпеня гродзенская моладзь выйшла на гарадскі “брадвей”, каб даць сваё сведчанне веры. Штуршком для гэтага была пешая пілігрымка Гродна – Тракелі, удзельнікі якой спявалі хрысціянскія песні і танцавалі, праслаўляючы Пана. Некалькі гадоў таму моладзь таксама выходзіла на вуліцы горада, таму гэта ўжо стала своеасаблівай традыцыяй. “Славіць Бога на вуліцы і гаварыць аб Ім вельмі цяжкая справа, ...

Читать далее »

Гомельскі «Карытас» пачаў будаваць унікальны цэнтр для няпоўнаспраўных

У Гомелі распачалася актыўная фаза будаўніцтва другой чаргі Дзіцячай вёскі. Тут штогод змогуць атрымліваць усебаковую дапамогу каля 700 чалавек. Заказчыкам унікальнага для Беларусі праекту з’яўляецца Дабрачынная каталіцкая місія “Карытас-Міласэрнасць”. У вёсцы-інтэрнаце з’явіцца вялікі двухпавярховы будынак Інтэгратыўнага тэрапеўтычна-адукацыйнага цэнтра. Тут будзе ўсё неабходнае абсталяванне для працы з дзецьмі-інвалідамі і маладымі інвалідамі. У адным месцы размесцяцца ўсе спецыялісты, дзеці і маладыя інваліды, ...

Читать далее »

Імша ў інтэнцыі СМІ Беларусі

“Радыё Марыя” сардэчна запрашае на святую Імшу ў інтэнцыі СМІ Беларусі. Набажэнства адбудзецца 14 ліпеня а 13-й гадзіне ў касцёле парафіі Маці Божай Будслаўскай на Каменнай Горцы (г. Мінск, вул. Прытыцкага, 107а). Да малітвы можна далучыцца таксама праз трансляцыю на нашым радыё. Сродкі масавай інфармацыі як прылада з’яўляюцца маральна нейтральнымі. Аднак пытанні выклікае іх выкарыстанне. Вельмі добра, што сёння шмат ...

Читать далее »

“Захаваем нашу гісторыю!” Зварот арцыбіскупа Кандрусевіча адносна Вайсковых могілак у Мінску

Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, да дзяржаўных уладаў Рэспублікі Беларусь і грамадскіх арганізацый у сувязі з сітуацыяй з Вайсковымі могілкамі ў Мінску Захаваем нашу гісторыю! Зусім нядаўна адбылося ўрачыстае адкрыццё другой чаргі мемарыяльнага комплекса “Трасцянец” ва ўрочышчы Благоўшчына на месцы гітлераўскага лагера смерці — чацвёртага па колькасці знішчаных у нацысцкіх канцэнтрацыйных лагерах людзей пасля ...

Читать далее »

Пілігрымы напоўнілі Тракельскі санктуарый

6 ліпеня ў санктуарыі ў Тракелях пад дэвізам “Жыць Евангеллем, як Марыя” пачаліся дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы нашых сем’яў. Tрадыцыйна ў гэты дзень маленькая вёска каля Ліды напаўняецца шматлікімі пілігрымамі рознага ўзросту, з гарадоў і вёсак, з нашай краіны і з замежжа. Яны ідуць да маленькай драўлянай святыні, у цэнтры якой знаходзіцца цудатворны абраз Марыі з Езусам ...

Читать далее »

Дзевяць дзён еднасці, музыкі і малітвы. Івянец запрашае на «Музычную майстэрню»

З 21 па 29 ліпеня пры францішканскім кляштары ў Івянцы (Мінская вобл., Валожынскі р-н) пройдзе чарговая «Музычная майстэрня»: серыя майстар-класаў па касцёльнай музыцы і спеву. Сёлетнюю «Майстэрню» правядуць музыканты Ян Паспяшальскі і Хуберт Кавальскі. «Майстэрня» — гэта не сход аматараў музыкі і не спевы каля вогнішча. Музычныя майстар-класы — гэта перадусім інтэнсіўная праца і лекцыі. У сувязі з гэтым просьба ...

Читать далее »

“Быццам Яго не было”: песня ад гурта «Laudans»

Музыкі сыгралі гэты твор у мінскай кавярні “Грай”. Як паведаміў лідар хрысціянскага гурта «Laudans» Андрэй Лугін, гэта быў адзін з іх выступаў перад выхадам новага альбома, але далёка не апошні. Як будзе называцца гэты альбом, творцы яшчэ не вызначыліся. Але ўжо дакладна вядома, што хутка ён пабачыць свет. Таксама падчас сваіх летніх канцэртаў музыкі выканалі іншыя творы са свайго апошняга ...

Читать далее »

Больш за дзве з паловай тысячы пілігрымаў пяшком і на роварах прыбылі сёлета ў Будслаў

Будслаўскі санктуарый сустракаў пілігрымаў у нядзелю 1 ліпеня. Сёлетнія ўрачыстасці былі прысвечаныя 20-годдзю каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Найбольшы шлях прайшла пілігрымка з Брэста, якая за 16 дзён пераадолела 537 кіламетраў. Па дарозе да іх далучаліся вернікі з іншых парафій,  і ў выніку ў Будслаў з Пінскай дыяцэзіі прыйшоў 271 вернік. З Маладзечна ў Будслаў прыйшло 250 чалавек, з ...

Читать далее »

«Канікулы з Богам» для дзяцей прайшлі ў Сапоцкіне

22-30 чэрвеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне адбыліся летнія “канікулы з Богам” для дзяцей. Галоўнай тэмай адпачынку для наймалодшых парафіян былі словы “Я сябар Пана Бога”. У адпачынку праграма кожнага дня ўключала супольную малітву, Эўхарыстыю або адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і катэхезу. У «канікулах з Богам» прынялі ўдзел  56 дзяцей. Падчас канікул дзеці мелі ...

Читать далее »