З 30 ліпеня па 4 жніўня на беразе ракі Гаўе адбыўся паход моладзі лідскага фарнага касцёла. Амаль тыдзень больш чым 30 юнакоў і дзяўчат жылі ў “дзікіх” умовах: начавалі ў намётах, харчаваліся ежай, гатаванай на вогнішчы, рабілі водныя працэдуры ў рацэ. З самага пачатку кс. Дзяніс Бразінскі, адказны за паход, устанавіў пэўны распарадак дня, каб сапраўды плённа правесці гэты час ...
Читать далее »У Беларусі
Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Грамадства патрабуе духоўных пераменаў»
Увечары 6 жніўня, калі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У гаміліі іерарх засяродзіўся на значэнні свята Перамянення ў жыцці хрысціяніна і звярнуў увагу на некаторыя актуальныя праблемы беларускага грамадства. Перадусім кіраўнік беларускага епіскапату падкрэсліў, што Перамяненне Пана на гары Табор стала вялікай ласкай для апосталаў Пятра, Яна ...
Читать далее »25 гадоў сёстры Маці Тэрэзы служаць у Беларусі
4 жніўня 2018 года ў Гомелі дзякавалі Богу за 25 гадоў служэння сясцёр Маці Тэрэзы ў мясцовай парафіі і ў горадзе. Яны ўтрымліваюць Дом міласэрнасці, у якім дапамагаюць бедным і бяздомным. Сёстры запрасілі ўсіх жадаючых на ўрачыстую св. Імшу ў іх Доме Міласэрнасці, а затым зладзілі пачастунак. Дарэчы, у той жа дзень у Каталіцкім Касцёле адзначалі памяць св. Яна Марыі ...
Читать далее »Фарны касцёл у Навагрудку абвешчаны санктуарыем благаслаўлёных мучаніц-назарэтанак
29 ліпеня фарны касцёл Перамянення Пана ў Навагрудку быў абвешчаны санктуарыем Гродзенскай дыяцэзіі благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка. Урачыстае абвяшчэнне адбылося на заканчэнне святкавання 75-годдзя мучаніцкай смерці манахінь, у якім прынялі ўдзел шматлікія духоўныя і свецкія асобы, і якое ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Устанаўліваючы яшчэ адзін санктуарый у Гродзенскай дыяцэзіі, біскуп ...
Читать далее »Названа імя новага пробашча ў Будславе
Як стала вядома з паведамлення курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, шматгадовы пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў (Мядзельскі дэканат) кс. Віктар Бурлака OFM звольнены са сваёй пасады, паведамляе Catholic.by. Новым пробашчам у Будслаў прызначаны кс. Дзмітрый Дубовік, былы пробашч парафіі св. Барбары ў в. Замосце (Нясвіжскі дэканат). Вікарыем у будслаўскую парафію прызначаны кс. Павел Трон, былы вікарый парафіі св. ...
Читать далее »У Смаргоні завяршыліся Вакацыі з Богам
З 9 па 20 ліпеня ў араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні прайшлі Вакацыі з Богам. Больш за 90 дзяцей разам з аніматарамі, дыяканам Артурам Ляшнеўскім SDB і сястрой Дар’яй Еўтухоўскай FMA, гледзячы на прыклад жыцця бласлаўлёнай Лаўры Вікуніі, разважалі над тэмай лагера, якая гучала так: «Любоў і дапамога — гэта шлях да Бога». Удзельнікі вакацый былі падзелены на ...
Читать далее »Моладзь з Навагрудка здзейсніла незвычайнае падарожжа па Нёману
20 ліпеня адбылася цікавая падзея. Моладзь з нашай парафіі і не толькі, адправілася ў незвычайнае падарожжа на байдарках па рацэ Нёман з пасёлка Любча да маста, які знаходзіцца непадалёк ад горада Іўе. Выправа па вадзе заняла каля 8 гадзін. Удзельнікі падарожжа разам пераадолелі каля 40 кіламетраў. Напачатку адбыўся інструктаж бяспечных паводзін на вадзе і супольная малітва. Каманда з 9-ці чалавек ...
Читать далее »Брат Ян Садоўскі прынёс вечныя манаскія абяцанні ў супольнасці Меншых братоў капуцынаў
21 ліпеня ў мінскай супольнасці Меншых братоў капуцынаў, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Францішка Асізскага ў мікрараёне Уручча (Копішча), вечныя манаскія абяцанні прынёс брат Ян Садоўскі. Ён назаўсёды прысвяціў сябе Богу праз абяцанні да смерці жыць паводле евангельскіх парадаў чыстасці, убоства і паслухмянасці па прыкладзе Хрыста ў супольнасці, заснаванай святым Францішкам з Асізі. Брат Ян прынёс свае вечныя ...
Читать далее »Як мая бабуля настройвае ІP-адрас і глядзіць Імшу онлайн
Маёй бабці 79 год. Яна перастала чытаць газэты і цяпер спойлерыць дзеду навіны, якія чытае ў інтэрнэце. Сама настройвае IP-адрас, глядзіць на ютубе імшу онлайн і рэцэпты пірагоў. Я думаю, яна самая старая блогерка Слонімшчыны. «Пальмы» — гэта рабочы стол, «табліца» — новае вакно «Перазвані пазьней, я зараз у Любліне», — так часта адказвае на тэлефонныя званкі бабця. «У Любліне» ...
Читать далее »Паведамленне пра вынікі першага туру ўступнага экзамена ў Вышэйшыя духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску
18 ліпеня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся першы тур уступнага экзамена для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і ў Пінску, паведамляе Catholic.by. Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл. Акрамя таго, кандыдатам трэба ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!