Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў новапрызначанага прэм’ер-міністра Сяргея Румаса

18 жніўня Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, скіраваў новапрызначанаму прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Сяргею Румасу віншаванне ад імя Каталіцкага Касцёла, паведамляе Catholic.by.

Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Сяргею Мікалаевічу Румасу

Глыбокапаважаны Сяргей Мікалаевіч!

Ад імя Каталіцкага Касцёла і ад сябе асабіста віншую Вас з прызначэннем на высокую і адказную пасаду кіраўніка ўрада Беларусі.

Знамянальна, што гэта адбылося ў дзень святкавання ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі Азёраў.

Даручаючы Яе апецы Вашае служэнне, выказваю спадзяванне на далейшае развіццё касцёльна-дзяржаўных адносінаў і плённае супрацоўніцтва дзеля дабра ўсяго нашага народа.

Няхай праз заступніцтва Марыі — Каралевы Беларусі — літасцівы і ласкавы Бог адорыць Вас неабходнымі для выканання такой адказнай місіі дарамі, а Яго благаслаўленне няхай заўсёды Вам спадарожнічае.

З малітвай аб Вашым служэнні нашай Бацькаўшчыне,

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Браслаў – Мінск, 18 жніўня 2018 г.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі