Дарога да будслаўскай святыні заняла 3 дні. За такі кароткі прамежак часу вельмі істотна мянялася надвор’е. Калі ў пятніцу 29 чэрвеня была моцная спёка, то ў суботу ўжо значна пахаладала, а ў нядзелю амаль цэлы дзень ішоў дождж і быў даволі моцны вецер. Але нягледзячы на гэта, больш за дзве сотні глыбоцкіх вернікаў прыйшло да будслаўскай святыні, каб пакланіцца абразу ...
Читать далее »У Беларусі
Рэкалекцыі для юнакоў пройдуць у Мядзелі
Айцы кармэліты босыя запрашаюць хлопцаў ад 14 гадоў на рэкалекцыі аб пакліканні і выбары жыццёвагу шляху. Духоўныя практыкаванні адбудуцца ў Мядзелі з 27 па 30 ліпеня. Пачатак – 27 ліпеня ў 18.00. Па пытаннях удзелу звяртацца па тэл.: +375 44 589 68 98 (айцец Аляксандр Стока); +375 29 557 69 12 (айцец Генрых Валейка) grodnensis.by
Читать далее »Нігерыйскія студэнты з душпастырства «OPEN» падзякавалі Богу за час вучобы ў Гродне
Канец чэрвеня заўсёды азначае, што студэнты распачынаюць заслужаны час адпачынку. Пасля экзаменацыйнай сесіі і шматлікіх залікаў пачынаюцца канікулы. Для шасці студэнтаў з Нігерыі, якія шэсць апошніх гадоў вучыліся ў Гродзенскім універсітэце, гэта ўжо заканчэнне вучобы і пачатак новага этапу ў іх жыцці. Яны атрымалі дыпломы ўрачоў у гэтай навучальнай установе. На працягу шасці гадоў яны прымалі актыўны ўдзел у Душпастырстве ...
Читать далее »Глыбоцкія пілігрымы вырушылі да Будслава
Больш за 200 чалавек сабралася сёння, 29 чэрвеня, у глыбоцкай святыні, каб распачаць малітвай свой асабісты шлях да Маці Божай Будслаўскай. Святую Імшу для пілігрымаў адправіў кс. Іван Кароткін. Пасля Эўхарыстыі ўсе прысутныя атрымалі бласлаўленне на добрую і плённую пілігрымку ад пробашча парафіі кс. Мікалая Ціхановіча. З просьбамі і падзякамі глыбоцкія пілігрымы вырушылі ў шлях, каб 1-2 ліпеня далучыцца да святкавання ...
Читать далее »“Курсы-рэкалекцыі” па пытаннях сямейнага жыцця адбыліся ў Навагрудку
З 22 па 27 чэрвеня ў Навагрудку прайшлі курсы-рэкалекцыі для сем’яў, якія арганізавала Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі для тых, хто рыхтуецца (ці ўжо працуе кансультантамі сямейнага жыцця) і іншых зацікаўленых. Сёлета ў рэкалекцыях прынялі ўдзел сем’і з Мінска, Гродна, Брэста, Мінскай вобласці, у тым ліку і навучэнцы «Школы сямейнага жыцця», а таксама тыя, хто ...
Читать далее »Салезіянская моладзь крочыць у Будслаў
27 чэрвеня са Смаргоні вырушыла дзевятнаццатая Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Яна праходзіць пад дэвізам: «Пане, дай мне гэтай вады». Разважаць над гэтай тэмай моладзі дапамагаюць штодзённыя канферэнцыі і праца ў невялікіх групах. Распачалася салезіянская пілігрымка традыцыйна са святой Імшы, якую ўзначаліў у касцёле св. Міхала Арханёла рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. ...
Читать далее »На 2 ліпеня Беларуская Чыгунка прызначыла дадатковы цягнік у Будслаў
Звязана гэта з урачыстасцямі ў Нацыянальным Санктуарыі Маці Божай у Будславе, якія пройдуць 1-2 ліпеня. Цягнік №6682 Маладзечна — Параф’янаў будзе адыходзіць 2 ліпеня з Маладзечна а 07:56, з Вілейкі а 08:29, прыбудзе на станцыю «Будслаў» а 09:24. Галоўная Імша Будслаўскага фэсту пачынаецца 2 ліпеня а 11:00. Адлегласць ад станцыі да касцёла — 3,4 км. З Мінска да Маладзечна можна ...
Читать далее »Унікальныя кадры: як праходзіў фэст у Будславе ў 1937 годзе
У свяце ўдзельнічаў ваявода і размаўляў з жыхарамі вёсак. Унікальныя кадры урачыстасцяў у Будславе знайшоў у сетцы каталіцкі блогер Кастусь Шыталь. 47-секундны ролік быў зроблены 2 ліпеня 1937 года і апублікаваны Polskiej Agencji Telegraficznej. На сайце Ninateka.pl гаворыцца пра тое, што ў «Польскім штотыднёвым бюлетэні» прадстаўлена парафіяльнае свята ў Будславе на Віленшчыне. Сам ваявода ўдзельнічае ў цырымоніі. Чыноўнік разам са ...
Читать далее »Памяць ахвяраў “Дарогі смерці” ўшанавалі ў Мікалаеве, што на Шуміліншчыне
Святая Імша на месцы пахавання ахвяраў той трагедыі распачалася ў 11 гадзін 26 чэрвеня. На яе прыбылі кс. Мікалай Ціхановіч, дэкан Глыбоцкі, кс. Вячаслаў Барок з Віцебска, а. Анджэй Юхневіч з Шуміліна, кс. Віталь Галец з Ушачаў, супрацоўнік Віцебскай курыі а. Клеменс Верт. Сабраліся таксама вернікі з Мікалаева і навакольных вёсак. Усіх святароў і вернікаў прывітаў пробашч парафіі ў Мікалаеве ...
Читать далее »400-годдзе касцёла і кляштара адзначылі ў Гальшанах
23 чэрвеня, напярэдадні ўрачыстасці Нараджэння святога Яна Хрысціцеля, у Гальшанах адзначылі 400-годдзе касцёла і кляштара айцоў францішканаў. У касцёле святога Яна Хрысціцеля сабраліся шматлікія госці: біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, святары, сёстры законныя, прадстаўнікі свецкай улады, парафіяне і вернікі з суседніх парафій. На пачатку прысутныя мелі магчымасць здзейсніць экскурс у мінулае касцёла, даведацца, як паўставала святыня і кляштар. Унеслі ўклад у ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!