У Беларусі

Відэафакт. Беларуская вёска, звычайная бабуля і чэрвеньскае набажэнства на аргане

Звычайная бабуля ў звычайнай беларускай вёсцы грае на аргане і спявае Літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Вяскоўцы з Паланэчкі (Баранавіцкі р-н) прыйшлі ў святыню ўшанаваць Сэрца Езуса і адправіць чэрвеньскае набажэнства без святара, бо ксёндз адзін даязджае на пяць вёсак. Звычайная беларуская вёска, касцёл 18 ст., вяскоўцы прыйшлі памаліцца (без ксяндза, бо ксёндз адзін на 5 вёсак) і паслухаць арган. ...

Читать далее »

“Да маці!” Стартавала 537-кіламетровая пешая пілігрымка ў Будслаў

З Брэста ў 16-дзённы шлях да абраза Маці Божай выйшлі 84 чалавекі. 16 чэрвеня стартавала пешая пілігрымка Пінскай дыяцэзіі Каталіцкага Касцёла “Брэст – Будслаў”. У дарогу даўжынёю 537 кіламетраў і 16 дзён выйшлі 84 чалавекі. Самаму маленькаму пілігрыму — усяго тры месяцы. Ён, вядома, будзе перасоўвацца ў вазку:) Па дарозе да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак, і ...

Читать далее »

400-годдзе асвячэння касцёла Адшукання Святога Крыжа адзначылі ў Гродне

13 чэрвеня ў Гродне адбыліся ўрачыстасці 400-годдзя асвячэння касцёла Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі). Гэта найстарэйшая святыня ў горадзе над Нёманам пасля знішчэння ў 1961 г. Вітаўтавай Фары. Таксама ў гэты дзень пробашч парафіі кс. прэлат Антоні Ханько адзначаў 40-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння. Святочныя падзеі праходзілі ў адпустовую ўрачыстасць св. Антонія Падуанскага. Касцёл быў асвечаны 13 мая 1618 г. біскупам Віленскім Яўстахіем ...

Читать далее »

Беларуская Грэка-каталіцкая царква прыме ўдзел у сустрэчы біскупаў усходніх цэркваў Еўропы

У Італіі збяруцца прадстаўнікі 12-ці ўсходніх каталіцкіх цэркваў кантынента. Сустрэча біскупаў усходніх каталіцкіх цэркваў Еўропы адбудзецца 14-17 чэрвеня ў Італіі. Форум у горадзе Лунгра збярэ біскупаў і духавенства — прадстаўнікоў 12-ці ўсходніх каталіцкіх цэркваў Еўропы, а таксама гасцей з Ватыкана, паведамілі ў Радзе еўрапейскіх біскупскіх канферэнцый. Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі Беларускай, Чэшскай, Казахстанскай, Украінскай, Венгерскай грэка-каталіцкай цэркваў, а таксама Армянскай ...

Читать далее »

У пілігрымку працягласцю 537 кіламетраў з Брэста ў Будслаў адправяцца больш за 60 чалавек

За 16 дзён шляху да пілігрымаў будуць далучацца іншыя пілігрымы. Ужо 16 чэрвеня ў Будслаў выйдзе першая пешая пілігрымка. Пілігрымка з Брэста стане самай доўгай і адной з самых масавых. Па шляху да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак, і ў выніку ў Будслаў у складзе паломніцтва Пінскай дыяцэзііі прыходзяць 300-400 чалавек. Рэгістрацыя пілігрымаў, які выйдуць з Брэста, ...

Читать далее »

Відэазапрашэнне ў пілігрымку сем’яў у Будслаў

Рух Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай) запрашае ў IV сямейную пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай. Пілігрымы вырушаць у шлях 1 ліпеня а 10 гадзіне з вёскі Пузыры. Запісацца і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна на сайце: www.end.of.by ці па тэлефоне: +37525 987 29 28

Читать далее »

Курс «Плануй сваю будучыню» адбыўся ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку

2 чэрвеня пры касцёле Св. Міхала Арханёла пры падтрымцы Нацыянальнай дабрачыннай арганізацыі «Caritas» адбыўся аднадзённы курс па фінансавай пісьменнасці для сямей «Плануй сваю будучыню». Курс-трэнінг сабраў 25 удзельнікаў рознага ўзросту, у асноўным з Навагрудка, якія разам з фінансавым трэнерам і членам каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацбанка РБ, спадаром Ігарам Мікульчыкам вучыліся і пазнавалі фінансавыя мэты для сем’яў, метады ...

Читать далее »

Дыван з кветак: прыгожы звычай на ўрачыстасць Божага Цела ў Іўі

Ужо некалькі гадоў у парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі існуе прыгожы звычай – на ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста вернікі раскладваюць дываны з кветак. Дываны робяцца пры чатырох алтарах, дзе спыняецца эўхарыстычная працэсія ва ўрачыстасць. Як тлумачыць пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі, рыхтаванне такіх незвычайных дэкарацый вельмі працаёмкае. “Падрыхтоўка да гэтай урачыстасці пачынаецца за некалькі дзён ...

Читать далее »

У Будславе пілігрымы разам заспяваюць новую песню ў гонар Маці Божай (+аўдыё)

Гэту песню напісалі да 20-годдзя каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай, яе выкананне абудзецца 1 ліпеня. Аўтар песні — айцец францішканін Яўген Голуб OFM, адзін з арганізатараў музычнай майстэрні ў Івянцы. Your browser does not support the audio element. «Ідэя стварыць песню, якую кожная пілігрымка вывучыла б на шляху ў Будслаў, належыць кс. Кірылу Бардонаву, — адзначае аўтар. — ...

Читать далее »

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і Нацыянальны гістарычны музей Беларусі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

1 чэрвеня ў Мінску арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі — разам з Паўлам Сапоцькам, дырэктарам ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь», падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве архідыяцэзіі і музея, паведамляе Catholic.by. Як адзначаецца ў тэксце мемарандума, бакі выказалі згоду на супрацоўніцтва ў пытаннях захавання матэрыяльнай і духоўнай гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама на даследчую дзейнасць, накіраваную на вывучэнне каталіцкай спадчыны Беларусі. ...

Читать далее »