15 кастрычніка парафія ў Шчучыне ўшанавала сваю апякунку – святую Тэрэзу ад Езуса. Да адпустовай урачыстасці праз 40-гадзіннае набажэнства парафіян рыхтаваў кс. Андрэй Кеўліч, які служыць у Горках. Падчас духоўных разважанняў ён звярнуў увагу вернікаў на тэму міласэрнасці на прыкладзе прыпавесці пра добрага самараніна, а таксама распавёў пра сітуацыю Касцёла на ўсходніх тэрыторыях Беларусі. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў дэкан Шчучынскага ...
Читать далее »У Беларусі
У Дзятлаве прайшло свята благаслаўлёнай Александрыны Марыі да Коста
15 кастрычніка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Дзятлава адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Асацыяцыі салезіянаў-супрацоўнікаў. Нябесным заступнікам урачыстасці стала благаслаўлёная Александрына Марыя да Коста, якая пачас зямнога жыцця таксама прыналежала да Аб’яднання салезіянаў супрацоўнікаў. Адметнасцю стала тое, што ў гэты дзень у святыні прысутнічалі рэліквіі благаслаўлёнай Александрыны Марыі да Коста, якія кожны вернік меў магчымасць ушанаваць. На свята прыехалі ...
Читать далее »Пасланне Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь Арцыбіскупа Габара Пінтэра з нагоды 420-годдзя падпісання Брэсцкай уніі
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Набліжаеца да завяршэння Юбілейны год Божай Міласэрнасці. Кожны католік павінен задумацца над тым, як выкарыстаць ласку Юбілею, як развівацца на шляху жывой веры, трывалай надзеі і дзейснай любові, як ў сённяшнім свеце быць верагодным і нястомным сведкам Хрыста Пераможцы, які жыве ў адзіным, святым, каталіцкім і апостальскім Касцёле. На працягу гэтага года грэка-каталіцкія супольнасці ...
Читать далее »У Беларусі праходзіць «Тыдзень без абортаў»
У Беларусі з 10 па 16 кастрычніка праходзіць акцыя «Тыдзень без абортаў». Ва ўсёй краіне на працягу тыдня медыкі не праводзяць абортаў, паведамляе nn.by. Выключэнні складаюць выпадкі, калі аборт робяцца па медыцынскіх паказаннях — калі цяжарнасць пагражае жыццю жанчыны або ў выпадках генетычных заган развіцця плоду. Акцыя мае нагадаць грамадству пра каштоўнасць жыцця і пра тое, якое шчасце — мець дзіця, нават нечаканае. ...
Читать далее »У інтэрнэце збіраюць подпісы за аднаўленне касцёла ў Пінску
На інтэрнэт-пляцоўцы petitions.by абвешчаны збор подпісаў пад зваротам да ўладаў з просьбай аднавіць святыню на галоўнай плошчы сталіцы Палесся. Касцёл Святога Станіслава быў пабудаваны ў Пінску ў 1635 годзе і быў узарваны па загадзе савецкіх чыноўнікаў у 1956 годзе. Многія пінчукі шкадуюць пра страту такога значнага помніка архітэктуры, таму і была створана гэтая петыцыя. Пасля збору неабходнай колькасці подпісаў будзе складзены ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч выступіў з дакладам на III Міжнароднай сустрэчы партнёраў «Карытас» Беларусі
10-11 кастрычніка ў цэнтры св. Лукі «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які знаходзіцца ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна, праходзіць ІІІ Міжнародная сустрэча партнёраў «Карытас» Беларусі на тэму «Міласэрнасць на дарогах трагедыі». Удзельнічае ў гэтай сустрэчы і старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які 10 кастрычніка прадставіў прысутным свой даклад «Міласэрнасць на дарогах трагедыі». У ...
Читать далее »Мінск абраны сталіцай пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы
Наступнае пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. у Мінску. Пра гэта стала вядома 8 кастрычніка пасля вечаровага галасавання біскупаў, паведамляе Catholic.by. У 2017 г. Мінск прыме пленарнае пасяджэнне найбольш уплывовай касцёльнай арганізацыі Еўропы — Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Такім чынам сталіцу Беларусі наведаюць больш за 40 кардыналаў і біскупаў ...
Читать далее »Пiнская духоўная семінарыя адзначае 15-годдзе свайго адраджэння
Пінская міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя Тамаша Аквінскага адзначае 15-гадовы юбілей адраджэння. На ўрачыстасці сабраліся прадстаўнікі духавенства, выпускнікі мінулых гадоў, настаўнікі семінарыі, а таксама навучэнцы, сярод якіх і першакурснікі.
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч узначаліў парафіяльную ўрачыстасць у Астраўцы
Нягледзячы на будні дзень, 26 верасня касцёл святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы сабраў на парафіяльную ўрачыстасць у гонар сваіх апекуноў вялікую колькасць людзей. Па запрашэнні пробашча парафіі, каноніка, ксяндза Юзафа Багдзевіча на парафіяльнае свята прыехалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, святары са Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. Раздзяліць радасць з вернікамі парафіі святых Космы і Дам’яна ў гэты дзень завіталі і ...
Читать далее »Белорусский правозащитник направил обращение Папе Римскому
Белорусский правозащитник, координатор кампании «Правозащитники против смертной казни» Андрей Полуда направил в адрес Папы Римского Франциска открытое письмо, в котором просит повлиять на отмену смертной казни в Беларуси. Правозащитник предлагает главе Католической церкви обсудить тему введения моратория на высшую меру наказания с президентом Беларуси. — Беларусь — последняя страна в Европе и на постсоветском пространстве, где на практике используется смертная ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!