У Беларусі

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрасіў Папу ў Беларусь

10 верасня ў папскай аўдыенцыі для біскупаў, якія атрымалі сакру на працягу апошняга году, прымаў удзел іерарх з Беларусі – дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Як і кожны ўдзельнік сустрэчы ён меў магчымасць падыйсці да Святога Айца і абмяняцца з ім некалькімі словамі. Беларускі іерарх падзякаваў Пантыфіку за тое, што вылучыў яго і ва ўзросце 40 гадоў прызначыў ...

Читать далее »

У Слоніме пройдзе турнір па футболе «Памяці св. Яна Паўла ІІ»

19 верасня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме пройдзе ХІ турнір па футболе, прысвечаны памяці св. Яна Паўла ІІ. Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца каманды з рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі. Рэгламент турніру: Узрост гульцоў — ад 17 да 30 гадоў. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі не павінна перавышаць 10 чалавек. Падчас гульні на полі можа ...

Читать далее »

У капліцы на бараўлянскай горцы клерык Юрый Пашкавец SDB аднавіў часовыя манаскія шлюбы

7 верасня ў капліцы на бараўлянскай горцы сабралася салезіянская сям’я з усіх куткоў Беларусі. Нагодай для сустрэчы стала аднаўленне часовых манаскіх шлюбаў клерыка Юрыя Пашкаўца SDB. Пасля казання, у якім дэлегат салезіянаў на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB адзначыў, як важна ў сучаснасці быць добрым знакам для іншага, клерык Юрый склаў перад Богам і людзьмі шлюб паслухмянасці, убоства і чыстасці. ...

Читать далее »

У «Мiнскiм тэалагiчным каледжы імя св. Яна Хрысцiцеля» адкрыўся новы навучальны год

5 верасня ў «Мiнскiм тэалагiчным каледжы імя св. Яна Хрысцiцеля» ўрачыста распачаўся новы навучальны год. Яго адкрыццё адбылося ў касцёле святых Сымона і Алены. Цырымонія адкрыцця пачалася святой Імшой, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «Каледж каталiцкай тэалогii iмя св. Яна Хрысцiцеля, якi паўстаў у 2013 г. з заснаванага ў 2010 г. Цэнтра падрыхтоўкi катэхетаў, сёння пачынае пiсаць сваю ...

Читать далее »

Салезіянская сям’я з Беларусі наведала Турын

З нагоды святкавання Юбілею – 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско Салезіянская сям’я Беларусі вырашыла адведаць родныя мясціны Святога ў Італіі. Пілігрымка адбылася з 18 па 28 жніўня 2015 года. Яна стала завяршаючай кропкай святкавання Юбілею і была зарганізавана, як падзяка шматлікім людзям за служэнне на хвалу Божую і карысць моладзі ў салезіянскіх супольнасцях, асабліва ў гэты юбілейны год. ...

Читать далее »

Беларусь: як з экалагічнымі праектамі ў Касцёле?

1 верасня ў касцёлах Беларусі – разам з усімі католікамі свету – маліліся аб ахове Божага стварэння. Нагадаем, Святы Айцец Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод у першы восеньскі дзень.  Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё задалася пытаннем: што Касцёл у Беларусі робіць для аховы стварэння, як беражэ прыроду і клапоціцца аб экалогіі? На жаль, прыкладаў ...

Читать далее »

Парафіяне са Шчучына развіталіся з айцом Аляксандрам Махначом SP

Вельмі цёпла і сардэчна дзякавалі парафіяне са Шчучына айцу Аляксандру Махначу SP за дзевяць год святарскага служэння. З верасня гэтага года айцец Аляксандар будзе служыць у піярскай парафіі ў Лідзе. За дзевяць год у Шчучыне а. Аляксандар быў адказны за пастырскаю апеку дзяцей. Сваё служэнне выконваў не толькі рыхтуючы дзяцей да Першай Камуніі, але клапаціўся таксама аб адпраўленні і ўпрыгожванні ...

Читать далее »

Абраз Маці Божай Юравіцкай выставяць у Мазыры

30 жніўня цудатворны абраз Маці Божай Юравіцкай, які шануецца як католікамі, так і праваслаўнымі, будзе дастаўлены з Юравіцкага мужчынскага манастыра ў праваслаўны кафедральны сабор святога Арханёла Міхаіла ў Мазыры. Там перад абразом можна будзе памаліцца да 7 верасня. А 7 верасня ў 11.00 з Мазыра ў Юравічы пачнецца традыцыйны Хросны ход з абразом, які праваслаўныя і католікі разам праводзяць з ...

Читать далее »

Як адраджаюцца храмы

У Горках у парафіі Маці Божай Бялыніцкай 19 верасня ў 12.00, напярэдадні дня ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай, які быў устаноўлены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з ініцыятывы святароў Магілёўшчыны, адбудзецца асвячэнне новай капліцы, на якую горацкія каталікі чакалі амаль дзесяць гадоў. У гэты дзень вернікаў Горак наведае дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі ...

Читать далее »

Айцы піяры правялі рэкалекцыі паклікання для юнакоў

Як і кожны год, 25 жніўня, айцы піяры ўспамінаюць, магчыма, мала вядомага ў Беларусі святога, але таго, хто ў гісторыі паўсюднага Касцёла адыграў немалую ролю і пакінуў пэўны след, асабліва ў навучанні і выхаванні бедных дзяцей і моладзі. Святы Юзаф Каласанс – заснавальнік ордэна піяраў, якія таксама працуюць у нашай краіне, а дакладней у Шчучыне, Лідзе і Чаусах. У сувязі ...

Читать далее »