23-25 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбудуцца Дні духоўных сустрэч юнакоў. Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца юнакі ва ўзросце ад 15 гадоў,студэнты, якія хочуць прысвяціць пэўны час для сустрэчы з Езусам. Тэма малітоўных сустрэч будзе звязана з Божым Словам. На такія пытанні: як чытаць Божае Слова, як прымаць і пасапраўднаму зразумець Яго, а перадусім як жыць гэтым Словам ...
Читать далее »У Беларусі
У Баранавічах пройдзе майстр-клас для аніматараў Сужэнскіх Сустрэч
«Cужэнствы, якія перажываюць крызіс і прыязджаюць на Сужэнскiя Сустрэчы». Пад такой назвай з 16 па 18 кастрычніка ў Баранавічах пройдзе Майстр-клас для аніматараў Сужэнскіх Сустрэч, які правядуць заснавальнікі Руху «Сужэнскія Сустрэчы» Ірэна і Ежы Гжыбоўскія. Акрамя аніматараў з Беларусі ўдзельнікамі будуць сужэнствы і святары з Латвіі, Літвы, Украіны грэка-каталіцкага і лацінскага абрадаў, а таксама аніматары праваслаўнай галіны Сужэнскiх Сустрэч з Расіі. Апошнім часам ...
Читать далее »Святар-экзарцыст пачаў служэнне ў Гомелі
Айцец Андрэй Шут, які выконвае функцыю экзарцыста Пінскай дыяцэзіі Каталіцкай царквы, пачаў служэнне ў Гомелі. Ён прызначаны адміністратарам новай парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — будучага другога ў горадзе касцёла. Айцец Андрэй добра знаёмы з Гомельшчынай. Раней ён быў пробашчам парафіі ў Петрыкаве і Рагачове, а апошнім часам служыў у Століне. На святой імшы 11 кастрычнікa айцец Андрэй урачыста ўступіў у сваю ...
Читать далее »Жодзіна: Брат Павел Федаровіч МІС склаў вечныя манаскія абеты
Суботняя ранiца 3 кастрычнiка выдалася незвычайна святочнай: першы раз за хмурны тыдзень засвяцiла яркае сонейка, а чырвонае лiсце клёнаў на праспекце Венiсье асаблiва ўпрыгожвала шлях да нашага касцёла. Паступова з розных вулiц Жодзiна i шматлiкiх iншых мясцiн не толькi Беларусi, але i з замежжа прыбывалi госцi, каб прыняць удзел у небывалай дагэтуль у нашай святынi ўрачыстасцi – складаннi вечных манаскіх ...
Читать далее »На адпусце ў раёне в. Копішча ўшанавалі рэліквіі св. Францішка
4 кастрычніка адбылася адпустовая ўрачыстасць у парафіі св. Францішка ў раёне в. Копішча. А 13-й гадзіне вернікі сабраліся каля падмурка будучага касцёла ў раёне в. Копішча — Новая Баравая, дзе парафіянамі быў клапатліва падрыхтаваны часовы алтар для адпраўлення святой Імшы. Урачыстую цэлебрацыю ўзначаліў новы пробашч парафіі св. Францішка бр. Арыюш Малыска OFM Cap. У канцэлебры таксама ўдзельнічалі бр. Алег Шэнда OFM Cap і бр. Андрэй Жылевіч ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч асвяціў у Гродне хатніх жывёл
Вядома, што неад’емнай складаючай жыцця і дзейнасці св. Францішка Асізскага былі ягоная любоў да ўсяго існага, замілаванне навакольным светам і распаўсюджванне ідэі братэрства з кожнай жывой істотай. Усё гэта стала прычынай таго, каб у дзень успаміну святога адзначаць таксама Сусветны дзень (абароны) жывёл. У сувязі з гэтым у мінулую нядзелю, 4 кастрычніка, у гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі) біскуп ...
Читать далее »Біскуп Аляксандр Яшэўскі наведаў свайго першага пробашча
Біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў свайго першага пробашча і выхавацеля ксяндза Генрыха Куляшэвіча. — Яму 86 гадоў і ён вельмі Выдатны Святар. Яшчэ ў Сувалках кіруе вялікай групай міністрантаў. Дзякуй, Ойча, за выхаванне і дапамогу ў распазнанні майго паклікання! — напісаў біскуп на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. katolik-gomel.by
Читать далее »Купчына: Лукашэнку чакаюць у Ватыкане, а Папу ў Беларусі
Магчымасць узаемных візітаў найвышэйшага ўзроўню застаецца на парадку дня ў Беларусі і Ватыкане, заявіла сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. «Гэты візіт (кіраўніка Беларусі ў Ватыкан), як і візіт Папы ў Беларусь, пастаянна знаходзіцца на нашым парадку дня. Гэты візіт, вядома, адбудзецца, калі ён прынясе значныя вынікі для беларускіх нацыянальных інтарэсаў, але я ведаю, што прэзідэнта Беларусі ў ...
Читать далее »Ткацтва як малітва: жыццёвае пакліканне Яўгена з Ліды
“Я за кроснамі адпачываю і супакойваюся. Сядаю ткаць, пра нешта думаю, кручу ў галаве”, — распачынае размову на сваім рабочым месцы сённяшні герой. Пра Яўгена Маркевіча з Ліды ўжо шмат пісалі, але ж мала хто ўзгадвае, што вядомы беларускі ткач з’яўляецца выхаванцам тамтэйшага Фарнага касцёла, хадзіў у пілігрымкі, а сёстры назарэтанкі ездзілі да папы Бенэдыкта з ручніком вытканым сваім вучнем. ...
Читать далее »Міністранты са Шчучына наведалі памежную заставу
Пару дзён таму Літургічная служба Алтара са Шчучына на пачатак новага навучальнага года здзейсніла першую інтэграцыйную паездку. На гэты раз, галоўнай мэтай паездкі была мяжа нашай краіны, а менавіта памежная застава ім. А.М.Сівачова. Падчас візіту міністранты мелі магчымасць пачуць гісторыю гораду, убачыць умовы, у якіх жывуць салдаты, а таксама пачуць пра тое, як трэніруюць жывёл-гадаванцаў заставы для затрымання людзей, якія хочуць ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!