У Беларусі завяршаецца грамадскае абмеркаванне новага Кодэкса аб адукацыі. Аб узаемадзеянні з рэлігійнымі арганізацыямі гаворыцца ў Артыкуле 2 “Асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі” новага Кодэкса. У прыватнасці адзначаецца: “Установы адукацыі ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у пазавучэбны час могуць узаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных ...
Читать далее »У Беларусі
ЕС прафінансуе рэстаўрацыю 400-гадовага касцёла ў Мсціславе
Еўрасаюз накіруе сродкі на аднаўленне кармеліцкага касцёла ў Мсціславе. Пра гэта стала вядома 13 лютага. Сродкі будуць мэтава накіраваныя на аднаўленне сакральнай пабудовы кармелітаў і яе ўнікальных фрэсак XVI стагоддзя, а таксама будынка былога езуіцкага калегіума, гатэлю «Эрмітаж» і будынка былой мужчынскай гімназіі, паведамляе euneighbours.eu. Яшчэ адна галіна, па якой будзе рэалізоўвацца фінансаванне – стварэнне візіт-цэнтра як сродку папулярызацыі горада ...
Читать далее »«Бог, каторы са мной»: у Оршы адбудзецца чарговы «Вінаграднік»
«Бог, каторы са мной» — для многіх з нас назва чарговай сустрэчы «Вінаградніку» даволі дзіўная. Ідзе размова пра тое, што многія шукаюць асаблівых месцаў, дзе будзе больш Бога, або будзе неяк прасцей у плане веры. Пісанне нам выразна паказвае, што Божыя людзі заўсёды былі з Богам, на любым месцы і пры любых абставінах. Ім не было проста, як няпроста і ...
Читать далее »У Серабранцы адбыліся рэкалекцыі для падлеткаў
У мінскім араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля 18-19 лютага адбыліся рэкалекцыі РДС (разважанні аб добрай смерці) для падледкаў 8-11 класаў. Гэтыя два дні прайшлі пад дэвізам «Твая любоў знішчае страх», паведамляе sdb.by Маладыя людзі, усіх каля 12 чалавек, разважалі пра адносіны з Хрыстом, любоў, свабоду, дзеянне, уменне марыць. Цэнтрам гэтых духоўных практыкаванняў была святая Імша і вячэрняя адарацыя Найсвяцейшага ...
Читать далее »У Гомелі паслядоўніцы Маці Тэрэзы спадзяюцца на пакліканне сястры з Беларусі
У Гомелі паслядоўніцы святой Тэрэзы, – Маці Тэрэзы, – каталіцкія манахіні, якія працуюць у Доме міласэрнасці з беспрытульнымі,мараць аб тым, каб да іх далучылася сястра мяцовага паходжання, – беларуска. Манахіняў – чальцоў Кангрэгацыі, заснаванай знакамітай святой Тэрэзай з Калькуты, можна адрозніць па бела-блакітным хабіце. Адна з іх, Джулі Клэр з Індыі, раней служыла ў Сібіры і Арменіі. «Мы не выбіраем ...
Читать далее »Малітоўная сустрэча на тэму «Пакаянне» прайшла ў Мастах
Малітоўная сустрэча, прымеркаваная да распачацця Вялікага посту, адбылася 18 лютага ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах. Спатканне, якое правёў пробашч парафіі кс. Віктар Ханька, было прысвечана тэме пакаяння. «Мы вельмі часта выкарыстоўваем слова «пакаянне», але, на жаль, не заўсёды разумеем яго дакладнае значэнне», — адзначыў святар. Паводле слоў кс. Віктара, «калі чалавек шкадуе, што ў выніку ягонага граху ...
Читать далее »Курсы-рэкалекцыі для кансультантаў сямейнага жыцця і ўсіх зацікаўленых адбудуцца ў Навагрудку
Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае кансультантаў сямейнага жыцця, тых, хто рыхтуецца імі стаць, і ўсіх зацікаўленых на курсы-рэкалекцыі, якія адбудуцца 21-26 ліпеня ў Навагрудку (вул. 1-га Мая, 26). На працягу гэтых дзён прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі змогуць паглыбіць свае веды ў пытаннях веры, сямейнага жыцця, спосабаў будавання добрых стасункаў у сужэнстве. Кожны ...
Читать далее »Зборная каталіцкіх святароў Беларусі вырушыла ў Харватыю на Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў
19 лютага каталіцкія святары Беларусі — удзельнікі футбольнай зборнай — выправіліся на XI Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. Сёлета ён пройдзе ў Харватыі з 20 па 23 лютага. Catholic.by пагутарыў з капітанам каманды кс. Паўлам Салабудам і пацікавіўся настроем зборнай перад пачаткам спаборніцтваў. «Сёлета ў турніры 15 каманд. Традыцыйна найбольш моцнымі з’яўляюцца зборныя святароў з Польшчы, Босніі і Герцагавіны, ...
Читать далее »Беларусь: новыя формы евангелізацыі ў інтэрнэце
Відэа-блог або влог – гэты від аповеду пра сваё жыццё цяпер імкліва набірае папулярнасць. Школьнікі, моладзь і дарослыя здымаюць кароткія ролікі пра свае будні і святы. Многія відэа пра тое, як нехта ходзіць у школу, на працу, танчыць або проста гуляе набіраюць дзесяткі і сотні тысяч праглядаў. Паставіць эксперымент: а ці запатрабаваны хрысціянскі влог, ці стане ён папулярным, вырашылі гомельскія ...
Читать далее »Дзень засяроджання прайшоў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі на пачатку новага навучальнага семестра. Духоўныя практыкаванні для клерыкаў правёў магістр тэалогіі кс. Ян Сарэла. Ён раскрыў сутнасць святарскага служэння і распавёў, адкуль яно бярэ сваю моц. Дзень засяроджання – гэта асаблівы час фарміравання блізкіх адносінаў з Хрыстом, час, які патрабуе цішыні і інтэнсіўнай малітвы, дазваляе паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!