У Беларусі

Сустрэча хрысціянскіх музыкаў «#ГрайПану» прайшла ў Жодзіна

«#ГрайПану» — так называўся з’езд хрысціянскіх музыкаў, які арганізавалі ўдзельнікі «Rybyproject» на базе жодзінскай парафіі Маці Божай Фацімскай. Сустрэча працягвалася з 10 па 12 сакавіка, і ўдзельнічала ў ёй каля 90 маладых хрысціянскіх музыкаў з Беларусі, Украіны і Узбекістана. Запрашаючы на сустрэчу хрысціянскіх музыкаў, арганізатары такім чынам акрэслівалі яе задачы: «„Rybyproject“ запускае праект па фармацыі музыкаў, мэты якога: аб’яднаць хрысціянскіх ...

Читать далее »

Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з зацверджаным Саветам Міністраў планам гендарнай роўнасці ў беларускім грамадстве

«І стварыў Бог чалавека паводле свайго вобразу, паводле Божага вобразу стварыў яго, стварыў мужчыну і жанчыну» (Быц 1, 27). 17 лютага Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў нашай краіне на 2017–2020 гады. Занепакоены захаваннем Божага закону, які з’яўляецца гарантам ў будаванні шчаслівага жыцця, Каталіцкі Касцёл выказвае сваю глыбокую заклапочанасць патэнцыяльнай магчымасцю распаўсюджвання гендарнай ідэалогіі ...

Читать далее »

«Радыё Марыя» ў Беларусі пачало прымаць званкі ў прамым эфіры

Каталіцкае «Радыё Марыя» ў Беларусі пашырае вяшчанне ў прамым эфіры і пачынае прымаць тэлефонныя званкі. Датэлефанавацца на радыё можна па нумарах: +375 (44) 513-73-97 (вэлком), +375 (33) 673-09-73 (МТС), + 375 (17) 399-17-21 (гарадскі), radiomariaby (skype). katolik-gomel.by

Читать далее »

У Гродне памаліліся за супрацоўніц семінарыі

З нагоды мінулага Міжнароднага жаночага дня клерыкі і выкладчыкі гродзенскай ВДС сабраліся 11 сакавіка на супольнай Эўхарыстыі, каб памаліцца за жанчын, якія працуюць у семінарыі. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас літургіі ён выказаў словы падзякі тым жанчынам, якія працуюць у семінарыі. Падчас гаміліі кс. рэктар Раман Рачко адзначыў ролю кожнай жанчыны ў справе падрыхтоўкі семінарыста ...

Читать далее »

У Мінску прайшла публічная лекцыя пра беларускі лёс Бібліі

У суботні дзень 11 сакавіка, у час, найбольш прыдатны для шопінга, а не для слухання акадэмічнай лекцыі пра прыроду Бібліі, у галерэі TUT.BY процьма народу сабралася, каб слухаць каталіцкага святара-бібліста кс. Сяргея Сурыновіча, які служыць у парафіі ў Друі. Лекцыя ўмоўна дзялілася на дзве часткі – у першай спікер распавёў пра крыніцы, якімі цягам стагоддзяў карысталіся перакладчыкі Бібліі, у другой ...

Читать далее »

Вернікі з Ліды здзейснілі пілігрымку ў Вострую Браму ў Міжнародны жаночы дзень

Вернікі з Ліды разам са сваім духоўным кіраўніком кс. Юрыем Беганскім 8 сакавіка здзейснілі паломніцтва ў Вільню. Пілігрымы пазнаёміліся са шматлікімі славутасцямі горада і прынялі ўдзел у св. Імшы каля алтара Маці Божай Вострабрамскай. Паломнікі маліліся ў інтэнцыі сваіх сем’яў і даверылі асаблівай апецы Маці Божай усіх жанчын. Падчас казання галоўны арганізатар узгадаў словы Папы Пія XII, які той у ...

Читать далее »

У Карэлічах прайшло начное чуванне: “Мая Мама Каралева!”

З 7 на 8 сакавіка ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах адбылося начное чуванне. Дэвізам чування былі словы “Мая Мама Каралева!”. Чуванне мела характар падзякі з нагоды 300-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Чэнстахоўскай. У гэтай парафіі шмат гадоў служаць айцы з Закону святога Паўла – першага пустэльніка (паўліны). Яны распаўсюджваюць культ Чорнай Мадонны і з’яўляюцца вартаўнікамі Яе цудатворнага ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Габар Пінтэр распавядае аб сваім візіце на Гродзеншчыну

“Для мяне вялікая радасць і вялікае здзіўленне бачыць Касцёл такі дынамічны, такі жывы, які так добра развіваецца”, – прызнаўся ў каментарыі для grodnensis.by на заканчэнне свайго трохдзённага візіту ў Гродна Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. “Я вельмі рады гэтаму візіту, які пакінуў надзвычай добрыя ўражанні”, — адзначыў прадстаўнік Святога Айца, робячы своеасаблівае падсумаванне свайго прабывання на Гродзеншчыне. “Я ...

Читать далее »

Прадстаўнікі Святога Пасаду ўзнагароджаны ордэнам Скарыны

Прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы былі ўзнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў 7 сакавіка 2017 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Былы Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці і былы дырэктар Ватыканскіх музяў Антоніа Паолучы ўдастоены дзяржаўнай узнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Святым Пасадам. Гэтыя дзве асобы непасрэдна прычыніліся ...

Читать далее »

Салезіянскія аніматары Беларусі сустрэліся ў Бараўлянах на другой агульнабеларускай фармацыйнай сустрэчы

З 4 па 5 сакавіка ў бараўлянскім араторыі св. Дамініка Савіо адбылася другая ў гэтым навучальным годзе агульнабеларуская фармацыйная сустрэча аніматараў і кандыдатаў у аніматары. На сустрэчу прыехала моладзь з Мінску і Бараўлян, Смаргоні і Дзятлава. Усяго сабралася каля 30 чалавек. Маладыя людзі мелі магчымасць паглыбіць аніматарскую фармацыю і духоўную сталасць. Праграма сустрэчы ўключала ў сябе вясёлыя гульні, малітву, канферэнцыі, ...

Читать далее »