У Беларусі

Беларускі выдавец: храм нельга выключыць з нашага асяроддзя

Вядомы выдавец, даследчык і фатограф Дзяніс Раманюк выношвае цікавую ідэю стварэння працы, прысвечанай храмам Беларусі ў навакольным асяроддзі. Магчыма, гэта будзе альбом, працоўная канцэпцыя якога “Храмы і асяроддзе”. Даследчык шмат падарожнічае і свае маршруты пракладае менавіта па месцах, дзе гарманічна спалучаюцца прырода, вадаём, храм – царква або касцёл. “Вельмі люблю вобраз вады ў краявідзе, люблю і вобраз храма. Я вельмі ...

Читать далее »

Фотафакт: у смаргонскім касцёле з’явіцца абраз святога Міхала Арханёла

Мастачка Лера Сарнаўская (Праказава) стварае абраз святога Міхала Арханёла для смаргонскай парафіі. Абраз з выявай наймагутнейшага і наймужнейшага з анёлаў будзе змешчаны ў галоўным алтары святыні. Дзяўчына скончыла мастацкі каледж імя Ахрэмчыка і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Ужо малявала абразы для салезіянскай парафіі ў Бараўлянах. Мастачка прызнаецца, што ёй вельмі падабаецца сам працэс малявання і вынік, які атрымліваецца. sdb.by

Читать далее »

У Гродне прайшлі рэкалекцыі для моладзі

30 сакавіка – 1 красавіка ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для моладзі, якія па традыцыі арганізавала Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі „OPEN”. У гэтым годзе рэкалекцыі правёў кс. Міхаіл Васількевіч, пробашч парафіі ў Ізабэліне. Касцёл быў поўны моладзі. На рэкалекцыях сабраліся як самыя першыя члены душпастырства „OPEN”, якія ўжо даўно маюць сем’і і ...

Читать далее »

Салезіяне арганізавалі вясновыя «Канікулы з Богам» для школьнікаў

У мінскім араторыі з 27 па 31 сакавіка праходзілі вясновыя канікулы для дзяцей на тэму “На двары ўсе гуляем, разам Бога праслаўляем”, паведамляе sdb.by Асаблівым момантам гэтага адпачынку былі цікавыя сведчанні людзей на розныя тэмы: сяброўства, музыка, тэатр, спорт і гульня — тое, што можна знайсці ў любым двары. Больш за 40 дзяцей разважала над тым, як стаць сябрамі, як ...

Читать далее »

Польскі арцыбіскуп уражаны Касцёлам на Гомельшчыне

1-2 красавіка 2017 г. упершыню Гомельшчыну наведаў арцыбіскуп Люблінскі Станіслаў Будзік. Польскі іерарх прыехаў паглядзець на плён служэння ў Беларусі трох ксяндзоў са сваёй дыяцэзіі. Ужо шмат гадоў тут, у Пінскай дыяцэзіі, працуюць пробашчамі кс. Славамір Ласкоўскі, кс. Тадэвуш Саморэк і кс. Яцэк Баровец. Увогуле ксяндзы з Люблінскай дыяцэзіі служаць у розных кутках свету, і арцыбіскуп імкнецца наведаць кожнага свайго ...

Читать далее »

Сустрэча на тэму «Вялікі пост» прайшла ў лідскім клубе «Актыўнае даўгалецце»

Тэматычная сустрэча «Вялікі пост» у межах гуртка «Польскі гутарковы клуб» адбылася 27 сакавіка ў супольнасці «Актыўнае даўгалецце», якая дзейнічае пры аддзеле дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання ў Лідзе. Спатканне правёў душпастыр шпітальнай капліцы ў Лідзе кс. Юрый Бяганскі. Падчас сустрэчы, у якой прыняло ўдзел каля 15 чалавек, разважалі над гісторыяй і традыцыямі Вялікага посту, пакаяннем, ...

Читать далее »

У Беларусі плануецца правядзенне першага “pro-life” кангрэсу

У Беларусі плануецца правядзенне першага “pro-life” кангрэсу. Меркаваная дата правядзення форума – канец 2018 года. Кансультацыі на гэты конт вядуцца з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і Радай па справах сям’і Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, распавёў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё старшыня Дабрачыннага фонду “Адкрытыя сэрцы”, Уладзіслаў Валаховіч.  “На гэтым кангрэсе, які мы хочам правесці ў Мінску, мы жадаем узняць ...

Читать далее »

Мінкультуры абвясціла конкурс на стварэнне мемарыяла ў Курапатах

Міністэрства культуры Беларусі аб’явіла конкурс эскізных праектаў мэмарыялу ў Курапатах. Нагадаем, у гэтым ўрочышчы адбываліся масавыя пахаванні рэпрэсаваных, якія былі расстраляныя ў канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў. Раней па ініцыятыве дэмакратычнай грамадскасці ў Курапатах усталявалі сотні крыжоў, але цяпер улады вырашылі стварыць у Курапатах мемарыял. — Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобразу ўрочышчы «Курапаты» як агульнанацыянальнага ...

Читать далее »

Беларускую батлейку пакажуць на фестывалі ў Бэтлееме

У красавіку Брэсцкі тэатр лялек выступіць у палестынскім Бэтлееме — месцы зямнога нараджэння Ісуса Хрыста. Тэатр атрымаў запрашэнне да ўдзелу ў міжнародным фестывалі для дзяцей і моладзі ў Палестыне. У Бэтлееме беларусы пакажуць спектакль у жанры народнага тэатра батлейкі «Рыгорка — ясная зорка» паводле казкі паэта і драматурга Анатоля Вярцінскага, паведамляе рэгіянальная прэса. У аснове пастаноўкі — сюжэт, блізкі да ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў смаргонскай парафіі

Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі 23-25 сакавіка ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла. На працягу трох дзён сваім сведчаннем веры з парафіянамі дзяліўся кс. Юрый Марціновіч, які з’яўляецца адказным за сродкі масавай інфармацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі. У межах рэкалекцый для моладзі, дзяцей і маладых сем’яў парафіі праводзіліся асобныя сустрэчы з ксяндзом-рэкалекцыяністам. Рыхтуючыся да свята Уваскрасення Пана, шмат вернікаў удзельнічала ў споведзі, аддаючы ...

Читать далее »