Каталіцкае «Радыё Марыя» ў Беларусі пашырае вяшчанне ў прамым эфіры і пачынае прымаць тэлефонныя званкі. Датэлефанавацца на радыё можна па нумарах: +375 (44) 513-73-97 (вэлком), +375 (33) 673-09-73 (МТС), + 375 (17) 399-17-21 (гарадскі), radiomariaby (skype). katolik-gomel.by
Читать далее »У Беларусі
У Гродне памаліліся за супрацоўніц семінарыі
З нагоды мінулага Міжнароднага жаночага дня клерыкі і выкладчыкі гродзенскай ВДС сабраліся 11 сакавіка на супольнай Эўхарыстыі, каб памаліцца за жанчын, якія працуюць у семінарыі. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас літургіі ён выказаў словы падзякі тым жанчынам, якія працуюць у семінарыі. Падчас гаміліі кс. рэктар Раман Рачко адзначыў ролю кожнай жанчыны ў справе падрыхтоўкі семінарыста ...
Читать далее »У Мінску прайшла публічная лекцыя пра беларускі лёс Бібліі
У суботні дзень 11 сакавіка, у час, найбольш прыдатны для шопінга, а не для слухання акадэмічнай лекцыі пра прыроду Бібліі, у галерэі TUT.BY процьма народу сабралася, каб слухаць каталіцкага святара-бібліста кс. Сяргея Сурыновіча, які служыць у парафіі ў Друі. Лекцыя ўмоўна дзялілася на дзве часткі – у першай спікер распавёў пра крыніцы, якімі цягам стагоддзяў карысталіся перакладчыкі Бібліі, у другой ...
Читать далее »Вернікі з Ліды здзейснілі пілігрымку ў Вострую Браму ў Міжнародны жаночы дзень
Вернікі з Ліды разам са сваім духоўным кіраўніком кс. Юрыем Беганскім 8 сакавіка здзейснілі паломніцтва ў Вільню. Пілігрымы пазнаёміліся са шматлікімі славутасцямі горада і прынялі ўдзел у св. Імшы каля алтара Маці Божай Вострабрамскай. Паломнікі маліліся ў інтэнцыі сваіх сем’яў і даверылі асаблівай апецы Маці Божай усіх жанчын. Падчас казання галоўны арганізатар узгадаў словы Папы Пія XII, які той у ...
Читать далее »У Карэлічах прайшло начное чуванне: “Мая Мама Каралева!”
З 7 на 8 сакавіка ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах адбылося начное чуванне. Дэвізам чування былі словы “Мая Мама Каралева!”. Чуванне мела характар падзякі з нагоды 300-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Чэнстахоўскай. У гэтай парафіі шмат гадоў служаць айцы з Закону святога Паўла – першага пустэльніка (паўліны). Яны распаўсюджваюць культ Чорнай Мадонны і з’яўляюцца вартаўнікамі Яе цудатворнага ...
Читать далее »Арцыбіскуп Габар Пінтэр распавядае аб сваім візіце на Гродзеншчыну
“Для мяне вялікая радасць і вялікае здзіўленне бачыць Касцёл такі дынамічны, такі жывы, які так добра развіваецца”, – прызнаўся ў каментарыі для grodnensis.by на заканчэнне свайго трохдзённага візіту ў Гродна Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. “Я вельмі рады гэтаму візіту, які пакінуў надзвычай добрыя ўражанні”, — адзначыў прадстаўнік Святога Айца, робячы своеасаблівае падсумаванне свайго прабывання на Гродзеншчыне. “Я ...
Читать далее »Прадстаўнікі Святога Пасаду ўзнагароджаны ордэнам Скарыны
Прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы былі ўзнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў 7 сакавіка 2017 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Былы Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці і былы дырэктар Ватыканскіх музяў Антоніа Паолучы ўдастоены дзяржаўнай узнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Святым Пасадам. Гэтыя дзве асобы непасрэдна прычыніліся ...
Читать далее »Салезіянскія аніматары Беларусі сустрэліся ў Бараўлянах на другой агульнабеларускай фармацыйнай сустрэчы
З 4 па 5 сакавіка ў бараўлянскім араторыі св. Дамініка Савіо адбылася другая ў гэтым навучальным годзе агульнабеларуская фармацыйная сустрэча аніматараў і кандыдатаў у аніматары. На сустрэчу прыехала моладзь з Мінску і Бараўлян, Смаргоні і Дзятлава. Усяго сабралася каля 30 чалавек. Маладыя людзі мелі магчымасць паглыбіць аніматарскую фармацыю і духоўную сталасць. Праграма сустрэчы ўключала ў сябе вясёлыя гульні, малітву, канферэнцыі, ...
Читать далее »Айцы піяры адзначаюць цэнтральны дзень юбілейнага каласанскага года
Сёння, 6 сакавіка, айцы піяры ва ўсім свеце адзначаюць цэнтральны дзень юбілейнага каласанскага году. 6 сакавіка 1617 года Папа Павел V падпісаў акт «Ad ea per quae», якім ствараў у касцёле супольнасць Пабожных школ. Гэтым актам Папа прызнаў існаванне каласанскай дзейнасці ў касцёле, афіцыйна падтвердзіў выхаваўчае заданне гэтай супольнасці. Гэта быў першы манаскі інстытут у касцёле, прызначаны выключна для выхавання. ...
Читать далее »Свята для жанчын зладзілі ў мінскім араторыі
У араторыі пры салезіянскай парафіі ў Мінску 5 сакавіка адбылося свята, якое было прысвечана жанчынам. Арганізатары дапамаглі дзецям і ўсім удзельнікам звярнуць увагу на прыгажосць жанчыны і яе прыгожае пакліканне да мацярынства, у тым ліку і духоўнага. Прыкладам гэтага паклікання, канешне, з’яўляецца Маці Божая, якую настойліва заклікаў ушаноўваць св. Ян Боска. Таксама ў малітве дзеці дзякавалі Богу за дар прысутнасці ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!