19 сакавіка Літургічная служба алтара ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне ўзбагацілася новымі міністрантамі.
Галоўная ўрачыстасць прыняцця, якую ўзначаліў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP, адбыліся падчас св. Імшы з удзелам дзяцей. Трынаццаць новых міністрантаў перад прысутнымі вернікамі ў храме, склалі прысягу вернасці ў служэнні Хрысту і Касцёлу, а пасля ўпершыню апранулі белае літургічнае адзенне — комжу.
Да гэтай урачыстасці кандыдаты рыхтаваліся ў розны спосаб: ад тэарэтычных і практычных заняткаў да інтэграцыйных практыкаванняў з бацькамі. Апошняя такая сустрэча адбылася 17 сакавіка.
Жадаем новым міністрантам шмат гадоў плённай службы пры алтары.
А. Віталь Слука SP, тэкст
Андрэй Арціш, фота
