20 маладых людзей з піярскай супольнасці ў Шчучыне прынялі ўдзел у роварнай пілігрымцы Шчучын-Тракелі пад дэвізам «Езус для Жыцця». Гэта былі 4 дні радасці, адзінства і адчування прысутнасці Божай. 160 кіламетраў дарогі па маршруце Шчучын — Жалудок — Нецеч — Крупава — Ліда — Тракелі пераадолелі ўдзельнікі роварнай пілігрымкі. Нягледзячы на стомленасць, дождж і вецер падчас пілігрымкі, яны заўсёды знаходзілі ...
Читать далее »У Беларусі
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB: “Хацелася б пачуць ад спадарыні Алексіевіч канкрэтныя факты”
Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры спадарыня Святлана Алексіевіч на сустрэчы з чытачамі ў Брукліне заявіла, што падчас ІІ Сусветнай вайны ксяндзы ў Польшчы наўпрост на службах казалі: “Забі яўрэя!” І што палякі горш за ўсіх ставіліся да яўрэяў. “Каталіцкі Веснік” звярнуўся па каментарый да дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB, які паходзіць з Гродзеншчыны, дзе традыцыйна пражывае вялікая колькасць палякаў ...
Читать далее »Новы дубовы крыж усталявалі на лясных могілках у Пухавіцкім раёне
10 ліпеня на лясных могілках каля вёскі Пратасаўшчына, што ў Пухавіцкім раёне, падчас адпустовай святой Імшы, адбылося ўстанаўленне новага крыжа. Тутэйшыя мясціны адораны прыгожымі краявідамі і таямнічай гісторыяй. Тут, сярод высокіх дрэў, захаваліся рэшткі капліцы-ўсыпальні роду Шастоўскіх. Вакол капліцы, якая носіць імя св. Бэнэдыкта, з цягам часу ўзніклі могілкі. Гледзячы на прыгажосць таго што засталося – можна зрабіць выснову, што ...
Читать далее »Пяты гамяльчанін, які стаў каталіцкім святаром
Кс. Віктар Прыходзька правёў сваю першую св. Імшу ў родным касцёле і не змог стрымаць слёз радасці. У нядзелю, 10 ліпеня, малады каталіцкі святар Віктар Прыходзька правёў сваю прыміцыйную Імшу ў роднай гомельскай парафіі — Нараджэння Божай Маці. 25 чэрвеня ў Жытоміры айцец Віктар, ураджэнец Гомеля, прыняў святарскае пасвячэнне з рук Апостальскага нунцыя Клаўдыё Гуджэроці. Айцец Віктар скончыў Дыяцэзіяльную місіянерскую ...
Читать далее »Акцыя “Кветкі для кардынала” праходзіць у Нарачы
Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць пятую гадавіну са дня смерці кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 21 ліпеня. Зараз у нарачанскай парафіі праходзіць акцыя “Кветкі для кардынала”. Падчас гэтай акцыі вернікі збіраюць грошы, на якія потым будуць куплены кветкі і ў дзень смерці Казіміра Свёнтка перададзены ў Пінск. Дарэчы, такая акцыя ўжо праводзілася ў парафіі да 100-годдзя з дня нараджэння ...
Читать далее »Генеральны настаяцель салезіянаў прыбыў у Беларусь
У пятніцу 8-га ліпеня, вечарам у міжнародным аэрапорце “Мінск-2” прызямліўся самалёт, на борце якога знаходзіўся Генеральны настаяцель Таварыства святога Францішка Сальскага ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB. Беларуская салезіянская сям’я вось ужо амаль паўгода рыхтавалася да гэтага моманту, калі нага дзясятага паслядоўніка Ксяндза Боско зробіць крок на нашай зямлі. Прывітаць ксяндза Анхеля ў аэрапорт прыехала дэлегацыя на чале з рэгіянальным настаяцелям таварыства Святога Францішка Сальскага на Беларусі ксяндзом Віктарам Гайдукевічам SDB і біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB. Пасля ...
Читать далее »Айцы-рэдэмптарысты правялі Святыя Місіі ў парафіях у Раготне і Стараельні
На восем дзён, з 19 па 26 чэрвеня, аг. Раготна ператварыўся ў цэнтр духоўнага жыцця. Тут праходзілі Святыя Місіі. Праводзілі іх айцы-рэдэмптарысты Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк. Восем місійных дзён праляцелі незаметна. Былі і радасныя, і хвалюючыя моманты. Але абыякавых не было! Падчас Місій праводзіліся сустрэчы з дзецьмі, моладдзю, бацькамі, а таксама з людзьмі пажылымі і хворымі. Нікога не пакінуў ...
Читать далее »Фатограф Віктар Ведзень: “Я як люстэрка, якое адлюстроўвае рэчаіснасць” (+відэа)
Мабільная фотавыстава Віктара Ведзеня прайшла падчас фэсту ў Будславе, які адбыўся 1-2 ліпеня. Прэзентацыя гэтай фотавыставы адбылася ў Чырвоным касцёле 12 чэрвеня. Фотамастак вырашыў прывезці яе ў Будслаў, каб яе пабачылі больш простых людзей. Прысвечана гэта фотавыстава цікавым момантам з пілігрымак 2013 і 2015 гадоў. Па словах Віктара, ён спачатку робіць здымак чалавека, вобраз якога яму падаўся цікавым, а ўжо ...
Читать далее »Магдалену Радзівіл прапануюць перапахаваць на тэрыторыі Чырвонага касцёла
Гэтае жаданне сям’і агучыў князь Мацей Радзівіл, які цяпер разам з Мікалаем Радзівілам гасцюе ў Мінску, распавёў «Нашай Ніве» Глеб Лабадзенка. 7 ліпеня сям’я Радзівілаў мае намер звярнуцца да арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча па дабраславенне. Яны хочуць, каб Чырвоны касцёл ужо сёлета прыняў прах Магдалены, кватэра якой месцілася ў доме, што стаіць справа ад касцёла. Магдалена Радзівіл цяпер пахаваная разам з ...
Читать далее »Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
У апошнія часы ў СМІ з’явілася інфармацыя аб правядзенні Брацтвам св. Пія Х духоўных рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы. У сувязі з гэтым ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі хачу нагадаць каталіцкім вернікам, што вышэйзгаданае Брацтва не знаходзіцца ў кананічнай еднасці з Каталіцкім Касцёлам, і таму нельга прымаць удзел у арганізаваных ім набажэнствах і рэкалекцыях. Адначасова заахвочваю да ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!