У Беларусі з 10 па 16 кастрычніка праходзіць акцыя «Тыдзень без абортаў».
Ва ўсёй краіне на працягу тыдня медыкі не праводзяць абортаў, паведамляе nn.by. Выключэнні складаюць выпадкі, калі аборт робяцца па медыцынскіх паказаннях — калі цяжарнасць пагражае жыццю жанчыны або ў выпадках генетычных заган развіцця плоду.
Акцыя мае нагадаць грамадству пра каштоўнасць жыцця і пра тое, якое шчасце — мець дзіця, нават нечаканае.
Нагадаем, што аборт — гэта вельмі цяжкі грэх. Права на жыццё, якое ёсць Божым дарам, ахоўваецца запаведдзю “Не забівай”, што абараняе асабліва слабых і безабаронных. Зачатая чалавечая істота, без сумневу, належыць да гэтай катэгорыі. Беручы пад увагу гэтую праўду, Кодэкс Кананічнага Права далучыў штучнае перарыванне цяжарнасці да злачынстваў супраць жыцця і свабоды чалавека. Хто свядома і добраахвотна здзяйсняе гэтае злачынства, не толькі цяжка грашыць, але і падлягае экскамуніцы (найвышэйшае касцельнае пакаранне).
для друку