У Беларусі

Магдалену Радзівіл прапануюць перапахаваць на тэрыторыі Чырвонага касцёла

Гэтае жаданне сям’і агучыў князь Мацей Радзівіл, які цяпер разам з Мікалаем Радзівілам гасцюе ў Мінску, распавёў «Нашай Ніве» Глеб Лабадзенка. 7 ліпеня сям’я Радзівілаў мае намер звярнуцца да арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча па дабраславенне. Яны хочуць, каб Чырвоны касцёл ужо сёлета прыняў прах Магдалены, кватэра якой месцілася ў доме, што стаіць справа ад касцёла. Магдалена Радзівіл цяпер пахаваная разам з ...

Читать далее »

Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы

У апошнія часы ў СМІ з’явілася інфармацыя аб правядзенні Брацтвам св. Пія Х духоўных рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы. У сувязі з гэтым ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі хачу нагадаць каталіцкім вернікам, што вышэйзгаданае Брацтва не знаходзіцца ў кананічнай еднасці з Каталіцкім Касцёлам, і таму нельга прымаць удзел у арганізаваных ім набажэнствах і рэкалекцыях. Адначасова заахвочваю да ...

Читать далее »

Беларускія католікі стварылі УКантакце старонку «Шукаю цябе»

Тут можна знайсці сяброў, з якімі пазнаёміліся ў пілігрымках. У сацсетцы «Вконтакте» з’явілася незвычайная старонка пад назвай «Шукаю цябе, беларускі католік», паведамляе katolik-gomel.by. — Тут мы будзем публікаваць паведамленні аб пошуку чалавека. Калі вы сустрэлі прыгожую дзяўчыну ці добрага хлопца, ксяндза ці сястру, але не змаглі падысці і пазнаёміцца па якіх-небудзь прычынах, або ж проста ўбачылі цікавага чалавека, то вы ...

Читать далее »

Будслаў прывітаў другую пешую сямейную пілігрымку (+відэа)

Яе арганізаваў рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre—Dame”. Пілігрымка пад кіраўніцтвам ксяндза Андрэя Сіповіча выйшла з вёскі Пузыры, што ў 15 кіламетрах ад Будслава, 1 ліпеня. У ёй прынялі ўдзел 59 сем’яў, а гэта 207 чалавек. Самаму малодшаму пілігрыму было ўсяго 35 дзён. Зміцер Лупач, фота Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Уваход усіх пілігрымак у Будслаў (+відэа)

1 ліпеня Санктуарый у Будславе прывітаў 2600 пілігрымаў, якія прыбылі да Маці Божай пешшу і на роварах. Прадстаўляем відэа з момантаў уваходу пілігрымаў і прывітання Кусташам Санктуарыя а. Віктарам Бурлакам. Уваход пілігрымак з Ракава, Вілейкі, Свіра (скаўты), Ліды і Маладзечна можна паглядзець тут>>. Леанід Юрык і Зміцер Лупач, відэа

Читать далее »

Святой Імшой з удзелам папскага пасланніка завяршыліся ўрачыстасці ў Будславе

Некалькі тысяч вернікаў 2 ліпеня прыняло ўдзел у галоўнай святой Імшы ў Будславе, якую ўзначаліў папскі легат кардынал Крыстаф Шонбарн. На ўваходзе ў святыню вернікі ў нацыянальным строі віталі папскага пасланніка караваем. У сваёй прамове арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў словы радасці з той прычны, што Папа Францішак прыслаў кардынала Шонбарна на сёлетнія ўрачыстасці ў нашу краіну. На свяце аўстрыйскі іерарх перадаў ...

Читать далее »

Тысячы вернікаў прынялі ўдзел у начным служэнні ў Будславе

У ноч з 1 на 2 ліпеня перад святой Імшой вернікі прайшлі ў працэсіі са свечкамі. Пасля шэсця распачалася Літургія, напачтку якой Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прывітаў папскага легата кардынала Крыстафа Шонбарна. Арцыбіскуп выказаў шчырую падзяку Папу Францішку, які накіраваў пасланніка ў Беларусь. «Мы чакаем і молімся, каб Папа прыехаў да нас… Я веру, што Папа наведае нашу краіну» — выказаў надзею ...

Читать далее »

Імша для пілігрымаў адбылася ў Будславе

Святую Імшу, якая адбылася ў 18 гадзін 1 ліпеня, узначаліў арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас. На ёй прысутнічалі святары, якія прыбылі разам з пілігрымкамі, біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка, архімандрыт Сяргей Гаек, прадстаўнікі праваслаўнай царквы і свецкай улады і, вядома, усе пілігрымы. Напачатку Імшы дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прывітаў пілігрымаў і адзначыў, што ...

Читать далее »

Пілігрымы Віцебскай дыяцэзіі прыйшлі ў Будслаў з біскупам Буткевічам

Пілігрымы Віцебскай дыяцэзіі прыйшлі ў Будслаў з біскупам Буткевічам. 8 дзён ішлі да Маці Божай вернікі з Віцебска. 130 кіламетраў прайшла пілігрымка з Мёраў. На ўваходзе ў святыню вернікам Віцебскай дыяцэзіі ўдзялялі бласлаўленне  біскуп Алег Буткевіч і кусташ будслаўскага санктуарыя а. Віктар Бурлака OFM. У Будслаў прыйшлі пілігрымы з Варапаева і Глыбока. «Ад Маці Божай да Маці Божай» з санктуарыя Маці ...

Читать далее »

Моладзь на роварах прыехала ў Будслаў з-пад Белавежскай пушчы

З Пружанскага дэканату да Маці Божай Будслаўскай прыехала 9 чалавек. Ехалі яны 5 дзён. Удзельнікі пілігрымкі вельмі маладыя: самай малодшай удзельніцы 14 год, а сярэдні ўзрост пілігрымаў меншы за 20 гадоў. Зміцер Лупач, тэкст і фота

Читать далее »