У Беларусі

Агульнабеларуская навэнна да Найсвяцейшай Панны Марыі пачнецца 6 жніўня

З мэтаю непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзінаў у юбілей фацімскіх аб’яўленняў Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 62-м Пленарным пасяджэнні, якое адбылося 24 мая 2016 г. у Гродне, вырашыла правесці Агульнабеларускую навэнну да Найсвяцейшай Панны Марыі. Агульнабеларуская навэнна да Найсвяцейшай Панны Марыі распачынаецца 6 жніўня 2016 г. і будзе адбывацца на працягу 9 месяцаў — у кожную першую суботу месяца, а ...

Читать далее »

Вернік з Браслаўшчыны зрабіў незвычайны кветнік сваімі рукамі

Амаль дзесяць гадоў красуе незвычайны кветнік у браслаўскай вёсцы Слабодка. А належыць ён старасту населенага пункта Пятру Віткоўскаму. Перад домам старасты нярэдка затрымліваюцца вяскоўцы, жыхары з суседніх вёсак, прыпыняюцца і турысты, якіх улетку нямала. Слабодка — разынка краю Браслаўскіх азёр, не выпадкова тут шмат вандроўнікаў. Немагчыма адвесці вачэй ад кветніка, як немагчыма не звярнуць увагі на высокі драўляны крыж, які нібыта ўладарыць над ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч: СДМ у Беларусі – ідэя мае сэнс

Кракаў у гэтыя дні перажывае сапраўднае свята: Польшча прымае XXXI Сусветныя дні моладзі, на якія прыбылі сотні тысяч пілігрымаў, у тым ліку тысячы – з Беларусі. Добры настрой, знаёмства і малітва – гэта толькі малая частка таго, што нясе ў сабе каталіцкі моладзевы форум.  Асаблівым для беларускага духавенства і вернікаў з’яўляецца той факт, што Папа ўпершыню прыехаў у Цэнтральна-Усходнюю Еўропу ...

Читать далее »

Падзяка за дабро!

Святлана Касевіч з Глыбокага выказвае падзяку ўсім неабыякавым людзям, якія адгукнуліся на яе просьбу дапамагчы ў лячэнні за мяжой яе дачкі Ганны Фамінскай. Пра збор сродкаў на лячэнне мы пісалі раней. “Хачу выказаць шчырую падзяку ўсім неабыякавым людзям, якія дапамаглі нам сабраць неабходную суму для паездкі ў Германію. – піша Святлана Касевіч. – У нямецкай клініцы мы атрымалі кваліфікаваную кансультацыю ...

Читать далее »

Бог Вялікі! Вы ведалі пра гэта? Адбыўся штогадовы летнік для моладзі са Шчучына

Ад самага дзяцінства я сваім розумам дасвядчала гэтую праўду. Але сэрца маё толькі спрабавала адкрыць дзверы гэтага магуцця. Святыя людзі нездарма казалі: “Самы доўгі шлях у нашым жыцці – ад розуму да сэрца”. Усёю душою веру, што я знайшла гэты шлях… Бог падарыў мне мапу да майго сэрца. Хачу з вамі падзяліцца гэтай гісторыяй. 18 ліпеня моладзь Шчучынскай парафіі св. Тарэзы Авільскай ...

Читать далее »

“Міласэрны Бог. Учынкі міласэрнасці”: непадалёку ад Смаргоні адбыліся канікулы з Богам для дзяцей

З 18 па 21 ліпеня ў Вайнідзенятах непадалёку ад Смаргоні адбыліся Вакацыі з Богам – 2016 для для дзяцей 5-11 класа на тэму: “Міласэрны Бог. Учынкі міласэрнасці”. На працягу чатырох дзён лагера пад кіраўніцтвам ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB, клерыка Юрыя Пашкаўца SDB, сястры Валянціны Кот FMA, аніматараў і памочнікаў араторыя дзеці знаёміліся з учынкамі міласэрнасці для цела і душы праз ...

Читать далее »

Пабачыў свет другі альбом гурта «Рыбы»

Каталіцкі музычна-евангелізацыйная праект групы «Рыбы» запісаў свой другі альбом, які складаецца з дзевяці песень. У жніўні плануецца арганізаваць яго прэзентацыю, паведамілі ў гурце. Грошы на запіс альбома збіраліся на краўдфандынгавай платформе Вулей, паведамляе krynica.info. «Наш альбом пра любоў, пра тое, што значыць гэтае слова для кожнага з нас. У музыцы мы дзелімся сваімі асабістымі перажываннямі на тэму яе сапраўднай. Бо не ...

Читать далее »

У пятую гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка прайшла Імша ў Нарачы і Пінску

21 ліпеня, у пятую гадавіну смерці Казіміра Свёнтка, у нарачанскім касцёле цэлебравалася Святая Імша за памерлага кардынала, а ў Пінску, горадзе, дзе спачывае каталіцкі іерарх,  мела сваё завяршэнне акцыя “Кветкі для Кардынала”. Нарачанцы заўсёды з вялікай любоўю і пашанай адносіліся да асобы кардынала Казіміра Свёнтка. Не адно пакаленне нарачанскай моладзі выхавана на прыкладзе гэтага ахвярнага пастыра і сапраўднага сведкі веры. ...

Читать далее »

У Мінску новапрэзбітар Алег Каралёў адправіў прыміцыйную св. Імшу

17 ліпеня ў будынку новага касцёла імя Святога Яна Боско ў Серабранцы адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды прыміцый новапрэзбітара Алега Каралёва SDB. Павіншаваць і падтрымаць ксяндза Алега ў гэты важны і прыгожы момант, калі ён робіць свой першы крок у святарскім жыцці, прыехала шмат шаноўных гасцей, сяброў і настаўнікаў, не толькі з нашай краіны, але і з-за мяжы. Сярод ...

Читать далее »

Нарач адзначыць 115-гадовы юбілей касцёла

У гэтым годзе прыпадае 115-ая гадавіна з дня пабудовы нарачанскага  касцёла. Святкаванне адбудзецца 13 жніўня. У гэты дзень у нарачанскай  парафіі будзе цэлебравацца  ўрачыстая  Святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі і падчас якой будзе ўдзелены сакрамэнт Бежмавання, паведамляе naracz.na.by. З нагоды святкавання 115-ай гадавіны з дня пабудовы нарачанскага касцёла падчас  саракагадзіннага набажэнства, якое праводзіцца перад урачыстасцю Святога Роха,  на ...

Читать далее »