У Мінску новапрэзбітар Алег Каралёў адправіў прыміцыйную св. Імшу

prymicyjnaja_imsa17 ліпеня ў будынку новага касцёла імя Святога Яна Боско ў Серабранцы адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды прыміцый новапрэзбітара Алега Каралёва SDB.

Павіншаваць і падтрымаць ксяндза Алега ў гэты важны і прыгожы момант, калі ён робіць свой першы крок у святарскім жыцці, прыехала шмат шаноўных гасцей, сяброў і настаўнікаў, не толькі з нашай краіны, але і з-за мяжы.

Сярод прысутных варта адзначыць госця з Рыму монсіньора Філіпа Чампанэлі, біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, рэгіянальнага настаяцеля салезіянскай супольнасці на Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB.

Перад Святой Імшой бацька ксяндза Алега ўдзяліў свайму сыну бацькоўскае бласлаўленне, пасля чаго дзяўчаты ў нацыянальных строях, у прыгожым вянку сплеценаму з кветак, прывялі новага святара да алтара, на якім ён будзе адпраўляць першую ў сваім жыцці Святую Імшу.

У будынку касцёла сабралася шмат моладзі і парафіян старэйшага ўзросту, для ўсіх прысутных сённяшняя падзея была сапраўдным святам.

prymicyjnaja_imsa_2

Казанне ў гэты святочны дзень прамовіў монсінор Філіпа, словы сваёй навукі ён скіраваў да ксяндза Алега. Ён падкрэсліў важнасць перажывання свайго святарства разам з Езусам, кожны дзень усе свае справы, усіх людзей з якімі сустракаешся трэба давяраць Яму. Выбіраючы святарскі шлях неабходна наследаваць аблічча Хрыста, ставіцца да сваёй паслугі так, яка гэта рабіў Езус. Так вочы святара не глядзяць на самога сябе, яны скіраваны на іншых і на Бога, не шукаюць тое, што падабаецца, але шукаюць тых, хто патрабуе.

Вусны святара прамаўляюць слова Божае, вусны святара не павінны казаць тое, што жадае святар, але шукаць волі Бога. Рукі святара з’яўляюцца Божым інструментам, яны бласлаўляюць і трымаюць Езуса пад час еўхарыстыі. Святар павінен усміхацца, нават калі мае цяжкасці, радасць трэба шукаць у тым, што мы з’яўляемся любімымі дзецьмі нашага Айца.

Варта адзначыць яшчэ адзін прыгожы і прыемны момант для ксяндза Алега, монсіньор Філіпа перадаў яму віншаванні з Ватыкану, ад Папы Францішка, з нагоды святарскіх пасведчанняў. Гэты ганаровы знак прысутныя адзначылі гучнымі авацыямі!

Напрыканцы святой Імшы некалькі радасных слоў віншавання прамовіў біскуп Аляксандр Яшэўскі. Варта адзначыць, што іерарх ноччу прысутнічаў на ўрачыстасцях у Гудагаі, але нягледзячы на стому прыехаў падтрымаць свайго выхаванца ў такі важны і адказны для яго момант.

prymicyjnaja_imsa_3

Пасля Імшы ксёндз Алег удзяліў бласлаўленне сваім родным, сабратам, сёстрам законным і ўсім прысутным. Ксёндз Алег Каралёў SDB, зрабіў свой першы крок на шляху святара. Крок гэты быў урачысты, прыгожы і вельмі кранальны. Жадаем ісці гэтым шляхам у еднасці з Богам, радасна, з верай і падтрымкай добрых людзей. Заклікаем усіх да малітвы за нашых святароў, а таксама за новыя святыя пакліканні да манаскага жыцця!

sdb.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі