У Беларусі

Ураган пашкодзіў крыжы на старадаўніх храмах у Гродна

Моцная навальніца, якая прыйшла з боку Польшчы і абрынулася на заходнюю Беларусь вечарам у пятніцу, нашкодзіла не толькі дрэвам і машынам, але і сарвала дахі на многіх будынках, а таксама прынесла бяды старадаўнім храмам у Гродне. Як пішуць у сацсетках жыхары абласнога цэнтра, ураган пашкодзіў крыжы на лютэранскай кірсе і каталіцкім Бернардынскім касцёле. Прычым, адрамантаваць нахілены крыж на каталіцкім храме ...

Читать далее »

Новы Крыж усталявалі ў Пухавіцкім раёне

У вёсцы Рудзіца (Пухавіцкі раён) 18 чэрвеня каталіцкія вернікі ўсталявалі новы крыж. Напярэдадні, 27 мая, падчас пастырскай візітацыі парафіі, ён быў асвечаны біскупам Юрыем Касабуцкім. Новы крыж пастаўлены на заплеччы, за старым, ужо пахіленым ад часу даваенным крыжам.  Некалі тут, як кажуць мясцовыя,  жанчыны сустракалі сваіх мужоў, якія вярталіся з палёў Айчыннай Вайны. Вернік з гэтай вёскі Казімір Шчасновіч, якому ...

Читать далее »

У Мінску асвяцілі крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла

У мінскім мікрараёне “Уручча” 17 чэрвеня дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўзначаліў урачыстую літургію, падчас якой адбылося асвячэнне зямлі і крыжа пад будаўніцтва новага касцёла. На асвячэнні былі прысутныя шматлікія святары і кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі ўлады, парафіяне з Уручча і іншыя вернікі Мінска. Біскуп Юрый Касабуцкі выказаў вялікую радаць, што чарговая святыня будзе будавацца ў Мінску. Іерарх, звяртаючыся да ...

Читать далее »

У Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага распачалася ўступная кампанія

Уступны экзамен для абітурыентаў у 2016 г.: 27 жніўня (апошняя субота месяца) — першы тур 3 верасня (першая субота месяа) — другі тур Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа неабходна: 1. Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар: а) катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам); б) агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса); в) сямейнае кансультаванне; ...

Читать далее »

Грэка-каталіцкі святар: Я буду злачынцам, калі паб’ю гея, але калі ён будзе прапаведаваць у Царкве, я выкіну яго

Напрацягу апошняга тыдня беларуская медыйная прастора выбухнула з тэмай стаўлення да гомасексуалістаў у краіне. Ускалыхнуў беларусаў і выпадак з забойствам пяцідзесяці геяў у Фларыдзе. Як на гэта варта рэагаваць беларускім хрысціянам? Дзе мяжа паміж “лібераламі” і “гамафобамі”? Грэка-каталіцкі святар айцец Зміцер Грышан пракаментаваў сітуацыю спецыяльна для Krynica.info. — Той выпадак, які стаўся ў Амерыцы, — гэта паталогія. Кожны чалавек адказвае на ...

Читать далее »

Выпускнікі катэхетычных курсаў у Гродне атрымалі дыпломы

11 чэрвеня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ўрачыстай святой Імшой завяршыўся акадэмічны год у студэнтаў катэхетычных курсаў пры аддзеле навучання Гродзенскай курыі. Дзевяць выпускнікоў атрымала дыпломы і біскупскае бласлаўленне. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Канцэлебравалі яе а. д-р Андрэй Шчупал, кс. Юзаф Трубовіч і кс. Антоній Грэмза. У гаміліі іерарх звярнуў увагу студэнтаў на ...

Читать далее »

Будслаўскія ўрачыстасці годныя быць у спісе ЮНЕСКА

Вернікі Беларусі чакаюць рашэння па ўнясенні ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Будслаўскай. Заяўка ў міжнародную арганізацыю была пададзена па благаслаўленні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, паведаміла Галіна Івуць, супрацоўніца аддзела міжнароднай і сацыя-культурнай дзейнасці Інстытута культуры Беларусі. Яна прымала ўдзел у падрыхтоўцы матэрыялаў для прадстаўлення Будслаўскіх урачыстасцяў і ўпэўнена: беларуская намінацыя годная быць часткай ...

Читать далее »

Імша падзякі за кананізацыю Станіслава Папчынскага пройдзе ў Беларусі восенню

5 чэрвеня Папа Францішак здзейсніў кананізацыю заснавальніка кангрэгацыі айцоў марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі бл. Станіслава Папчынскага. На ватыканскіх урачыстасцях сабраліся каля тысячы прадстаўнікоў гэтай манаскай супольнасці з усяго свету. Сярод іх быў кіраўнік вікарыяту айцоў марыянаў у Беларусі а. Міхаіл Цвячкоўскі.  “Станіслаў Папчынскі быў цалкам адданы Езусу і Марыі. Гэтая адданасць з’яўляецца прыкладам для кожнага з нас. Яна ...

Читать далее »

Святары пра цэлібат (+відэа)

У Рыма-Каталіцкім Касцёле святары не жэняцца. Цэлібат у Касцёле не з’яўляецца дагматам веры, а дысцыплінарным правілам. Папа Рымскі выказаўся, што гэта адкрытая тэма, над якой варта дыскутаваць. Пазіцыя Пантыфіка адносна цэлібату ясная: яго адмяняць ніхто не збіраецца, але абмяркоўваць гэтае пытанне цалкам можна. «Каталіцкі Веснік» ужо цікавіўся ў сваіх чытачоў, што яны думаюць на гэты конт. А што пра гэта ...

Читать далее »

«Золотогорский фестиваль» в Минске посвятили теме усыновления детей

В минском костёле Пресвятой Троицы прошёл «Золотогорский фестиваль», посвящённый окончанию учебного года, сообщает телеканал ОНТ. Родители смогли помолиться о своих детях и разделить с ними праздник. Провели его второй раз и в этом году посвятили теме усыновления малышей. Несмотря на то, что за последнее десятилетие число сирот сократилось в четыре раза, в детских домах всё еще живут около 4000 ребят. ...

Читать далее »