Як паведамляе catholic.by, падчас пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая прайшла ў Волме 30 мая 2016 года, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў пра прызначэнне нацыянальнага экзарцыста ў Касцёле ў Беларусі.
Ім стаў айцец-францішканін Ян Валяр’ян Хернік, які служыць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны ў в. Удзела (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія).
