У Беларусі

Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі

13 мая 2016 г. Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі кс. Габара Пінтэра, надаючы яму адначасова годнасць арцыбіскупа. Новы дыпламатычны прадстаўнік Святога Айца ў краіне нарадзіўся ў венгерскім Куншэнтмартон 9 сакавіка 1964 г. Атрымаў святарскае пасвячэнне 11 чэрвеня 1988 г. Пачаў службу ў ватыканскай дыпламатыі 1 ліпеня 1996 г. і працаваў у дыппрадстаўніцтвах Святога Пасаду на Гаіці, у ...

Читать далее »

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сужэнцаў на рэкалекцыі-ўікэнды

Рух «Сужэнскія сустрэчы» праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленню і паглыбленню сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 3-5 чэрвеня 2016 года і будзе праходзіць у цэнтры “Карытас” у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён). Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00. Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. ...

Читать далее »

Семінарысты з Гродна сустрэліся з дзецьмі-інвалідамі

Папа Францішак у сваіх прамовах часта заклікае да таго, каб мы сведчылі аб сваёй веры не толькі словамі, але, у першую чаргу, праз прыклад свайго жыцця. Менавіта гэтаму вучацца семінарысты падчас наведвання дзіцячых дамоў-інтэрнатаў у розных кутках дыяцэзіі. На мінулым тыдні клерыкі ў чарговы раз сустрэліся з дзецьмі-інвалідамі ў вёсцы Галавічполле і ўпершыню наведалі Мураванскі дом-інтэрнат, у якім адбыўся футбольны ...

Читать далее »

Мітрапаліт Кандрусевіч: «Беларусь можа быць прыкладам здзяйснення мары св. Яна Паўла II»

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўдзельнічалі 9 мая 2016 года ў цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заявіў у эфіры тэлеканала «СТБ»: «Беларусь можа ганарыцца, што ў нас такі міжканфесійны мір існуе. Беларусь можа быць прыкладам здзяйснення мары святога Яна Паўла II, які марыў аб тым, ...

Читать далее »

24 юнакі сталі «клерыкамі на ўік-энд» у Пінскай семінарыі

7-8 мая 2016 года ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшла акцыя “Стань семінарыстам на ўік-энд”, паведамляе сайт семінарыі. Такім чынам духоўная навучальная ўстанова далучылася да сусветнай ініцыятывы, асноўным прынцыпам якой з’яўляецца магчымасць паглядзець на жыццё тых, хто рыхтуецца да святарства, так бы мовіць, знутры. 24 юнакі, якія адважыліся зазірнуць ў гэтыя дні за семінарыйныя дзверы ...

Читать далее »

Пантыфік прызначыў пасланніка на ўрачыстасці ў Беларусі

7 мая папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Венскага, кардынала Крыстафа Шонборна сваім спецыяльным пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якое пройдзе 1-2 ліпеня ў Будславе.   13 красавіка 1991 г. папам Яна Паўлам ІІ былі адноўлены каталіцкія структуры ў Беларусі. Булай “Nos autem” была заснавана Мінска-Магілёўская мітраполія, у склад якой увайшлі: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Гродзенская і Пінская дыяцэзіі. Мінска-Магілёўская архідыцяэзія была ...

Читать далее »

Беларусь: скаўты прыйдуць асобнай пілігрымкай у Будслаў

Сёлета ўпершыню адбудзецца асобная пешая пілігрымка беларускіх каталіцкіх скаўтаў у Будслаў. Яна пройдзе з 25 чэрвеня па 2 ліпеня. Хлопцы і дзяўчаты выйдуць да Маці Божай ад возера Свір – знакавага месца каталіцкага скаўтынгу. Менавіта тут адбываўся першы адукацыйны курс, на якім прадстаўнікі Федэрацыі еўрапейскага скаўтынгу навучалі беларускіх хлопцаў і дзяўчат. І як раз сёлета парафіяльныя групы скаўтаў святкуюць 15-годдзе ...

Читать далее »

У Гродне адбудзецца парафіяльны фэст «Па-сямейнаму ў Духа»

15 мая Гродна — Альшанка запрашае на парафіяльны фэст пад назвай «Па-сямейнаму ў Духа». Праграма фестывалю: 11.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці, які будзе праводзіць моладзь; 11.30 — Урачыстая святая Імша на касцёльным пляцы з удзелам дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. Падчас Імшы будзе спяваць хор «Cantate Domino». Пасля Імшы: выступленне клоўна для дзяцей; конкурсы; парафіяльная латарэя; першае выступленне ...

Читать далее »

Ксёндз Леанід Нясцюк узнагароджаны медалём “За заслугі перад Вільнюсам і яго народам”

Медалём І ступені “За заслугі перад Вільнюсам і яго народам” узнагароджаны ксёндз-пробашч Гервяцкага касцёла Леанід Нясцюк. Высокая ўзнагарода кс. Леаніду Несцюку была ўручана ў гарадской ратушы Вільнюса падчас святкавання дня гервяцкай абшчыны, на якой прысутнічалі прадстаўнікі літоўскага сейма, урада, амбасады. Шчыра парадаваліся за свайго пробашча вучні і настаўнікі Рымдзюнскай школы (Астравецкі раён) з літоўскай мовай навучання, якія таксама прысутнічалі на ...

Читать далее »

У Шчучыне прайшлі рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакраманту канфірмацыі

Аднадзённыя рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакраманту канфірмацыі, адбыліся ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне. Тэмай сёлетняга спаткання кандыдатаў стала разважанне на тэму: “ Для чаго мне патрэбны Бог?” Адказаць на гэтае пытанне моладзі дапамагалі сёстры назарэтанкі Назарыя і Ганна, якія служаць у Гродне, і аніматары з Мінска. Падчас сустрэчы моладзь, якая прыняла сакрамэнт канфірмацыі ў мінулыя гады ...

Читать далее »