Згодна з пастановай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ва Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Касцёле ў Беларусі праходзіў Дзень перапрашэння.
У гэты дзень падчас кожнай святой Імшы адбываліся «набажэнствы перапрашэння» за знявагу святыняў, духоўных асобаў, за грахі вернікаў і ўсялякае зло беларускага народа.
З гэтай нагоды пробашч парафіі Святога Міхаіла Арханёла ў в. Багданава Ігар Лашук наведаў пакінуты, зачынены і закінуты касцёл у в. Лоск, што на Валожыншчыне.
Гэтая святыня была асвечана ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Святар памаліўся за душу апошняга пробашча, які там працаваў і пахаваны каля гэтага касцёла.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

