У Беларусі зарэгістравана каталіцкая радыёстанцыя Сусветнай сям’і «Радыё Марыя».
Афіцыйна юрыдычная асоба атрымала назву Установа «Радыё РМ» — гэта звязана з некаторымі палажэннямі беларускага заканадаўства. Аднак беларуская ўстанова зможа атрымаць правы на выкарыстанне гандлёвай маркі «Радыё Марыя» і выходзіць у эфір пад гэтай назвай.
— Яшчэ трэба прайсці шэраг юрыдычных працэдур, аднак галоўны этап, нарэшце, пройдзены. Плануецца, што першым крокам будзе стварэнне мабільнай студыі, якая будзе трансляваць святыя Імшы з розных касцёлаў краіны. Спадзяемся, што мы зможам пачаць вяшчанне ў снежні 2016 года, — паведаміў katolik-gomel.by кіраўнік праекта «Радыё Марыя Беларусь» Вячаслаў Гулевіч.
Нагадаем, адкрыць рэдакцыю сусветна вядомай каталіцкай радыёстанцыі «Радыё Марыя» ў Беларусі спрабуюць ўжо на працягу пяці гадоў.
