Усе навіны

Ва Уселюбе прайшоў фестываль “Novafest”

3 жніўня ў парафіі св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбыўся IV хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі “Novafest”. Сёлета яго лейтматывам былі словы з Паслання апостала Паўла да Эфесцаў: “Аднавіце дух вашага розуму і апраніцеся ў новага чалавека” (пар. Эф 4, 4). У фестывалі ўдзельнічала каля 500 чалавек з усіх абласцей Беларусі. Фестываль традыцыйна пачаўся раніцай з рэгістрацыі гасцей і ўдзельнікаў пад спевы ...

Читать далее »

Святы Айцец выбраў тэму Сусветнага дня міру – 2025

“Адпусці нам правіны нашы: адары нас Тваім супакоем” – такую тэму Святы Айцец выбраў на 58-ы Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2025 года. Папа прысвеціць ёй адмысловае пасланне. 8 жніўня 2024 года Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека выдала паведамленне, у якім патлумачыла, што тэма “сугучная біблійнаму і касцёльнаму сэнсу Юбілейнага года і натхнёная, у прыватнасці, энцыклікамі ...

Читать далее »

Глыбоцкая парафія запрашае ў 10-ю юбілейную пілігрымку ў Браслаў

Пешая пілігрымка распачнецца 14 жніўня святой Імшой а 7-й гадзіне ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Кіраўнік — кс. Мікалай Ціхановіч. Маршрут: 1 дзень: Глыбокае — Шаркаўшчына; 2 дзень — Шаркаўшчына — Барадзенічы; 3 дзень: Барадзенічы – Браслаў. Рэгістрацыя да 11 жніўня праз гугл-форму>> Унёсак пілігрыма складае 20 рублёў.

Читать далее »

Новы жэст салідарнасці Папы Францішка з Украінай

8 жніўня 2024 года Святы Айцец адправіць ва Украіну новую партыю прадуктаў харчавання, адзення і медыкаментаў. Грузавікі з гуманітарным грузам адправяцца ва Украіну ад рымскага касцёла святой Сафіі. Яны даставяць у зоны ваенных дзеянняў прадметы першай неабходнасці, такія як адзенне, лекі і прадукты харчавання, у асноўным кансервы з тунцом. За адпраўку і размеркаванне гуманітарнай дапамогі адказвае кардынал Конрад Краеўскі, прэфект ...

Читать далее »

Адышла ў вечнасць мама кс. Кшыштафа Сілкоўскага SCJ

Віцебская Курыя паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ірэна Сілкоўская, мама кс. Кшыштафа Сілкоўскага SCJ, святара з парафіі св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах. Ірэна Сілкоўская памерла ва ўзросце 95 гадоў. Выказваем шчырыя спачуванні кс. Кшыштафу Сілкоўскаму SCJ з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць. ...

Читать далее »

Фэст святога Ігнацыя прайшоў у Віцебску

У нядзелю 4 жніўня 2024 года ў парафіі святога Уладзіслава адбыўся фэст у гонар святога Ігнацыя, імя якога носіць парафіяльны касцёл. Свята пачалося са святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У казанні біскуп Алег адзначыў асобу святога Ігнацыя Лаёлы як невыпадковую ў гісторыі Касцёла, заклікаючы праз яго заступніцтва прасіць аб ласцы вернасці нашаму жыццёваму пакліканню і Касцёлу. Пасля святой ...

Читать далее »

Фацімскі санктуарый зняў мультфільм пра аб’яўленні Багародзіцы

Анімацыйны фільм пад назвай “Фаціма, подых Духа” (Fatima, um sopro do Espirito), зняты па ініцыятыве кіраўніцтва санктуарыя Маці Божай Ружанцовай у гэтым партугальскім мястэчку, бярэ ўдзел у фестывалях у розных краінах свету. Зняты ў 2023 годзе мультфільм служыць прасоўванню фацімскага паслання аб неабходнасці навяртання, малітвы і пакаяння, — заявіла Патрысія Дуартэ, прадстаўніца прэс-службы партугальскага марыйнага санктуарыя. Яе словы прыводзіць інфармацыйнае ...

Читать далее »

Святы Пасад пра Алімпіяду: некаторыя сцэны абразілі ўсіх вернікаў

Святы Пасад распаўсюдзіў камюніке, у якім выказаў засмучэнне з нагоды некаторых сцэн цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2024 у Парыжы. “Святы Пасад быў засмучаны некаторымі сцэнамі цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы і не можа не далучыцца да галасоў тых, хто ў апошнія дні выказаў абурэнне абразай, нанесенай шматлікім хрысціянам і вернікам іншых рэлігій. На прэстыжным мерапрыемстве, падчас якога ўвесь свет аб’ядноўваецца вакол ...

Читать далее »

У любові страху няма. У Росіцы адбыліся ўрачыстасці ў гонар бласлаўлёных айцоў марыянаў

Ранкам 31 ліпеня ў невялікае мястэчка Друя абудзілася ад гучных спеваў і вясёлых усмешак маладых людзей. Гэта пілігрымы вырушылі ў шлях да Росіцы, каб праз тры дні, пераадольваючы дождж, спёку, мазалі і іншыя цяжкасці прыйсці да велічнага храму. Туды, дзе ў далёкім 1943 годзе вялікая трагедыя пераўтварылася ў прыклад вялікай любові і трыўмфу веры праз постаці бласлаўлёных айцоў марыянаў Юрыя ...

Читать далее »

Парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай адбыўся ў Друі

2 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі адзначылі парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі ксёндз канонік Віктар Місевіч. У Эўхарыстыі бралі ўдзел дэкан Мёрскага дэканату кс. Андрэй Кулік, пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску кс. Аляксандр Грыцкевіч і новы гаспадар парафіі — кс. Вячаслаў Адамовіч. Дэкрэт аб прызначэнні ...

Читать далее »