Усе навіны

Велікапосныя рэкалекцыі ў Глыбокім (аўдыё, відэа)

З 21 па 23 сакавіка ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім прайшлі велікапосныя рэкалекцыі на тэму «У пошуках сэнсу». Правёў рэкалекцыі кс. Юрый Варанко, пробашч парафій у Мазыры і Калінкавічах (Пінская дыяцэзія). Запрашаем паслухаць навукі і разважанні Крыжовай дарогі. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Уваскрасення Пана.     Першы дзень Другі дзень Крыжовы шлях Трэці ...

Читать далее »

На Вялікдзень плошча святога Пятра ператворыцца ў вялікі сад

Кветкі і расліны з Галандыі і Італіі ўпрыгожаць плошчу святога Пятра ў Вялікі тыдзень – фундаментальны момант усяго літургічнага года, — паведаміў Губернатарат Дзяржавы Ватыкан. Аліўкавыя галінкі для ўдзельнікаў літургіі ў Пальмовую нядзелю, 24 сакавіка, прадставіць італьянская асацыяцыя Città dell’Olio, якая знаходзіцца на востраве Сардзінія і аб’ядноўвае мясцовых вытворцаў аліўкавага алею. У святочнай працэсіі будуць выкарыстоўвацца таксама пальмавыя галінкі, якія ...

Читать далее »

У Індыі адбылася «жывая выстава» прысвечаная Найсвяцейшай Панне Марыі

«111 вобразаў Марыі як 111 адценняў ласкі» менавіта такую назву мела «жывая выстава». 111 жанчын, дзяўчат і дзяўчынак на працягу дзвюх гадзін прадставілі 111 розных вобразаў Маці Божай. Кожная з удзельніц была апранута ў адпаведны касцюм, які прадстаўляў Марыю. Гэтая незвычайная падзея адбылася ў адной з парафій на поўдні Індыі. Усяго ў падрыхтоўцы выставы прынялі ўдзел 300 чалавек і гэта ...

Читать далее »

У Віцебску адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў Caritas Беларусі, якіх благаславіў біскуп Буткевіч

З 13 па 15 сакавіка ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага прайшлі рэкалекцыі для супрацоўнікаў Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas у Беларусі. Віцебск стаў месцам для правядзення рэкалекцый невыпадкова, бо сёлета адзначаецца 25-годдзе з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі — наймалодшай у нашай краіне. Тэмай рэкалекцый стала ахвярнае служэнне Касцёла патрабуючым, хворым, абяздоленым і пакінутым людзям. Прыкладам такога служэння была выбрана асоба ...

Читать далее »

Ізраільскія ўлады абмежавалі доступ да месцаў культу ў Іерусаліме

Ізраільскія ўлады абмежавалі доступ да месцаў культу ў Іерусаліме. У выніку перакрыцця Храмавай гары для мужчын ва ўзросце да 55 гадоў і жанчын ва ўзросце да 50 гадоў не толькі мусульмане, але і хрысціяне цяпер не могуць удзельнічаць у важных цырымоніях. А між тым набліжаецца Вялікі тыдзень. “Іерусалім заўсёды быў у цэнтры канфліктаў і напружанасці. Суіснаванне прадстаўнікоў трох рэлігій было ...

Читать далее »

Запрашаем на свята Божай Міласэрнасці ў Віцебск

Вернікі і пробашч катэдральнага касцёла ў Віцебску запрашаюць 7 красавіка на парафіяльную адпустовую ўрачыстасць у гонар Езуса Міласэрнага жыхароў горада і гасцей. Папярэднічаць гэтай падзеі будзе 40-гадзіннае набажэнства: 1 і 2 красавіка з 15.00 да 18.00, з 3 па 6 красавіка з 9.00 да 18.00. Парадак святкавання: 10.30-11.30 — духоўная канферэнцыя з музычным суправаджэннем 11.30-13.00 — адпустовая св. Імша і ...

Читать далее »

“Мужчынскі дзень”: у Смаргоні адзначылі ўрачыстасць св. Юзафа

У парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні 19 сакавіка ўжо традыцыйна лічыцца мужчынскім днём. Св. Юзаф, урачыстасць якога адзначае Касцёл у гэты дзень, шануецца ў гэтай святыні пад тытулам “Sancte Ioseph, custos virorum” – “Святы Юзаф, апякун мужчынаў”. Мужчыны парафіі духоўна рыхтуюцца да свайго асаблівага свята праз навэнну і мужчынскія адарацыі кожнага 19-ага дня месяца. Таксама на працягу года мужчыны ...

Читать далее »

Крыжовы шлях вуліцамі Шаркаўшчыны на заканчэнне рэкалекцый. Фотафакт

З 18 па 20 сакавіка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Па запрашэнні айцоў сэрцанаў, якія там служаць, абвясціць Божае слова і дапамагчы яшчэ больш падрыхтавацца да Велікодных святаў, прыехаў кс. Павел Ярашэвіч, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах (Пінская дыяцэзія). У апошні трэці дзень рэкалекцый па вуліцах Шаркаўшчыны вернікі прайшлі Крыжовым шляхам, несучы ...

Читать далее »

У Смаргоні адбылася рэнавацыя святых Місій

14-17 сакавіка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні і філіяльнай капліцы Маці Божай Вастрабрамскай у Залессі адбыліся духоўныя практыкаванні (рэнавацыя (абнаўленне) святых Місій), якія з упэўненасцю ўмацавалі веру смаргонцаў і жыхароў Залесся. Аднаўленне праводзілі айцы з ордэну аблатаў Беззаганнай Марыі: а. Анджэй Юхневіч OMI і а. Павел Лемех OMI, якія на штодзень нясуць душпастырскую паслугу ў дыяцэзіянальным санктуарыі Маці ...

Читать далее »

Статуя святога Юзафа з прыватнай капліцы Бэнэдыкта XVI «пераехала» ў базіліку Рыма

Статуя святога Юзафа, якая суправаджала Бэнэдыкта XVI апошнія 10 гадоў яго жыцця, цяпер будзе знаходзіцца ў рымскай базіліцы Сант-Андрэа-дэле-Фратэ. Імшу з нагоды перадачы скульптуры 19 сакавіка 2024 года ўзначаліў кардынал Курт Кох, прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству. Ён таксама прачытаў лекцыю аб ролі Багародзіцы ў навучанні Бэнэдыкта XVI. Тым часам ксёндз Фэдэрыка Ламбардзі, старшыня Фонду Ёзэфа Ратцынгера — Бэнэдыкта XVI, ...

Читать далее »