Фонд Падрэ Піа апублікаваў раней нябачаныя фотаздымкі святога

З нагоды 10-годдзя свайго заснавання, фонд Піа з П’етрэльчыны ў ЗША апублікаваў дзесяць раней нябачаных фотаздымкаў святога Падрэ Піа. Гэтыя выявы паказваюць італьянскага святара-містыка на святой Імшы, паглыбленага ў малітву і ў рэдкія моманты нязмушанага смеху, паведамляе CNA.

Лучана Ламанарка, дырэктар фонду, знайшоў гэтыя кадры, наведаўшы студыю фатографа Элія Салета. Адзін з самых дзіўных фотаздымкаў — усмешлівы Падрэ Піа. «Яна асабліва прыгожая, бо на ёй ён усміхаецца. Так, ён усміхаўся, таму што быў чалавекам, хоць мы заўсёды лічым, што айцец Піа быў сур’ёзным. Мы ведаем, што вера таксама заключаецца ў тым, каб часам смяяцца», — адзначыў Ламанарка.

Сам Лучана Ламанарка, прафесійны оперны спявак, вырас у Італіі, усведамляючы значэнне ролі Падрэ Піа ў Каталіцкім Касцёле. Але ў яго не было асаблівай адданасці святому, пакуль ён і яго жонка не сутыкнуліся з вялікімі пакутамі з-за нараджэння мёртвага дзіцяці і весткі аб тым, што ў іх, верагодна, больш не будзе дзяцей. Менавіта тады пара звярнулася за заступніцтвам да Падрэ Піа, а пазней сталі больш даведвацца пра яго жыццё, прастату і пакору. «Гэта быў дзядулем, якога ў мяне ніколі не было», — кажа Лучана Ламанарка.

Паводле credo.pro
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі