На Youtube-канале Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі з’явіўся новы плэйліст >>, у якім змешчаны канфэрэнцыі і казанні з Агульнабеларускіх дзён моладзі. IV Агульнабеларускія дні моладзі, прымеркаваныя да 25-гадовага юбілею з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі, прайшлі ў Браславе 19-21 ліпеня 2024г. Запрашаем да прагляду!
Читать далее »Усе навіны
У Сеуле прайшла цырымонія запуску Сусветных дзён моладзі — 2027
Каталіцкі Касцёл Паўднёвай Карэі распачаў падрыхтоўку да Сусветных дзён моладзі 2027 года. 28 ліпеня 2024 года ў катэдральным саборы Мёндан у Сеуле прайшло ўрачыстае мерапрыемства па запуску моладзевага форума. У падзеі прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек, сярод якіх былі бежанцы з Паўночнай Карэі, моладзь з абмежаванымі магчымасцямі і вайскоўцы. Прысутнічалі таксама апостальскі нунцый у Карэі арцыбіскуп Джавані Гаспары, сакратар ...
Читать далее »Моладзь са Смаргоні здзейсніла пілігрымку па Віцебшчыне
Традыцыйная пілігрымка моладзі парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні ў гэтым годзе прайшла па тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі. Гэтая пілігрымка здзяйсняецца ў гонар нябеснага апекуна смаргонскай парафіі. Маладыя людзі са сваім пробашчам кс. Яўгенам Учкуронісам наведалі святыні віцебскай зямлі, пабудаваныя ў розных архітэктурных стылях, пабывалі ў Нацыянальным парку “Браслаўскія азёры”, у аграгарадку Друя, які знаходзіцца на самым краі Беларусі, пабачылі ...
Читать далее »У Ватыкане працягваецца набор у Школу мастацтваў і рамёстваў
Дваццаць студэнтаў з розных краін свету атрымаюць магчымасць прайсці шасцімесячную падрыхтоўку ў ватыканскай Школе мастацтваў і рамёстваў. Заяўкі на вучобу будуць прымацца яшчэ некалькі тыдняў. “Школа ўзнікла дзякуючы жаданню кардынала Маўра Гамбэці, які аднавіў старажытную традыцыю Фабрыкі святога Пятра, бо школа ўжо існавала ў XIX стагоддзі. Потым гэта традыцыя перарвалася, але цяпер аднавілася”, — патлумачыў у інтэрв’ю агенцтву SIR айцец ...
Читать далее »Касцёл у Францыі суправаджае Алімпіяду
З нагоды летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы, якія распачаліся 26 ліпеня 2024 года, Каталіцкі Касцёл у Францыі ініцыяваў шэраг спадарожных мерапрыемстваў. У рамках так званых Святых гульняў, на працягу Алімпіяды і Паралімпіяды пройдуць малітвы, канцэрты і спартыўныя мерапрыемствы з мэтай прасоўвання ідэі салідарнасці і абвяшчэння хрысціянскага паслання. Адрасатамі ініцыятывы Парыжскай архідыяцэзіі і епіскапату Францыі стануць каля 10 тысяч спартсменаў, удзельнікаў ...
Читать далее »У Парыжы адкрылі Алімпійскі храм
Да сёлетняй летняй Алімпіяды ў Парыжы адкрылі Алімпійскі храм. Гэта знакавы для горада касцёл святой Марыі Магдалены – Ля Мадлен, у самым цэнтры французскай сталіцы. Гэта сумесны праект дзяржавы і касцёла. Да 8 верасня 2024 года тут будзе Алімпійская парафія і, між іншым, месца духоўнага адпачынку для спартсменаў. Штодзённыя набажэнствы падчас Гульняў будуць праходзіць кожны дзень для розных краін-удзельніц, запланаваны ...
Читать далее »Рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў прайшлі ў гродзенскай семінарыі
З 19 па 21 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў. Удзельнікі рэкалекцый прыбылі з розных месцаў Беларусі. Рэкалекцыі давалі магчымасць засяродзіць увагу на малітве. Таксама ўдзельнікі знаёміліся з беларускімі санктуарыямі – месцамі жывога культу і народнай пабожнасці. Ім дапамагаў у гэтым духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла. Рэкалекцыі распачаліся вячэрняй святой Імшой у ...
Читать далее »У Ватыкане ўсталёўваюць новыя ахоўныя панэлі на «П’ету» Мікеланджэла
У Ватыкане ўсталёўваюць новы камплект з дзевяці куленепрабівальных шкляных панэляў, каб абараніць адзін з самых вядомых твораў мастацтва — мармуровую скульптуру Мікеланджэла «П’ета», якая знаходзіцца ў саборы Святога Пятра. Як паведамляе фабрыка святога Пятра, адказная за абслугоўванне базілікі, новыя панэлі накіраваны на павышэнне бяспекі і забеспячэнне «максімальнай празрыстасці», каб палепшыць бачнасць для тысяч наведвальнікаў, якія штодня праходзяць праз святыню. «Гэта ...
Читать далее »Папа Францішак заклікаў да новага альянсу паміж маладымі і пажылымі
Пантыфік заклікаў старэйшае пакаленне і моладзь да сумеснай працы над стварэннем больш гуманнага грамадства. “Нам патрэбны новы саюз паміж моладдзю і пажылымі людзьмі, каб крыніца жыцця тых, хто мае вялікі жыццёвы вопыт, сілкавала парасткі надзеі маладых”, — напісаў Папа Францішак у сераду 24 ліпеня 2024 года ў сацсетцы X (былы Twitter). “Так мы спазнаем прыгажосць жыцця і ствараем братэрскае грамадства”, ...
Читать далее »Пакліканне: гісторыя блізнятаў
Юля і Каця Воранавы – сёстры з Паставаў. У лютым 2022 года абедзве склалі ўрачыстыя абяццанні. Адна – быць вернай жонкай, другая – цалкам прысвяціць сябе Хрысту. Цяпер Юля з мужам гадуе дзіця ў Польшчы, а Каця служыць вернікам у Казахстане. Кожная з іх лічыць свой выбар унікальным на шляху да святасці. Летняя вера “Будучы малымі дзяўчынкамі, мы мелі настолькі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!