1 кастрычніка 2024 года ў Ватыкане праходзіць другі дзень духоўных практыкаванняў для ўдзельнікаў, дэлегатаў і гасцей XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Рэкалекцыі пачаліся раніцай з супольнай малітвы і медытацыі пад кіраўніцтвам сястры Марыі Ігнацыі Анджэліні. Манахіня з бэнэдыктынскага кляштара ў італьянскай Вібальдоне прапанавала прысутным у ватыканскай Сінадальнай зале задумацца над тэмай маўчання, як формы праслаўлення Бога. “Калі любіш праўду, ...
Читать далее »Усе навіны
У Навагрудку прайшлі святкаванні 400-гадовага юбілея касцёла
28-29 верасня ў Навагрудку адбыліся ўрачыстасці з нагоды святкавання 400-годдзя касцёла Арханёла Міхала. На працягу кульмінацыйных двух дзён святкавання, была разнастайная духоўная, адукацыйная і культурная праграма. Урачыстасць распачалася ў суботу з Навагрудскіх гістарычных чытанняў прысвечаных гісторыі касцёла Арханёла Міхала ў Навагрудку і дзейнасці айцоў дамініканцаў. Свае даклады прачыталі навуковы супрацоўнік музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, спадар Мікалай Гайба і кандыдат ...
Читать далее »Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў Лужках
29 верасня ў Лужках адбыліся ўрачыстасці ў гонар Святога Арханёла Міхала, тытул якога носіць парафія і касцёл. Святочную Эўхарыстыю а 15-ай гадзіне ўзначаліў ксёндз канонік Аляксей Ляшко, афіцыял Біскупскага суда ў Віцебскай дыяцэзіі і пробашч парафіі святога а. Піа ў Лёзне. У святой Імшы бралі ўдзел дэкан Мёрскага дэканату ксёндз Андрэй Кулік і гаспадар парафіі — ксёндз Іван Кароткін. Паслугу ...
Читать далее »Папа прыняў адстаўку біскупа Аляксандра Кашкевіча
30 верасня Папа Францішак прыняў адстаўку біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў сувязі з дасягненнем іерархам 75-годдзя. Як паведаміла ў гэты дзень Апостальская нунцыятура ў Мінску, новым біскупам Гродзенскім стаў біскуп Уладзімір Гуляй, да гэтага часу каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі. “Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Францішак прыняў адмову ад пасады дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыі Аляксандра Кашкевіча ...
Читать далее »Папа Францішак завяршыў падарожжа ў Люксембург і Бельгію
Папа Францішак завяршыў 46-е Апостальскае падарожжа, у рамках якога наведаў дзве краіны ў “сэрцы Еўропы” – Люксембург і Бельгію. Візіт працягваўся з 26 па 29 верасня 2024 года. Пасля святой Імшы і малітвы Анёл Панскі на стадыёне імя караля Бадуэна ў Бруселі Папа накіраваў на аўтамабілі на ваенную авіябазу Мельсбрук. Пасля кароткай цырымоніі развітання ён падняўся на борт самалёта A321 ...
Читать далее »Папа Францішак паснедаў з бяздомнымі ў Бруселі
28 верасня 2024 года раніцай Пантыфік падзяліў сняданак з бяздомнымі і бежанцамі ў Бруселі. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, Папа пачуў гісторыі прысутных. Падчас нечаканага візіту ў брусельскую парафію Сэн-Жыль Святы Айцец правёў час з людзьмі, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. Сярод прысутных былі як мясцовыя жыхары, так і бежанцы з Афрыкі і Усходняй Еўропы. Марыя – надзея і апора ...
Читать далее »У Інданезіі з’явілася статуя Хрыста
Нядаўна ў інданезійскай правінцыі Паўночная Суматра адбылося ўрачыстае адкрыццё новай статуі пад назвай «Езус Хрыстус Збаўца». Яе вышыня складае 61 метр, што на 20 метраў больш знакамітай статуі Хрыста Збаўцы ў бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра. Новая статуя ўзвышаецца над узгоркам Сібеабеа, адкуль адкрываецца від на возера Тоба. Урачыстую цырымонію яе адкрыцця правёў старшыня Канферэнцыі біскупаў Інданезіі Антоні Субіанта Бунмайн з Бандунга. Іерарх ...
Читать далее »Гістарычны момант для католікаў Эстоніі: створана дыяцэзія
26 верасня 2024 года Папа павысіў статус апостальскай адміністратуры Эстоніі да ўзроўню дыяцэзіі і прызначыў яе першага біскупа. Рашэнне Папы Францішка падкрэслівае яго ўвагу да Касцёла ва Усходняй Еўропе. Новая Талінская дыяцэзія захавае сваю тэрытарыяльную канфігурацыю і статус касцёльнай акругі, непасрэдна падпарадкаванай Святому Пасаду. Першым яе пастырам прызначаны біскуп Філіп Жан-Шарль Журдан, які да гэтага часу займаў пасаду апостальскага адміністратара ...
Читать далее »Салезіянскія дні моладзі прайшлі ў Мінску
З 20 па 22 верасня ў мінскай салезіянскай парафіі святога Яна Хрысціцеля адбыліся дні моладзі Don Bosco Youth Fest, слоганам якіх стала фраза «Мары, якія здзейсняцца». Падчас дзён моладзі салезіяне прапанавалі ўдзельнікам паразважаць над сном, які ксёндз Боска ўбачыў у дзевяцігадовым узросце і які стаў яго вялікай марай, прадказаўшы пакліканне і шлях да святасці. Арганізатары заахвочвалі моладзь абудзіць свае ўласныя ...
Читать далее »Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах
З 4 па 6 кастрычнiка ў Баранавiчах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, арганізатарам якіх з’яўляецца Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Да ўдзелу ў духоўных практыкаваннях запрашаюцца ўсе, хто сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ва ўласным жыцці ці ў сям’і. Рэкалекцыі пройдуць у будынку Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах па адрасе: вул. Тараса Шаўчэнкі, 6. Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: +375 33 ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!