Усе навіны

Сінод: цаніць розныя служэнні і развіваць місіянерства ў інтэрнэце

Важным становіцца служэнне “лічбавых місіянераў”, якія дасягаюць у інтэрнэце многіх людзей, далёкіх ад Касцёла, — падкрэслівалася падчас сінадальнага брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы. 4 кастрычніка 2024 года ў Ватыкане прайшла прэс-канферэнцыя, на якой былі падведзены вынікі другога дня пасяджэння Сінода Біскупаў. На ім былі прадстаўлены справаздачы пяці моўных груп і прагучалі 36 выступленняў удзельнікаў сходу. Галоўнымі тэмамі рэфлексіі былі ...

Читать далее »

Папа падзяліўся сакрэтамі свайго малітоўнага жыцця

“Малітва адкрывае сэрца на Пана, і калі Дух уваходзіць у яго, Ён змяняе ваша жыццё знутры”, — напісаў Папа ў прадмове да кнігі “Як навучыў нас Езус. Малітва пілігрымаў надзеі” (Come Gesù ci ha insegnato. La preghiera dei pellegrini di speranza). У зборніку ўтрымліваюцца разважанні Святога Айца аб малітве. Некаторыя з іх публікуюцца ўпершыню. 9 кастрычніка 2024 года ён з’явіцца ...

Читать далее »

В Польше открылась часовня, где вместо священника с людьми общается нейросеть

Первая уникальная цифровая часовня была открыта в приходе Лацина в польском городе Познань, с прихожанами вместо священника общается искусственный интеллект Chat-GPT, сообщает РИА Новости со ссылкой на телеканал TVP. Прихожанин может с помощью приложения в мобильном телефоне войти в часовню даже посреди ночи и обратиться за советом к специально обученному искусственному интеллекту. «Мы заметили, что многие люди хотят прийти в ...

Читать далее »

Інтэрв’ю з біскупам Алегам Буткевічам

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі ў гэтым інтэрв’ю распавядае пра сваё жыццё і пакліканне, успаміны з першых год святарства, дзеліцца сваімі пачуццямі, якія былі ў момант размовы з Нунцыем Гуджэроцці, калі даведаўся аб прызначэнні Папам Францішкам на біскупа. Адкуль іерарх чэрпае моц, калі трэба прыняць адказныя рашэнні ці вырашыць цяжкія пытанні, як адпачывае і ці падтрымлівае кантакты з сябрамі са школьных і ...

Читать далее »

Святы Пасад: катаванні і смяротнае пакаранне недапушчальныя

Святы Пасад падкрэсліў неабходнасць абароны годнасці чалавека і недапушчальнасць катаванняў і смяротнага пакарання. На пленарным пасяджэнні канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 3 кастрычніка 2024 года ў Варшаве прадстаўнік Святога Пасада выступіў з моцнай заявай, падкрэсліўшы пазіцыю Каталіцкага Касцёла адносна катаванняў і смяротнага пакарання. Дэлегацыя Святога Пасада падкрэсліла, што павага да годнасці чалавека павінна быць кіруючым крытэрыем у пераследзе і пакаранні ...

Читать далее »

Пантыфік абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру

Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце адбудзецца ў Касцёле 7 кастрычніка 2024 года, у першую гадавіну буйнога тэрарыстычнага нападу групоўкі ХАМАС на Ізраіль. “Каб прасіць праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі аб дары міру, у бліжэйшую нядзелю я адпраўлюся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе памалюся святы Ружанец і звярнуся да Найсвяцейшай Панны з гарачай просьбай”, — сказаў Папа ...

Читать далее »

«Пазітыўны нейтралітэт» не заўсёды магчымы, або Цяжкі выбар Ватыкана ў Венесуэле

У лацінаамерыканскай Венесуэле сёлета ўпершыню з 2021 года з’явіўся Апостальскі нунцый. Але ўручэнне ім даверчых граматаў кіраўніку краіны выклікала крытыку з боку венесуэльцаў, бо адбылося гэта падчас масавых пратэстаў у краіне. Без Апостальскага нунцыя Венесуэла жыла з 2 снежня 2021 года, калі ад каранавіруса памёр мінулы прадстаўнік Ватыкана ў краіне Альда Джардана. Ён займаў пасаду нунцыя з 2013 года. Новага ...

Читать далее »

У Браславе сястра Кацярына Папакуль SJE склала вечныя манаскія абяцанні

1 кастрычніка ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, які з гэтага году абвешчаны малой базылікай, пасля неабходнай манаскай фармацыі сястра Кацярына Папакуль з Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі) склала вечныя шлюбы. Браслаўская святыня ў гэты прыгожы дзень сабрала шматлікіх гасцей: біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і святароў, сясцёр эўхарыстак з розных куткоў Беларусі, родных і сяброў ...

Читать далее »

Касцёл прызнае памылкі: пакаянная вігілія на Сінодзе Біскупаў

Пакаянная вігілія, якая прайшла ў базыліцы святога Пятра 1 кастрычніка 2024 года, стала адным з ключавых момантаў XVI Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Сем кардыналаў, прадстаўляючы розныя аспекты жыцця Касцёла – ад экалагічных праблем да злоўжыванняў уладай – выступілі з глыбокімі і шчырымі просьбамі аб прабачэнні.   “Прашу прабачэння ў Бога Айца, адчуваючы сорам за грэх недахопу мужнасці, мужнасці, неабходнай для ...

Читать далее »

Касцельная дэмакратыя па-швейцарску, або Як свецкія вернікі рыхтуюцца абраць біскупа

Рымска-каталіцкая дыяцэзія швейцарскага Санкт-Галена рыхтуецца да незвычайнай працэдуры – да абрання новага біскупа. Удзел у гэтым традыцыйна бяруць і мясцовыя свецкія вернікі. Вядома, яны не могуць абраць простага чалавека з вуліцы, але ўсё ж іх голас у такім пытанні нельга назваць нязначным. 15 жніўня Папа Рымскі Францішак прыняў адстаўку біскупа Санкт-Галенскай дыяцэзіі Маркуса Бюхэля, якому 9 жніўня споўнілася 75 гадоў. ...

Читать далее »