Усе навіны

Упершыню арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў санктуарый у Шуміліне

13 кастрычніка 2024 г. шумілінская святыня была напоўненая прысутнасцю вялікай колькасці пілігрымаў, якія прыбылі, каб ушанаваць Маці Божую Фацімскую з нагоды апошняга аб’яўлення ў Фаціме. У гэты дзень у Шуміліна прыбылі спісы найбольш шанаваных цудадзейных абразоў Маці Божай, якія пілігрымуюць па парафіях Беларусі. Перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам і перад разнастайнымі абліччамі Маці Божай вернікі маглі памаліцца і выказаць свае просьбы ...

Читать далее »

Адбылося каранаванне цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай

12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах адбылося каранаванне цудадзейнага абраза Маці Божай, якая больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных. Узначаліў урачыстасць старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Гэтая гістарычная для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі падзея сабрала такую вялікую колькасць удзельнікаў, якой у Барунах дагэтуль не было. Прысутнічалі вернікі з усіх ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае да малітвы за мір з дзецьмі ўсяго свету

13 кастрычніка 2024 года падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Папа падтрымаў мірны малітоўны праект. Папа Францішак падкрэсліў злабадзённасць ініцыятывы пад назвай Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы за мір у свеце, запланаванай на 18 кастрычніка 2024 года. «Дзякую ўсім хлопчыкам і дзяўчынкам, якія прымуць удзел у малітве! Мы далучаемся да іх і даручаем заступніцтву ...

Читать далее »

Віцебская дыяцэзія адзначыла срэбны юбілей

Святкаванне распачалося днём раней, 12 кастрычніка, агульнадыяцэзіяльнай сустрэчай святароў і сясцёр законных. 13 кастрычніка ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага ва ўрачыстасці прынялі ўдзел арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Беларусі ксёндз прэлат Кшыштаф Сэрока, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў ...

Читать далее »

У межах святкавання 25-годдзя дыяцэзіі ў Віцебску прайшла сустрэча духавенства

У суботу, 12 кастрычніка, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася сустрэча святароў і сясцёр законных у межах святкавання Юбілейнага года Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча духавенства пачалася з супольнай малітвы Літургіяй гадзінаў. Пасля чаго ксёндз канонік Валерый Марціноўскі прамовіў кароткую канферэнцыю, прысвечаную ролі катэдральнага касцёла і біскупа ў дыяцэзіі. Пасля заканчэння канферэнцыі адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту з магчымасцю споведзі. Цэнтральнай часткай сустрэчы ...

Читать далее »

«Дамініканская духоўнасць». У Віцебску дамінікане запрашаюць на новы цыкл спатканняў для духоўнага развіцця

Айцы дамінікане запрашаюць на новы цыкл канферэнцый з серыі «Дамініканская Духоўнасць», у якім будуць прадстаўлены выбраныя дамініканскія святыя і іх шлях, якім дасягнулі такога духоўнага развіцця. 19 кастрычніка (субота) ў 10.30 будзем знаёміцца з св. Вінцэнтам Фэрэрыям, знакамітым прапаведнікам свайго часу. Тэма спаткання: «Вінцэнты Фэррэрый — анёл Апакаліпсіса!» Запрашаем! Увага! Наступная сустрэча адбудзецца 16 лістапада, тэма спаткання: «Бласлаўлёны П’ер Джорджам ...

Читать далее »

Каталіцкія святары ўзялі ўдзел у сустрэчы кіраўніцтва Шчучынскага раёна з духавенствам

У Шчучынскім райвыканкаме адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з каталіцкім і праваслаўным духавенствам. Як паведамляе dzyannica.by, у ходзе адкрытага дыялогу былі вызначаны планы далейшага супрацоўніцтва і вырашэння праблемных пытанняў. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк, вітаючы святароў, падзякавала ім за тое, што яны адгукнуліся і бяруць удзел у абмеркаванні існуючых праблем, а таксама звярнула ўвагу на агульныя кропкі судакранання ўладаў і ...

Читать далее »

Эрмитаж показал на выставке реликварий, созданный 550 лет назад

Государственный Эрмитаж представил посетителям выставку одного экспоната – реликвария для католического богослужения, созданного 550 лет назад. Как сообщила ТАСС пресс-служба музея, выставка действует в Аполлоновом зале Зимнего дворца с 9 октября по 2 февраля. «Главный и единственный экспонат выставки – уникальный памятник прикладного искусства Средневековья из коллекции Государственного Эрмитажа: знаменитый монстранц Ганса Рисенберга, исполненный в 1474 году. История этого шедевра ...

Читать далее »

«Спявайце Ружанец»: амерыканская спявачка паклала на музыку самую папулярную марыйную малітву

Лаура Гувал, амерыканская каталіцкая спявачка і музыкант, намінаваная на прэмію «Грэмі», запісала новы альбом, які складаецца з ружанцовых малітваў, пакладзеных на музыку. Спявачка патлумачыла, што яе праца накіравана на пашырэнне папулярнасці Ружанца сярод сучаснага пакалення. «Маці Божая ў сваіх шматлікіх аб’яўленнях прасіла нас маліцца на Ружанцы», — кажа Гувал. «Я адчула заклік Святога Духа выкарыстоўваць свой музычны дар, каб дапамагчы ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікае да поўнай адмены смяротнага пакарання

Папа зноў выказаўся супраць смяротнага пакарання, назваўшы яго замахам на годнасць чалавека. Ён заклікаў да адмены гэтай меры ва ўсіх краінах свету. У сваім звароце, апублікаваным на афіцыйным акаўнце @Pontifex у сацыяльнай сетцы X на дзевяці мовах, Папа падкрэсліў недапушчальнасць смяротнага пакарання. Ён нагадаў, што кожны чалавек мае права на жыццё і магчымасць змяніцца да апошняй хвіліны свайго існавання. Гэта ...

Читать далее »