Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых салезіяне памаліліся за памерлых сабратоў

28 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых, па добрай традыцыі сабраты салезіяне разам з сёстрамі салезіянкамі і салезіянамі супрацоўнікамі наведалі могілкі і памаліліся за памерлых салезіянаў, якія калісьці неслі служэнне на нашай Бацькаўшчыне.

На гэты раз салезіяне наведалі моглікі памерлых сабратоў у Ракаве, дзе знаходзіцца магіла Яна Такарскага. Пасля малітвы на могілках адбылася св. Імша за памерлых менавіта ў касцёле святой Ганны, дзе калісьці, церпячы пераслед, Ян Такарскі цэлебраваў святыя Імшы і удзяляў сакраманты, вярнуўшыся з лагера ў Сібіры.

Перад пачаткам святой Імшы рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Павел Шчарбіцкі SDB зачытаў імёны памерлых сабратоў, якія ў апошнія сто год працавалі на беларускай зямлі і за якіх цэлебравалася святая Імша.

З казаннем да прысутных звярнуўся пробашч салезіянскай парафіі імя святога Міхала Арханёла ў Самаргоні кс. Артур Ляшнеўскі SDB.

Святар звярнуў увагу, што месяц лістапад з’яўляецца тым часам, калі мы яднаемся з нашымі памерлымі, часам, калі смерць аціраецца аб жыццё. А таксама час падзякі тым людзям, якія жылі раней. Час падзякі тым сабратам, які працавалі раней на гэтых землях, якія ў няпростых і нават небяспечных умовах неслі свет Евангелля да жыхароў нашай зямлі.

Ксёндз Артур у казанні дзякаваў канкрэтным спачылым святарам за іх служэнне, адзначаючы, што менавіта яны праз сваю адданую працу заклалі падмурак таго, што на сённяшні дзень мае салезіянская сям’я ў нашай краіне.

Пасля святой Імшы і супольнага абеду сабраты вярнуліся на месцы свайго служэння.

sdb.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі