Мы збіраемся замяніць стары помнік і крыж на магіле нашых блізкіх. Падкажыце, калі ласка, як нам правільна і з пашанай абысціся са старымі рэчамі? Адказвае кс. Віктар Ханько Калі сям’я вырашыла паставіць ці замяніць помнік на могілках, то стары крыж ці помнік лепш за ўсё закапаць на гэтай магіле. Калі крыж драўляны, лепш за ўсё яго спаліць. І наогул трэба ...
Читать далее »Архив меток: могілкі
Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых салезіяне памаліліся за памерлых сабратоў
28 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых, па добрай традыцыі сабраты салезіяне разам з сёстрамі салезіянкамі і салезіянамі супрацоўнікамі наведалі могілкі і памаліліся за памерлых салезіянаў, якія калісьці неслі служэнне на нашай Бацькаўшчыне. На гэты раз салезіяне наведалі моглікі памерлых сабратоў у Ракаве, дзе знаходзіцца магіла Яна Такарскага. Пасля малітвы на могілках адбылася св. Імша за памерлых менавіта ў касцёле святой ...
Читать далее »У Навагрудку адноўлена старажытная капліца на дамініканскіх могілках
У суботу, 18 жніўня, адбылася св. Імша падзякі за магчымасць аднаўлення 200-гадовай капліцы Заборскіх на старых дамініканскіх могілках у Навагрудку. Святую Імшу ўзначаліў кс. Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Вышэйшай Міждыяцэзіяльнай Духоўнай Семінарыі ў Гродне. У гаміліі кс. Віталь падкрэсліў асаблівасць падзеі і што гэтае месца з’яўляецца бачным знакам духоўнай спадчыны мінулых пакаленняў, целы якіх спачываюць у гэтым святым месцы. Пасля ўрачыстай ...
Читать далее »Як атрымаць поўны адпуст у гэтыя дні?
Ва ўрачыстасць Усіх Святых (1 лістапада) і ўспамін усіх памерлых вернікаў (2 лістапада) можна атрымаць поўны адпуст і ахвяраваць яго душы, якія пакутуюць у чыстцы. Для гэтага трэба прыняць удзел у святой Імшы, быць у стане асвячальнай ласкі і прыняць Святую Камунію, памаліцца «Ойча наш» і «Веру ў Бога», а таксама памаліцца ў намерах Святога Айца. Адпуст можна ахвяраваць за душу аднаго ...
Читать далее »На могілках у Варнянах каталіцкі і праваслаўны святары благаславілі злучаныя паміж сабою крыжы
8 верасня ў Варнянах (Астравецкі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) на мясцовых могілках адбылося благаслаўленне двух злучаных паміж сабой крыжоў: каталіцкага і праваслаўнага. Устаноўка новых крыжоў — не проста падзея, гэта вынік, за якім хаваецца добрая воля людзей розных канфесій, іх сяброўства, узаемная павага. Крыжы былі асвечаныя пробашчам Варнянскай парафіі кс. Віктарам Захарэўскім і айцом Мікалаем Уцякалкам, які абслугоўвае храм святога Іаана ...
Читать далее »Як паводзіць сябе на могілках?
– Пахвалёны Езус Хрыстус! Будучы выхаваным у хрысціянскай веры, я стаўлюся да нябожчыкаў з павагай, якая належыць людзям, што адышлі ў іншы свет. Апошнім часам, займаючыся краязнаўчай дзейнасцю, я сутыкнуўся з пытаннем: ці можна фатаграфаваць/замалёўваць помнікі на могілках для выкарыстання фотаздымкаў/замалёвак у навуковай (краязнаўчай) дзейнасці? Юрый – Хвала на векі! Паважаны Юрый, вялікі дзякуй за пытанне! Я дазволю сабе адказаць ...
Читать далее »Пантыфік: духоўна злучаюся з тымі, хто моліцца за памерлых
2 лістапада 2021 г., ва Успамін усіх памерлых вернікаў, у 11.00 Папа Францішак адправіць св. Імшу на тэрыторыі французскіх ваенных могілак, размешчаных у Рыме на вуліцы Камілуча ў парку Монтэ Марыё. Як прызнаўся сам Пантыфік, “гэта стане магчымасцю памаліцца за ўсіх, хто загінуў, асабліва за ахвяр вайны і насілля”. “Наведваючы гэтыя могілкі, я духоўна злучаюся з тымі, хто ў гэтыя ...
Читать далее »Пра матэрыяльнае і духоўнае ўшанаванне памяці памерлых
Могілкі – гэта не месца смутку, а радаснай сустрэчы і надзеі. Крыжы, розныя надмагільныя выявы і надпісы сведчаць аб асноўнай праўдзе хрысціянства: Хрыстос сапраўды ўваскрос! І мы таксама ўваскрэснем! Часта надмагіллі ўпрыгожваюць рознымі надпісамі, узятымі са Святога Пісання, малітваў, а таксама з літаратуры. Евангелле – гэта Добрая Навіна пра збаўленне, таму некаторыя евангельскія фрагменты могуць выдатна выразіць праўду, пра якую ...
Читать далее »Актава Усіх Святых у гродзенскай семінарыі
З 1 па 8 лістапада Каталіцкі Касцёл перажываў актаву Усіх Святых. Гэты час прысвечаны асаблівай памяці і малітве аб усіх верных памерлых. На працягу гэтай актавы можна таксама атрымаць поўны адпуст, выканаўшы пэўныя ўмовы. Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пастараліся не змарнаваць Божую ласку, а плённа выкарыстаць магчымасць хутэй выбавіць сваіх блізкіх памерлых з чыстца. Першыя дні лістапада будучыя ...
Читать далее »Як казаць пра смерць дзецям?
У перыяд свята Усіх памерлых вернікі наведваюць могілкі, прыбіраюць іх і моляцца за памерлых. У некаторых маладых бацькоў узнікаюць пытанні адносна таго, ці браць на могілкі дзяцей і што ўвогуле казаць ім пра смерць блізкіх? На гэтую тэму мы папрасілі паразважаць пробашча браслаўскай парафіі кс. Станіслава Мжыглуда SDS. ‒ Сямейнае перажыванне ўрачыстасці Усіх святых, якая набліжаецца ў Каталіцкім Касцёле, а ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!