Мы збіраемся замяніць стары помнік і крыж на магіле нашых блізкіх. Падкажыце, калі ласка, як нам правільна і з пашанай абысціся са старымі рэчамі?
Адказвае кс. Віктар Ханько
Калі сям’я вырашыла паставіць ці замяніць помнік на могілках, то стары крыж ці помнік лепш за ўсё закапаць на гэтай магіле.
Калі крыж драўляны, лепш за ўсё яго спаліць. І наогул трэба цалкам спальваць старыя рэлігійныя рэчы, якія ўжо немагчыма выкарыстоўваць ва ўшанаванні Бога. А калі крыж, помнік ці яшчэ нейкую рэлігійную атрыбутыку спаліць немагчыма, то лепш іх закапаць – там, дзе пахаваны вашы блізкія. Выкідваць рэлігійныя і асвячаныя рэчы не варта.
Некаторыя людзі баяцца здымаць і спальваць стары крыж, абраз ці ружанец. Гэта забабоны і пусты страх. Часта такія людзі прыносяць гэтыя рэчы ў касцёл – але гэта таксама няправільна ў адносінах да Бога і да памяці памерлых, якім гэтыя рэчы належалі.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!