У Навагрудку адноўлена старажытная капліца на дамініканскіх могілках

У суботу, 18 жніўня, адбылася св. Імша падзякі за магчымасць аднаўлення 200-гадовай капліцы Заборскіх на старых дамініканскіх могілках у Навагрудку.

Святую Імшу ўзначаліў кс. Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Вышэйшай Міждыяцэзіяльнай Духоўнай Семінарыі ў Гродне. У гаміліі кс. Віталь падкрэсліў асаблівасць падзеі і што гэтае месца з’яўляецца бачным знакам духоўнай спадчыны мінулых пакаленняў, целы якіх спачываюць у гэтым святым месцы.

Пасля ўрачыстай Святой Імшы, святары і вернікі выйшлі на малітву за памерлых святароў, манахаў і вернікаў, пахаваных на старых могілках.

Дамініканскія могілкі заснаваныя ў канцы XVIII ст., у цэнтры — мураваная капліца з XIX ст.

Фота І. Варкулевіч

для друку для друку