Напрыканцы кастрычніка ў Порт-о-Прэнсе, сталіцы Гаіці, быў разрабаваны і падпалены кляштар сясцёр Місіянерак Міласэрнасці, заснаваны ў 1979 годзе Маці Тэрэзай з Калькуты.
Адказнасць за разбурэнне кляштара нясе банда на чале з былым паліцэйскім. Злачынцы абрабавалі кляштар і прылеглы да яго шпіталь, пасля чаго падпалілі маёмасць. Ніводная з сясцёр не пацярпела, таму што мясцовая паліцыя загадала ім пакінуць кляштар яшчэ ў верасні, баючыся ўзмацнення агрэсіі.
Сястра Паэсі, якая належыць Кангрэгацыі, сказала, што «скрадзеныя рэчы цяпер адкрыта прадаюцца на рынку каля школы Сан-Хасэ».
З моманту заснавання кляштара на Гаіці, сёстры Місіянеркі Міласэрнасці аказваюць бясплатную медыцынскую дапамогу тым, хто мае патрэбу. За год дапамогу атрымлівае 1.5 тысячы чалавек, які трапілі ў шпіталь і 30 тысяч амбулаторных пацыентаў.
Гэта не першы напад на сясцёр на Гаіці. Раней у гэтым годзе члены банды выкралі шэсць сясцёр, якія належаць да Кангрэгацыі св. Ганны.
Пасля забойства прэзідэнта Жавенэля Моіса ў 2021 годзе па Гаіці распаўсюдзіліся хаос і бандыцкі гвалт.
Сёстры Місіянеркі Міласэрнасці са спаленага кляштара зараз знаходзяцца ў іншай супольнасці сясцёр Маці Тэрэзы на Гаіці. Аднак разгул гвалту і ўсё больш частыя выкраданні людзей з мэтай атрымання выкупу робяць усё больш цяжкім служэнне святароў і законных сясцёр на гэтым Карыбскім востраве, і іх будучая місія знаходзіцца пад пытаннем.
Паводле deon.pl
пераклад Марыны Ткач