Усе навіны

Касцёл Лацінскай Амерыкі абвясціў аб стварэнні сеткі каталіцкіх журналістаў

Біскупская рада Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (CELAM) абвясціла аб стварэнні касцёльнай сеткі камунікатараў. 29-31 ліпеня 2024 года ў штаб-кватэры Біскупскай рады ў Багаце адбылася сустрэча, у якой прынялі ўдзел 45 прадстаўнікоў 16 Біскупскіх Канферэнцый і 10 касцёльных арганізацый рэгіёна. Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што сумеснымі намаганнямі, з дапамогай сінэргіі, ведаў і досведу кожнага, змогуць унесці свой уклад у ...

Читать далее »

Успамін Маці Божай Анельскай адзначылі ў Празароках

2 жніўня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін Маці Божай Анельскай. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Празароках сабрала парафіянаў і гасцей на ўрачыстасць у суботні дзень 3 жніўня. Менавіта ў гэтае прыгожае свята быў рэкансэкраваны касцёл. У гэтыя дні якраз у Празарокі прыбыў Папскі ружанец, які распачаў перэгрынаваць па Глыбоцкаму дэканату. У 2023 годзе падчас малітоўнага набажэнства «Мільён дзяцей моліцца ...

Читать далее »

Абнародавана нота Святога Пасаду адносна Святых дзвярэй у 2025 Юбілейны год

1 жніўня 2024 года Дыкастэрыя па евангелізацыі абнародавала спецыяльную ноту адносна Святых дзвярэй у Юбілейны год. Яны будуць адчынены толькі ў Рыме. Ласку адпусту, аднак, можна будзе атрымаць у месцах, вызначаных Апостальскай пэнітэнцыярыяй. У дакуменце адзначаецца, што ў сувязі з набліжэннем пачатку Юбілею 2025 года “нядаўна было ўзнята пытанне аб тым, ці можна прадугледзець вызначэнне і адкрыццё Святых дзвярэй у ...

Читать далее »

У Эквадоры ідзе падрыхтоўка да Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса

У сталіцы Эквадора Кіта ідуць апошнія прыгатаванні да 53-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, які адбудзецца 8-15 верасня на тэму: Братэрства на карысць аздараўлення свету. Форум пройдзе ў 150-ю гадавіну прысвячэння Эквадора Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, якое адбылося 25 сакавіка 1874 года. Арганізатары чакаюць, што ў форуме прымуць удзел тысячы пілігрымаў з каля сарака краін. Яму будзе папярэднічаць Тэалагічны сімпозіўм аб сувязі паміж ...

Читать далее »

На працягу жніўня Святы Айцец заклікае маліцца за палітычных лідараў

На працягу жніўня Святы Айцец заклікае маліцца за палітычных лідараў. Ён абвясціў сваю інтэнцыю ў відэароліку, апублікаваным 30 ліпеня 2024 года Папскай сусветнай сеткай малітвы. “Сёння ў палітыкі не самая лепшая рэпутацыя: карупцыя, скандалы, адарванасць ад штодзённага жыцця людзей. Але ці можам мы прасоўвацца на шляху да ўсеагульнага братэрства без добрай палітыкі? – Не. Як казаў Павел VI, палітыка – ...

Читать далее »

Біскуп Гуляй цэлебраваў у Батароўскім лесе Імшу ў гадавіну мучаніцкай смерці навагрудскіх назарэтанак

31 ліпеня – 1 жніўня ў Навагрудку адбыліся галоўныя ўрачыстасці з нагоды 81-й гадавіны мучаніцкай смерці манахінь Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. У ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня 1943 г., у час Другой сусветнай вайны, у Батароўскім лесе каля Навагрудка адзінаццаць назарэтанак з мясцовага кляштара былі расстраляны гітлераўцамі, аддаўшы сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і асуджаных ...

Читать далее »

У Магілёве на эксклюзіўным майстар-класе іканапісцы-аматары стваралі абраз святога Францішка

З 25 па 28 ліпеня ў парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве, дзе нясуць служэнне айцы дамінікане, ужо ў чацвёрты раз праходзіў майстар-клас па іканапісу. На папярэдніх майстэрнях удзельнікі стваралі абразы Маці Божай, Абранніцы Духа Святога, святой каралевы Ядзвігі і святога Дамініка. Сёлета ім было прапанавана ўласнаручна напісаць ікону святога Францішка Асізскага. Як адзначаюць арганізатары, натоўпу ахвотных не ...

Читать далее »

Калі кліча Бог. Гісторыі святара, законнай сястры і семінарыста

Вярнуўшыся з працы, я часта бяру ў рукі гітару, дастаю каталіцкі спеўнік і пачынаю невялікі вечаровы канцэрт, які дапамагае зняць напружанне, адпачыць, адчуць душэўную гармонію. З першых акордаў сэрца напаўняецца дзіўным спакоем, адчуваннем святла і радасці. Адной з маіх любімых песень з’яўляецца “Barka”, менавіта з яе заўсёды і пачынаю. Калісьці гэту песню вельмі любіў святы Ян Павел ІІ. Гэта зразумела: ...

Читать далее »

Сотня пілігрымаў крочыць з Друі ў Росіцу

31 ліпеня з Друі ў Росіцу вырушыла пілігрымка, якую ў чарговы раз арганізавалі айцы-марыяне. За тры дні пілігрымы пераадолеюць шлях амаль у 90 км, каб ушанаваць росіцкіх пакутнікаў – бласлаўлёных Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і бліжняга. Вернікі з розных куточкаў Беларусі распачалі свой шлях з Друі, калыскі айцоў-марыянаў. Сярод пілігрымаў, а ...

Читать далее »

Папа міністрантам: еднасць з Богам дазваляе дзяліцца Яго любоўю

Святы Айцец перапыніў свой летні адпачынак дзеля сустрэчы з удзельнікамі ХIII Міжнароднай пілігрымкі міністрантаў. Яна прайшла ўвечары 30 ліпеня 2024 года ў Ватыкане. “Плошча святога Пятра – заўсёды прыгожая, але разам з вамі яна яшчэ прыгажэйшая!”, — сказаў Пантыфік, вітаючы сваіх маладых гасцей. Папа Францішак прапанаваў ім паразважаць на дэвізам пілігрымкі – «З табой» (Іс 41,10) – у канктэксце літургічнага ...

Читать далее »