Усе навіны

Аўтабіяграфія Папы выйшла ў 80 краінах

Папа Францішак выдаў сваю аўтабіяграфію пад назвай Spera (Майце надзею), якая адначасова выйшла 14 студзеня 2025 года ў больш чым 80 краінах свету. На амаль 400 старонках Пантыфік не проста распавядае пра сваё жыццё, але і разважае пра ключавыя праблемы сучаснасці. Кніга напісана ў форме асабістых успамінаў, перамежаваных з глыбокімі разважаннямі пра будучыню Касцёла і чалавецтва. Пра мэты і структуру ...

Читать далее »

Набажэнства Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян пройдзе ў Заслаўі

У нядзелю, 19 студзеня 2025 года, у заслаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца экуменічнае набажэнства з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Святую Імшу перад ім узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Літургія пачнецца а 12.00. Удзел у падзеі запрашаюцца прыняць вернікі розных канфесій. Для тых, хто не зможа прысутнічаць у святыні, будзе магчымасць далучыцца да малітвы анлайн па спасылцы на ...

Читать далее »

Дзяўчат 15+ запрашаюць у Наваполацк на дзень засяроджання

Сёстры з супольнасці Змёртвыхпаўстання Пана, якія нясуць служэнне ў Наваполацку (Віцебская дыяцэзія), запрашаюць на дзень засяроджання дзяўчат, пачынаючы з 15-гадовага ўзросту. Сустрэча пройдзе 24–25 студзеня пры кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак і будзе прысвечана тэме «Радасць». Пачатак — 24 студзеня (пятніца), 20.00 Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 (29) 812 26 24 — сястра Магдалена Адрас: г. Наваполацк, вул. Якуба Коласа, ...

Читать далее »

У Гродне прайшла сустрэча моладзі ўсіх мясцовых парафій

11 студзеня ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбылася аплаткавая сустрэча для моладзі ўсіх парафій горада. Сустрэча прайшла пад дэвізам “У Бетлеем паспяшаемся!”. Мерапрыемства распачалося адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. На адарацыі вікарый гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя кс. Яўген Амасёнак засяродзіў увагу на тым, што Бог любіць кожнага такім, які ён ёсць. Маладыя вернікі са сваімі душпастырамі дзякавалі ...

Читать далее »

Юбілей-2025: сярод касцёлаў, у якіх можна атрымаць юбілейны адпуст — паруснік ваенна-марскіх сіл Італіі

Ваенны ардынарый Італіі прызначыў адным з месцаў, дзе можна атрымаць юбілейныя адпусты, капліцу паруснага карабля ваенна-марскіх сіл Італіі «Амерыга Веспучы». Выконваючы свае абавязкі падчас місіі ў моры, маракі ВМС Італіі, якія служаць на вучэбным парусніку «Амерыга Веспучы», маюць магчымасць далучыцца да пілігрымаў, якія ўдзельнічаюць у юбілейных мерапрыемствах, якія распачаліся адкрыццём Святых Дзвярэй базылікі св. Пятра ў Ватыкане. Арцыбіскуп Санто Марчыяно, ...

Читать далее »

Святы Айцец моліцца за ахвяр пажараў у ЗША

Па меншай меры 10 чалавек загінулі і каля 10 тысяч будынкаў было разбурана ў выніку пажараў, якія ахапілі захад ЗША. Папа Францішак запэўніў насельніцтва рэгіёну ў сваёй духоўнай блізкасці і малітве. “Засмучаны гібеллю людзей і маштабнымі разбурэннямі, выкліканымі пажарамі ў раёне Лос-Анджэлеса, Яго Святасць Папа Францішак запэўнівае вас і супольнасці, якія пацярпелі ад гэтай трагедыі, у сваёй духоўнай блізкасці”, — ...

Читать далее »

Дзеці з парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску павіншавалі са святам Божага Нараджэння навучэнцаў Віцебскага цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі

11 студзеня пры пасрэдніцтве Карытас Віцебскай дыяцэзіі дзеці з віцебскай парафіі св. Уладзіслава павіншавалі са святам Божага Нараджэння навучэнцаў Віцебскага цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі. Маленькія вернікі паказалі бацькам і дзецям святочную батлейку – аповед пра нараджэнне Божага Сына. Падчас выступлення гучалі калядкі і ладзіліся карагоды вакол ялінкі. Варта адзначыць, што парафіяне з парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску спецыяльна адаптавалі ...

Читать далее »

У Мінску па ініцыятыве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла канферэнцыя «У імя міру і дабрабыту»

9 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася калядная канферэнцыя «У імя міру і дабрабыту», арганізаваная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі пры падтрымцы Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, паведамляе Catholic.by. У канферэнцыі ўзялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапату і духавенства, у тым ліку дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, ...

Читать далее »

Рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, прайшлі ў гродзенскай семінарыі

З 3 па 5 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання. На духоўных практыкаваннях сабраліся юнакі з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі і з іншых месцаў – у цэлым больш за 30 чалавек. Галоўнай думкай, над якой разважалі ўдзельнікі, быў верш з Евангелля паводле Яна “Я ж назваў сябрамі вас…” (Ян 15, 15) . Рэкалекцыі ...

Читать далее »

У Іарданіі адбылася кансэкрацыя касцёла Хросту Езуса

Урачыстую цырымонію ўзначаліў кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін, якога Папа Францішак прызначыў сваім спецыяльным пасланнікам. Кансэкрацыя касцёла стала значнай падзеяй для ўсяго хрысціянскага свету. Кардынал Паралін адзначыў унікальнасць месца, на якім пабудаваны новы касцёл. Яно знаходзіцца на ўсходнім беразе Ярдану, дзе сустракаліся многія біблійныя постаці. Лічыцца, што ў гэтым месцы Ян Хрысціцель ахрысціў Езуса. Эль-Махтас, што па-арабску азначае пагружэнне, знаходзіцца ў самым ...

Читать далее »