15 красавіка ў Гродне з нагоды набліжэння ўрачыстасці Уваскрасення Пана адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Як і кожны год, абед прыгатавалі манахіні Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі. Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Таксама прысутнічалі дырэктар таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі кс. Віталій ...
Читать далее »Усе навіны
У Бараўлянах адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях
11 красавіка ў бараўлянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях. Крыжовы шлях (лац.: Via Crucis) — гэта адно з найважнейшых хрысціянскіх набажэнстваў, якое паказвае шлях Езуса Хрыста на Галгофу. Яго карані бяруць свой пачатак у часах ранняга хрысціянства, але сучасная форма сфарміравалася дзякуючы малітоўнай практыцы і гістарычным падзеям. Ужо ў IV стагоддзі хрысціяне Ерусаліма ўшаноўвалі месцы, звязаныя ...
Читать далее »Святы Пасад: дэкрэт аб інтэнцыях, звязаных з цэлебрацыяй Імшы
Дыкастэрыя па справах духавенства выдала Дэкрэт аб інтэнцыях і ахвяраваннях, звязаных з цэлебрацыяй Імшы. Уводзяцца больш дакладныя правілы для забеспячэння празрыстасці, справядлівасці і павагі да волі вернікаў. Новыя нормы, зацверджаныя Папам Францішкам у Пальмовую нядзелю, 13 красавіка 2025 года, уступяць у сілу ў Велікодную нядзелю, 20 красавіка 2025 года. Дэкрэт быў апублікаваны за подпісам кардынала Лазаруса Ю Хён-сіка, прэфекта Дыкастэрыі ...
Читать далее »Часовы павераны Апостальскай Сталіцы ў Беларусі здзейсніў адкрыццё старажытнай крыпты пад касцёлам у Навагрудку
12 красавіка ў Навагрудку была ўрачыста адкрытая крыпта-капліца Адарацыі, якую здзейсніў ксёндз прэлат Кшыштаф Сэрока, часовы павераны па справах Апостальскай Сталіцы ў Беларусі. Святкаванне распачалося ў 19:00 з урачыстага ўнясення і пасвячэння абразоў святых Пятра і Паўла, якія намаляваў і падарыў касцёлу св. Арханёла Міхала, вядомы мастак, спадар Сяргей Грыневіч. Пасля адбылася цэлебрацыя Эўхарыстычнай Ахвяры, якую ўзначаліў прадстаўнік Ватыкану. У ...
Читать далее »Пальмовая нядзеля: Святы Айцец здзейсніў нечаканы візіт на плошчу Святога Пятра
Папа Францішак здзейсніў нечаканы візіт на плошчу Святога Пятра, каб прывітаць 40 тысяч вернікаў, якія ўдзельнічалі ва ўрачыстай Літургіі Пальмовай нядзелі. Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, 13 красавіка 2025 года Папа нечакана з’явіўся на ватыканскай плошчы, звярнуўшыся да вернікаў з пажаданнем: “Добрай Пальмовай нядзелі і добрага Вялікага тыдня!” Пасля гэтага ён правёў на плошчы каля дзесяці хвілін, размаўляючы з прысутнымі. Гэта ...
Читать далее »Вялікдзень у Францыі: больш за 11 тысяч дарослых прымуць хрост
У Францыі чакаецца чарговы Вялікдзень з рэкорднай колькасцю хростаў дарослых. Пра тое, хто яны і як прыйшлі да веры, даведаўся штотыднёвік Famille Chrétienne, які ў супрацоўніцтве з сайтам Aleteia правёў апытанне сярод катэхуменаў. Паводле звестак епіскапату, ахрышчаны будуць 10 384 дарослых і 7 400 падлеткаў, што на 45 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. Тэндэнцыя назіраецца ў 90 працэнтах дыяцэзій. ...
Читать далее »Местные власти в Индонезии отказывают христианам в строительстве храма
Местные власти в Индонезии отказывают христианам в строительстве храма, хотя община выполнила все требования для получения разрешения на строительство, сообщает morningstarnews. Местные власти провинции Восточный Борнео упорно отказывают христианам в разрешении на строительство церковного здания, хотя все требуемые документы давно собраны, сообщили изданию Morning Star News местные информаторы. Городской отдел министерства по делам религий в Самаринде, столице провинции Восточное Борнео, ...
Читать далее »Брытанія: у адной з дзяржаўных школ збіраліся «адмяніць» Вялікдзень
Падзея ў Істлі, Англія, стала яшчэ адным прыкладам таго, што на практыцы азначаюць «разнастайнасць» і «мультыкультуралізм»: на самой справе гэта выцясненне хрысціянства з грамадскіх месцаў. Аднак на гэты раз бацькі не засталіся пасіўнымі і сказалі рашучае «не» дырэктару школы, якая вырашыла «адмяніць» Вялікдзень. 4 красавіка 2025 года каля 50 членаў мясцовага касцёла сабраліся каля пачатковай школы Норвуд у Істлі, каб ...
Читать далее »«Марыя — скарб, які трэба адкрыць». Велікапосныя рэкалекцыі ў Глыбокім (відэа)
З 10 па 12 красавіка ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім праходзяць велікапосныя рэкалекцыі на тэму «Марыя — скарб, які трэба адкрыць». Набліжае постаць Маці Божай а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС, пробашч парафіі Святога Юзафа ў Оршы. Запрашаем паслухаць навукі, якія будуць дадавацца штодня. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Уваскрасення Пана. Першы дзень Другі дзень Крыжовы ...
Читать далее »На Вялікдзень плошчу Святога Пятра ўпрыгожаць тысячы кветак
На Вялікі тыдзень 2025 года плошча Святога Пятра і ватыканская базіліка будуць упрыгожаныя тысячамі рознакаляровых кветак і раслін, прывезеных з Італіі і Нідэрландаў. У Пальмовую нядзелю, 13 красавіка 2025 года, на плошчы перад Саборам Святога Пятра будуць раздаваць 150 пальмавых галін і 200 тысяч аліўкавых галінак, якія ахвяруе італьянская асацыяцыя “Гарады алею”. Не будзе недахопу і ў традыцыйных “пальмурэлах” – ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!